https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аднаполыя шлюбы, марыхуана і іншыя магчымыя палітычныя жарсці


Што засталося ў цені прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?

6 лістапада 2012 года ў ЗША адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх галоўнай інтрыгай была барацьба кандыдата ад рэспубліканцаў (Міта Ромні) з дзейным прэзідэнтам ад дэмакратаў Баракам Абамай (наноў перавыбраны). З улікам вялікіх паўнамоцтваў прэзідэнта (з-за асаблівасцяў амерыканскага палітычнага рэжыму, які многія называюць суперпрэзідэнцкай рэспублікай) асноўная ўвага сусветных СМІ была прыкавана менавіта да прэзідэнцкіх выбараў. Але, акрамя іх, адбылося яшчэ шмат цікавага.

Перш за ўсё, паралельна з прэзідэнцкімі выбарамі адбыліся сенацкія выбары (у адпаведнасці з заканадаўствам кандыдаты прэтэндавалі на 33 месцы са 100) і выбары ў Палату прадстаўнікоў (вакантнымі сталі ўсе 435 месцаў) . У Сенаце дэмакратам удалося захаваць большасць, у Палаце прадстаўнікоў рэспубліканцы атрымалі перамогу над дэмакратамі. На практыцы гэта азначае, што Бараку Абаму, пераабранаму прэзідэнтам ад дэмакратаў, тыя рэспубліканцы будуць устаўляць палкі ў колы па ўсіх пытаннях, якія захочуць выкарыстоўваць супраць дэмакратаў. Між тым, ён хацеў бы правесці шэраг рэформаў, якія, на яго думку, дапамогуць рэанімаваць амерыканскую эканоміку. У прыватнасці, ён заяўляе пра неабходнасць павысіць падаткі для багатых амерыканцаў. А маючы на ўвазе, што рэспубліканцы якраз і з'яўляюцца партыяй, якая абараняе перш за ўсё інтарэсы багатых амерыканцаў, перспектывы гэтай рэформы, улічваючы цяперашнюю перавагу рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў, дастаткова смутныя. І заявы Абамы аб тым, што павышаць падаткі для багатых трэба, і амерыканцы, перавыбраўшы яго, тым самым гэтую ідэю ўхвалілі, наўрад ці збянтэжаць рэспубліканцаў, без згоды якіх гэта зрабіць немагчыма.

Увогуле, вынікі ўзятых разам прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў ствараюць уражанне, што амерыканскія выбаршчыкі недаацэньваюць цяжар праблем, з якімі сутыкнуліся ЗША. Пры ўсёй незадаволенасці Абамам за неэфектыўныя эканамічныя рэформы падчас папярэдняга тэрміну яны яго ўсё ж перавыбралі, але эфектыўных рычагоў для вырашэння праблем амерыканскай эканомікі не далі, зноў падсунуўшы яму апазіцыйную большасць у ніжняй палаце парламента. У выніку Абаме прыйдзецца адкладваць неабходныя рэформы або праводзіць іх ва ўсечаным варыянце з-за процідзеяння надзеленых заканадаўчымі паўнамоцтвамі рэспубліканцаў, якім выгадна канчаткова скампраметаваць прэзідэнта ад дэмакратаў, каб на выбарах 2016 года паставіць ва ўладзе прэзідэнта-рэспубліканца. Абама ў выніку стаў капітанам карабля, у якога рулявы падпарадкоўваецца яго камандам толькі тады, калі лічыць гэта выгадным для сябе. Як у ЗША пры такой кіраўніцкай сістэме разлічваюць вытрымаць глабальную гонку з эфектыўным цэнтралізаваным кітайскім канкурэнтам, які ўжо ў 2017 годзе, паводле разлікаў МВФ, можа перасягнуць па памеры эканоміку ЗША, зразумець цяжка.

Адначасова з выбарамі праводзіўся шэраг рэферэндумаў. На адным з іх жыхары Пуэрта-Рыка, тэрыторыі, асацыяванай з ЗША, павінны былі вызначыцца, ці варта ім захаваць статус-кво, стаць цалкам незалежнай, суверэннай дзяржавай у саюзе з ЗША або стаць 51-м штатам у складзе ЗША. Падобныя рэферэндумы праводзіліся і раней, але толькі цяпер перамогу атрымалі жыхары, якія выступаюць за трансфармацыю Пуэрта-Рыка ў 51-ы штат ЗША. Праўда, гэта не азначае, што так яно і будзе: ЗША перажываюць складаныя часы і трансфармацыя адсталай тэрыторыі ў паўнавартасны штат запатрабуе ўліванняў дзясяткаў мільярдаў долараў, якія ў федэральнага ўрада адсутнічаюць. Вядома, для Пуэрта-Рыка падобны працэс будзе выгадным, у тым ліку і па палітычных меркаваннях: быць штатам больш прэстыжна, чым былой калоніяй ЗША з незразумелым статусам.

Яшчэ адзін рэферэндум быў звязаны з пытаннем аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Пытанне было вынесена на галасаванне ў чатырох штатах. У трох з іх — Мэрылендзе, Вашынгтоне і Мэне — прыхільнікі легалізацыі падобных шлюбаў перамаглі з нязначнай перавагай, у чацвёртым — Мінесоце — прайгралі. Вынікі выбараў цікавыя самі па сабе як прыкмета нарастальнага ўплыву сэксуальных меншасцяў у заходнім свеце і канкрэтна ў ЗША. Улічыць гэты фактар быў вымушаны і прыстойны сем'янін Барак Абама, які, відавочна жадаючы быць пераабраным, у маі 2012 года стаў першым прэзідэнтам ЗША, які адкрыта выступіў у падтрымку аднаполых шлюбаў.

Яшчэ адным экзатычным пытаннем, вынесеным на рэферэндум у некалькіх штатах, стала пытанне легалізацыі марыхуаны. У Каларада і Вашынгтоне прыхільнікаў легалізацыі вырошчвання і спажывання марыхуаны аказалася большасць. Цяпер жыхары гэтых штатаў змогуць адкрыта купляць невялікую колькасць марыхуаны, а таксама вырошчваць да шасці кусцікаў гэтай расліны ў сябе дома. Праўда, застаецца нявырашаным пытанне, як да гэтага будуць ставіцца федэральныя ўлады, паколькі па дзейным агульнанацыянальным заканадаўстве захоўванне і курэнне марыхуаны з'яўляецца злачынствам.

Сяргей Кізіма, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук
Звязда, 21 лістапада 2012



 

Кoличество переходов на страницу: 753


Комментарии