https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Распродаж зямлі быў бы памылкай..."


У гэтым упэўнены Сяргей Касцян, старшыня Беларускага славянскага камітэта. На чарговым пленуме БСК ён выступіў з дакладам аб падтрымцы дзяржаўнай канцэпцыі ў галіне аграрнай палітыкі.

Карані важнейшыя за грошы

"Нашы дасягненні ў аграрным сектары ўражваюць, — лічыць Сяргей Касцян. — Неабходна працягваць працу ў гэтым кірунку. Але некаторыя выступаюць за распродаж зямлі ў Беларусі, быццам так будзе яшчэ лепш. Мы лічым гэта недапушчальным, бо самі беларусы не змогуць купіць гэтую зямлю. У выніку наша зямля будзе выкуплена тымі, хто валодае вялікімі капіталамі, — і тады мы страцім сваю краіну". Нягледзячы на сур’ёзныя эканамічныя зрухі, старшыня БСК занепакоены і дэградацыяй вёскі: "Адміранне вёскі — гэта адміранне роду, радавых каранёў". Як жа захаваць спрадвечны сялянскі род беларусаў? На гэта пытанне паспрабаваў адказаць прадпрымальнік Алег Елісееў. На яго думку, улада не павінна забываць пра тое, што ў краіне пачынаюць з'яўляцца гараджане, якія свядома едуць у вёску і займаюцца так званым аднаўленчым земляробствам. Гэта значыць, што людзі становяцца не фермерамі, якія ў любым выпадку звязаны з прыбыткам і выкарыстоўваюць зямлю па максімуме, а проста задавальняюць праз зямлю толькі патрэбы сваёй сям'і — у выніку не знясільваюць яе. Алег Елісееў лічыць, што такі рух трэба падтрымліваць, прапаноўваць гараджанам такую альтэрнатыву, бо менавіта "праслойка земляробаў у патрэбны момант дапаможа свайму народу".

Даведка "Звязды"

"Беларускі славянскі камітэт" — грамадскае аб'яднанне, якое лічыць сябе праваспадкаемцам "Таварыства славянскай узаемнасці" на землях Беларусі, створанага ў Вільні 21 лістапада 1909 года. З'яўляецца складанай часткай міжнароднага славянскага руху.


30 млн еўра для новага ўзроўню селекцыі

У пленуме БСК узяў удзел і Станіслаў Грыб, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэта чалавек, які займаецца селекцыяй раслін усё сваё жыццё. Ён мае свае прапановы па ўдасканаленні працы сельскай гаспадаркі ў Беларусі: "Я прыхільнік таго, што мы не можам і не павінны замыкацца толькі на рэспубліцы, асабліва ў галіне селекцыі. Існуе і можа з'явіцца вельмі шмат цікавых праектаў, але пытанне ў тым, што яны існуюць пакуль што толькі на ўзроўні творчага супрацоўніцтва, у іх няма фінансавай падтрымкі. Гэтыя праекты нам трэба рэалізоўваць сумесна з Расіяй, Украінай, Казахстанам. У выпадку з Расіяй гэтыя праекты павінны ўваходзіць у Саюзную праграму. Нам неабходна паднімаць узровень селекцыйнай працы, бо тая тэхнічная база, якую мы маем, ужо не задавальняе патрэбы. Я выступаю за будаўніцтва селекцыйнага біятэхналагічнага комплексу. Такія комплексы існуюць, напрыклад, у Германіі. Кошт гэтага будаўніцтва будзе роўны прыкладна 30 млн еўра".

Калі падумаць, не так і шмат для краіны, тым больш гэта дазволіць Беларусі стаць яшчэ больш канкурэнтаздольнай на рынку сельскагаспадарчай прадукцыі. А менавіта гэта і ёсць адзін з асноўных кірункаў беларускай аграрнай палітыкі ва ўмовах, калі харч становіцца найбольш запатрабаваным таварам у свеце.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 4 снежня 2012



 

Кoличество переходов на страницу: 1059


Комментарии