Яна заўсёды суправаджае чалавека ад пачатку жыцця, яна здольная працягнуць жыццё ў вечнасці. Насамрэч чалавецтва ўжо даўно вынайшла машыну часу, якая дазваляе зразумець, што было раней, і інтуітыўна прадбачыць, што можа быць пасля. Культура падказвае шляхі да самазахавання народам і дорыць чалавеку магчымасць стаць асобай, ствараючы свой уласны Сусвет, спасцігаць які захочацца іншым — а гэта справы на гады. 2016 год быў нагодай прыслухацца перш за ўсё кожнаму да сябе: што трэба ведаць пра беларускую культуру, як яе лепш зразумець. Акцэнты дапамагае расставіць міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў:
_____________________________________
— Год культуры павінен быў дапамагчы паглядзець на ўсё, што адбываецца ў нашай краіне, праз «культурныя» акуляры. Таму што ўсе сацыяльныя працэсы цесна звязаныя з культурай. Па ёй можна меркаваць і аб узроўні нашай эканомікі, палітыкі, вытворчасці, сельскай гаспадаркі. Год культуры быў скіраваны на тое, каб выпрацаваць і прапанаваць крытэрыі для ацэнкі таго, што адбываецца навокал. Адным з крытэрыяў сталі мастацкія каштоўнасці і падыходы, якімі валодаюць тыя, хто працуе ў сферы культуры.
— Вы лепш за іншых павінны ведаць, як жыла культура ў апошні год: згодна з пасадай ішлі наперадзе падзей?
— Ісці наперадзе падзей павінен Мастак, а не чыноўнік. Творчасць — гэта асабісты працэс, вельмі індывідуальны. І нават калі вялікі калектыў нешта стварае, то ў ім, як правіла, ёсць лідар, які з'яўляецца генератарам ідэй. Потым яны ўвасабляюцца ў спектаклі, фільмы і іншыя формы мастацтва. Як правіла, супрацоўнікі Міністэрства культуры наогул у творчы працэс не ўмешваюцца. Наша асноўная задача — ствараць умовы, пры якіх творчасць магла б (і павінна) існаваць.
Напэўна, супрацоўнікі міністэрства хіба што першымі могуць бачыць і ўявіць выніковы творчы прадукт: калі творца прыходзіць з ім да нас, каб дапамаглі рэалізацыі яго ідэі. Дапамога ідзе ў выглядзе грантаў ці субсідый на стварэнне тых ці іншых твораў мастацтва. Але бываюць такія выпадкі, калі мастак знаходзіць і іншыя крыніцы фінансавання для рэалізацыі сваіх ідэй і праектаў. У Год культуры мы спрыялі таму, каб не толькі бюджэтныя крыніцы падтрымлівалі нашу культуру і людзей мастацтва.
— Ці дазваляў сёлета бюджэт культуры акрыяць і прадставіць тыя ўзоры, якіх ад яе заўсёды чакаюць?
— Калі мы гаворым пра бюджэтную падтрымку культуры, то ўзнікае пытанне: колькі сродкаў адпускаюць на культуру — мала ці многа?.. Ведаеце, я заўсёды сваім дзецям, калі яны былі маленькія, казаў: мы выдаткоўваем на вас столькі, колькі можам даць, а не колькі жадаеце вы. Так і тут: лічу, што наша дзяржава аддае на культуру столькі, колькі яна сапраўды можа даць. Не менш, а нават і больш.
Таму задача: выкарыстоўваючы сродкі, якія штогод выдаткоўваюцца на культуру, з толкам іх укласці, размеркаваць і атрымаць вынік.
Другое, што немалаважна, — адысці ад утрымальніцкіх настрояў, навучыцца зарабляць у гэтай сферы. Таму што паслугі ў сферы культуры і творы мастацтва таксама можна разглядаць з пункту гледжання эканомікі як пэўны прадукт, які падпарадкоўваецца гандлёва-грашовым адносінам. Тут у нас яшчэ вялікі патэнцыял, які павінен быць рэалізаваны.

Апошнім часам мы назіраем добрую тэндэнцыю: 20—25 працэнтаў пазабюджэтных сродкаў прыходзіць па ўстановах культуры (яны зарабляюць, але і зноў трацяць на далейшае развіццё). Але дзяржава ўсё ж павінна выконваць неабходную бюджэтную падтрымку тых кірункаў культуры, якім яна вельмі неабходная. Найперш гэта тое, што называецца «высокае мастацтва» і ўсё, што датычыцца адукацыі, мастацкага, эстэтычнага выхавання, падтрымкі маладых талентаў.
— Што можна разглядаць як узор дзейнасці, у тым ліку ў плане арганізацыйных формаў, якія прыносяць прыбытак?
— У якасці ўзору я б назваў «Славянскі базар у Віцебску». Ён з кожным годам усё больш адмаўляецца (у добрым сэнсе) ад дзяржаўнай падтрымкі. Дзякуючы добраму менеджменту, дзякуючы таму, што ёсць сістэма продажу білетаў, сістэма зніжак, рэклама, прыцягненне спонсарства і г.д. Гэта адзін з найбольш паказальных прыкладаў дзейнасці: «Славянскі базар« рухаецца ў бок самаакупнасці. Іншыя фестывалі таксама стараюцца ісці па гэтых слядах і частку грошай зарабляюць самі.
Вельмі цікавая тэндэнцыя сёння назіраецца ў музейнай сферы. Даволі вялікія грошы, што ўклала дзяржава і ў Нясвіж, і ў Мір, і ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры добрай пастаноўцы справы пачынаюць прыносіць прыбытак, калі не ў чыстым выглядзе, то вельмі павышаюць працэнт пазабюджэтных сродкаў, якія зарабляюць самі. У некаторых музеях гэты паказчык даходзіць да 70 працэнтаў, пры тым, што асобныя з іх толькі на шляху да мадэрнізацыі ці рэстаўрацыі, як Нацыянальны гістарычны музей, які адзначыў сваё 60-годдзе.
— Усе чакалі прарыву ў кіно. Дзе тут неабходная падтрымка дзяржавы, каб была рэальная аддача ад укладзеных сродкаў, няхай яны будуць не надта вялікія?
— Насамрэч на сённяшні дзень грошы на кіно выдаткоўваюцца даволі вялікія. Яны ідуць па двух кірунках. Найперш, падтрымка непасрэдна кінематографа, і тут гаворка не толькі пра кінастудыю «Беларусьфільм». У нас ёсць Указ Прэзідэнта, які дае магчымасць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі і кінастудыі «Беларусьфільм», і незалежным прыватным студыям.
Другі кірунак у тым, каб кінастудыя «Беларусьфільм» у нас развівалася як фабрыка. Рэканструкцыя, якая ідзе цяпер, — гэта таксама істотная дзяржаўная падтрымка. У парадак прыводзяцца не толькі сцены, але закупляецца адпаведнае абсталяванне: гукавое, светлавое, здымачная тэхніка.
Пытанне ў тым, што пакуль кінастудыя і яе кіраўніцтва ніяк не могуць належным чынам арганізаваць гэтую працу. Чаго не хапае?
Не хапае абаротных сродкаў для таго, каб удзельнічаць у вытворчасці фільмаў. Не хапае шмат таго, што называецца суб'ектыўным фактарам. Таму што на сённяшні дзень на кінастудыі ёсць усё, каб рабіць кіно. І рабіць добрае кіно. У нас вельмі кваліфікаваныя кадры, асабліва каштоўнае тое, што работнікі сярэдняга звяна не разбегліся па іншых краінах у гэты складаны час.

Ёсць шмат нюансаў, што тычыцца фільмаў, якія мы выпускаем для кінатэатральнага паказу. Напрыклад, фільм «Мы, браты» на сённяшні дзень у Беларусі сабраў сваю касу, але больш не збярэ, таму што ёсць такое паняцце, як магчымасці ўнутранага рынку: у нас каля 10 мільёнаў насельніцтва.
Акупляецца кіно такое ў Расіі, у Кітаі, у ЗША, у Індыі, дзе вялікая колькасць насельніцтва, таму яны маюць магчымасць праводзіць агрэсіўную маркетынгавую палітыку па ўсім свеце.
А мы нават не можам зарабіць грошы. І тут узнікае пытанне: для каго мы здымаем фільмы? Калі толькі для свайго гледача, то павінны прызнаць: мы ўкладваем у айчыннае кіно і не чакаем ад яго вялікай аддачы і акупляльнасці, галоўнае, каб яно задаволіла духоўныя патрэбы беларусаў.
А калі мы здымаем яго для Расіі і іншых краін, то ўзнікаюць іншыя пытанні: наколькі гэта наша беларускае кіно, калі мы арыентуем яго на іншы рынак?.. На маю думку, нашай кінастудыі на сённяшні дзень не хапае прадуманага менеджменту, не хапае ідэй і сцэнарыяў, не хапае досведу ў рэалізацыі прадукцыі.

— Зараз гучаць меркаванні, што малабюджэтнае кіно — наша будучыня.
— Малабюджэтнае кіно — так можна назваць і фільмы, якія выходзілі на кінастудыі «Беларусьфільм» за савецкім часам. І тыя фільмы, якія мы здымаем сёння. Калі перакладаць на мову лічбаў, у нас быў максімум недзе ў 2 мільёны долараў, які мы здолелі выплаціць у адным з фільмаў.
Калі разглядаць у сусветным маштабе, то здымкі паўнавартаснага фільма пачынаюцца ад 5—7 мільёнаў долараў, а бывае, што бюджэт таго ці іншага фільма даходзіць і да 100 мільёнаў долараў. Але лозунг, які любілі ў мінулыя часы: «Дагонім і перагонім...» (у выпадку з кіно маецца на ўвазе Галівуд ці «Балівуд»), не працуе.
Таму што сёння шмат поспеху прыносяць новыя тэхналогіі кінематографа. Вялікія студыі падчас здымак нейкага фільма часам ствараюць цэлыя лабараторыі для таго, каб атрымаць новыя спецэфекты, якія праз пэўны час прадаюць на іншыя кінастудыі... Калі ў нас праграмісты сусветнага ўзроўню, ствараюцца камп'ютарныя гульні, то гэта, лічу, трэба выкарыстоўваць. Калі б наша кінастудыя аб'ядналася з айцішнікамі, гэта дало б эфект. А пакуль нам трэба рабіць акцэнт менавіта на змесце і гэтым прыцягваць гледача.

— Нашы мастакі больш уключаныя ў сусветныя працэсы. Але частка гэтай творчай супольнасці таксама чакае падтрымкі дзяржавы. Чаго чакае дзяржава?
— Ад творчых саюзаў, іх членаў я чакаю твораў самага высокага мастацкага ўзроўню. І яшчэ Саюз як грамадская арганізацыя павінен ажыццяўляць «мастацкую цэнзуру». Я гэтае слова ўжываю ў творчым сэнсе, маю на ўвазе крытыку, якая дапамагае трымаць высокую планку і ацэньваць любыя творы мастацтва. Гэта асноўная функцыя — падтрымліваць творчасць на самым высокім узроўні, ствараючы сістэму крытэрыяў. А за міністэрствам якраз застаецца сістэма матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці мастакоў.
У нас існуе сістэма дзяржаўных закупак: музеі даюць заяўкі ў Міністэрства культуры, якое па магчымасці набывае ў мастакоў творы для іх. За 2014-2015 гады сума штогадовых закупак па заяўках музеяў з рэспубліканскага бюджэту перасягнула 3 мільярды недэнамінаваных беларускіх рублёў. Таксама рэгіянальныя музеі робяць закупкі за кошт мясцовых бюджэтаў (агульная сума складае недзе мільярд-паўтара беларускіх рублёў).
— Наступны год абяцае знакавыя даты. Ужо сёлета актыўна ішла падрыхтоўка да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
— Так, нас чакае магчымасць больш глыбока зразумець спадчыну Скарыны. Нас чакае Полацк як калыска беларускай дзяржаўнасці. Мы бачым ужо перспектыву і на 2018 год, калі будзе стагоддзе УНОВІСа. І на 2019 год: дамінантай стануць Еўрапейскія гульні, але гэта магчымасць развіцця культурнага турызму. У 2020-м трэба годна адзначыць Свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
— Беларусь за гэты асаблівы год здолела захапіць сваімі ініцыятывамі іншых?
— Так, здзіўленне выклікала, што ў Год культуры, нягледзячы на тое, што мы ажыццяўляем міжнародную культурную дзейнасць (ёсць план, куды выехаць і каго прыняць на Днях культуры), пасольствы замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Беларусі, выходзілі са сваімі ініцыятывамі і прапаноўвалі новыя праекты.
Пад канец года ў нас адбыўся Аўстрыйскі сезон. Прайшлі перамовы з італьянскім пасольствам, і налета мы ўжо распрацоўваем сумесныя праекты. На ўзроўні дарадцы прэзідэнта Сербіі па пытаннях культуры мы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.
Хочуць з намі падтрымліваць стасункі прадстаўнікі такога рэгіёна Расіі, як Удмурція. Адчуваю, што Год культуры скончыцца, але напружанай працы будзе не менш, чым сёлета.

— Ці часта было такое, што Вы наведвалі мерапрыемства як афіцыйная асоба, але ўспрымалі культурную з'яву з усім багаццем чалавечых эмоцый і хацелі прыйсці яшчэ?
— Так бывае пастаянна, гэта тычыцца і выставак, і прагляду спектакляў, чытання кніг... Усё тое, што тычыцца сферы культуры, якая многімі ўспрымаецца як сфера адпачынку, для мяне — перш за ўсё праца. Таму я, напрыклад, хаджу на выстаўкі двойчы: першы раз, калі гэта неабходна для справы, а потым ужо ў выхадныя дні, каб спакойна паглядзець і атрымаць эстэтычнае задавальненне.
Размаўляла Ларыса Цімошык
tsimoshyk@zviazda.by
Звязда, 31 снежня 2016
Звязда, 31 снежня 2016
Кoличество переходов на страницу: 821
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |