Усё аб рабоце Мінскага маторнага завода, рэалізуемых праектах, сацыяльных гарантыях, моладзевай палітыцы
Мінскі маторны завод займае асаблівае месца ў машынабудаўнічай галіне краіны, з'яўляючыся адзіным вытворцам дызельных рухавікоў у Беларусі, прымяняючы тэхналогіі, якія не маюць аналагаў як на ўнутраным рынку, так і ў краінах СНД. Прадпрыемства ўражвае сваімі маштабамі. Гэта сапраўдны горад у горадзе. Яго плошча супастаўная з памерам 32 футбольных палёў. З канвеера завода сыходзіць больш як 50 тыс. рухавікоў у год. Уся прадукцыя паспяхова рэалізуецца спажыўцам. Аднак галоўная гордасць ММЗ - калектыў прафесіяналаў. Кампетэнцыі, напрацаваныя дзесяцігоддзямі, - гэта тая база, рэсурс, без якіх немагчымы рух наперад. На заводзе гэта разумеюць і цэняць.
Мінскі маторны завод займае асаблівае месца ў машынабудаўнічай галіне краіны, з'яўляючыся адзіным вытворцам дызельных рухавікоў у Беларусі, прымяняючы тэхналогіі, якія не маюць аналагаў як на ўнутраным рынку, так і ў краінах СНД. Прадпрыемства ўражвае сваімі маштабамі. Гэта сапраўдны горад у горадзе. Яго плошча супастаўная з памерам 32 футбольных палёў. З канвеера завода сыходзіць больш як 50 тыс. рухавікоў у год. Уся прадукцыя паспяхова рэалізуецца спажыўцам. Аднак галоўная гордасць ММЗ - калектыў прафесіяналаў. Кампетэнцыі, напрацаваныя дзесяцігоддзямі, - гэта тая база, рэсурс, без якіх немагчымы рух наперад. На заводзе гэта разумеюць і цэняць.
Асноўныя паказчыкі эфектыўнасці
За шэсць месяцаў бягучага года Мінскі маторны завод паказаў высокія вынікі работы. Аб'ём рэалізацыі прадукцыі ў вартасным выражэнні ўзрос больш як на 17 працэнтаў.
"Аднолькава добра прадпрыемства спрацавала як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Экспарт прадукцыі павялічыўся на 17,5 працэнта, прычым рост адзначаецца па ўсіх напрамках. У Расійскую Федэрацыю мы адгрузілі прадукцыі на 28,5 працэнта больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. У краіны СНД - на 3,5 працэнта, у краіны далёкага замежжа - на 4,8 працэнта", - падкрэсліла начальніца упраўлення маркетынгавых даследаванняў і прасоўвання прадукцыі Ганна Кадымава.
"Аднолькава добра прадпрыемства спрацавала як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Экспарт прадукцыі павялічыўся на 17,5 працэнта, прычым рост адзначаецца па ўсіх напрамках. У Расійскую Федэрацыю мы адгрузілі прадукцыі на 28,5 працэнта больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. У краіны СНД - на 3,5 працэнта, у краіны далёкага замежжа - на 4,8 працэнта", - падкрэсліла начальніца упраўлення маркетынгавых даследаванняў і прасоўвання прадукцыі Ганна Кадымава.
У 2023 годзе была прадоўжана работа па рэалізацыі маркетынгавай стратэгіі, накіраваная на дыверсіфікацыю выпускаемай прадукцыі.
"Планамерна мы адыходзім ад таго, што Мінскі маторны завод асацыюецца толькі з рухавікамі. Актыўнымі тэмпамі развіваецца напрамак па рэалізацыі спецыяльнай тэхнікі. Гэта дызель-помпавыя, дызель-генератарныя ўстаноўкі, кампрэсарныя станцыі", - канстатавала яна.
"Планамерна мы адыходзім ад таго, што Мінскі маторны завод асацыюецца толькі з рухавікамі. Актыўнымі тэмпамі развіваецца напрамак па рэалізацыі спецыяльнай тэхнікі. Гэта дызель-помпавыя, дызель-генератарныя ўстаноўкі, кампрэсарныя станцыі", - канстатавала яна.
Экспартны партфель прадпрыемства ў першым паўгоддзі папоўніўся новымі краінамі - Гвінея, ПАР, Тога, Зімбабвэ, Манголія і інш. Таксама павялічылася колькасць новых партнёраў на ўжо існуючых рынках збыту.
"Сёння, нягледзячы на дзеянні санкцыйных абмежаванняў, прадпрыемству паспяхова ўдалося пераарыентаваць экспартныя патокі. Акрамя асваення новых рынкаў збыту, умацоўваюцца пазіцыі завода і на ўжо існуючых", - акцэнтавала ўвагу начальніца упраўлення.
"Сёння, нягледзячы на дзеянні санкцыйных абмежаванняў, прадпрыемству паспяхова ўдалося пераарыентаваць экспартныя патокі. Акрамя асваення новых рынкаў збыту, умацоўваюцца пазіцыі завода і на ўжо існуючых", - акцэнтавала ўвагу начальніца упраўлення.
Гэтыя вынікі сведчаць аб паспяховай рабоце прадпрыемства, яго дынамічным развіцці, аб наяўнасці неабходных фінансавых рэсурсаў для інвеставання ў распрацоўку новай прадукцыі. А далей - больш амбіцыйных праектаў, новых рынкаў збыту, кааперацыйных праектаў, новых відаў прадукцыі і, вядома ж, продажаў.
Новыя распрацоўкі
Мінскі маторны завод пільную ўвагу ўдзяляе новым распрацоўкам. Канструктары актыўна працуюць над новымі праектамі. Сярод навінак - дызельныя рухавікі MMZ-2.5DTG/2.5DTI.
"Мы развіваем маларазмерную тэматыку. Апошняя наша навінка - рухавік на 2,5 літра. У нас ужо ёсць доследны ўзор. Мы правялі шэраг выпрабаванняў узору - вынікі станоўчыя. Зацікаўленасць з боку спажыўцоў у гэтым прадукце ёсць, таму будзем рухацца далей", - сказаў намеснік галоўнага канструктара Павел Сталяроў.
Па ўзгадненні са спажыўцом для максімальнага задавальнення яго патрэбнасцей, рухавік можа камплектавацца розным навясным абсталяваннем. Сфера прымянення гэтых мадэлей - дызель-генератары, трактары і дарожна-будаўнічая тэхніка.
"Мы развіваем маларазмерную тэматыку. Апошняя наша навінка - рухавік на 2,5 літра. У нас ужо ёсць доследны ўзор. Мы правялі шэраг выпрабаванняў узору - вынікі станоўчыя. Зацікаўленасць з боку спажыўцоў у гэтым прадукце ёсць, таму будзем рухацца далей", - сказаў намеснік галоўнага канструктара Павел Сталяроў.
Па ўзгадненні са спажыўцом для максімальнага задавальнення яго патрэбнасцей, рухавік можа камплектавацца розным навясным абсталяваннем. Сфера прымянення гэтых мадэлей - дызель-генератары, трактары і дарожна-будаўнічая тэхніка.
На заводзе распрацаваны ўнікальныя ў сваім родзе рухавікі MMZ-3LDGRR, MMZ-4DTGRR, Д246.4РР, Д-266РР, прызначаныя для ўстаноўкі на рачныя судны ў якасці дапаможных дызель-генератараў. Асноўныя адрозненні навінак ад серыйных дызеляў - адсутнасць вадзянога радыятара, замест якога ўстаноўлены цеплаабменнік для ахалоджвання рухавіка забортнай вадой, помпа забортнай вады, паліўныя трубкі высокага ціску з двайной сценкай, а таксама праведзены шэраг іншых канструктыўных змяненняў.
"Рухавікі на рачныя судны ў Беларусі не вырабляліся. Мы цяпер асвойваем новую для нас галіну. Такія рухавікі сертыфікуюцца па правілах Расійскага класіфікацыйнага таварыства. Мы атрымалі адабрэнне на лінейку рухавікоў MMZ-4DTGRR. Цяпер рыхтуем чарговае сямейства рухавікоў для працэдуры сертыфікацыі. Гэта тэма хоць і новая для нас, але з пастаўленымі задачамі мы паспяхова справіліся. Зразумелі, у якім напрамку рухацца, атрымалі добрыя вынікі", - расказаў намеснік галоўнага канструктара.
Прадпрыемства таксама працуе над газавай тэматыкай. Газавы рухавік MMZ-262NG - новая распрацоўка ММЗ на базе дызельнага рухавіка Д-262. Ён працуе на сціснутым або звадкаваным прыродным газе. "Доследны ўзор ужо выраблены, на базе НДЦВАМТ ФДУП "НАМІ" праведзены стэндавыя выпрабаванні, афармляюцца сертыфікацыйныя дакументы на адпаведнасць тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза. Пасля гэтага можна будзе прымяняць рухавікі як серыйныя і ўстанаўліваць на тэхніку. Да гэтага прадукту ёсць цікавасць з боку Расійскай Федэрацыі, шэрага іншых краін СНД", - дадаў Павел Сталяроў.
Асобны напрамак, у якім ММЗ упэўнена рушыць наперад, - вялікія рухавікі. "Гэта прынцыпова новая распрацоўка. Мы тут усё робім з нуля", - звярнуў увагу намеснік галоўнага канструктара.
Сацыяльныя гарантыі
Высокія дасягненні Мінскага маторнага завода сталі магчымы дзякуючы прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і стойкасці да выклікаў часу ўсіх работнікаў прадпрыемства. Таму кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт усяляк імкнуцца зрабіць жыццё супрацоўнікаў больш якасным і камфортным. У сувязі з гэтым у пачатку жніўня на прадпрыемстве быў прыняты новы калектыўны дагавор на 2023-2026 гады, ён лічыцца адным з лепшых у прамысловай галіне краіны.
"У ім улічана істотная колькасць норм і заахвочванняў за высокія дасягненні ў працы, значны прафесійны ўклад у развіццё прадпрыемства. Граматы, званні, узнагароды - любы работнік, маючы абсалютна роўныя стартавыя магчымасці, можа ўдасканальвацца ў прафесіі, праяўляць ініцыятыву, і яна абавязкова будзе заўважана і ацэнена па заслугах", - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі, сацыяльным развіцці і сувязях з грамадскасцю Андрэй Новік.
"У ім улічана істотная колькасць норм і заахвочванняў за высокія дасягненні ў працы, значны прафесійны ўклад у развіццё прадпрыемства. Граматы, званні, узнагароды - любы работнік, маючы абсалютна роўныя стартавыя магчымасці, можа ўдасканальвацца ў прафесіі, праяўляць ініцыятыву, і яна абавязкова будзе заўважана і ацэнена па заслугах", - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі, сацыяльным развіцці і сувязях з грамадскасцю Андрэй Новік.
Паводле ўмоў калектыўнага дагавора аказваецца абавязковая дапамога маладым сем'ям, заахвочваецца нараджэнне дзяцей. Пры нараджэнні дзіцяці матэрыяльная дапамога складзе 80 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў ММЗ, для тых, хто ўпершыню ўзялі шлюб, - 5 базавых велічынь. Аднаму з бацькоў, які знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, прадугледжана штомесячная выплата па 5 БВ да дасягнення 3-гадовага ўзросту.
Прадпрыемства падставіць плячо і ў складаных жыццёвых сітуацыях, сумных падзеях. "У выпадку заўчаснай смерці работніка ММЗ матэрыяльная дапамога сваяку складзе 80 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы. У выпадку страты членаў сям'і і блізкіх сваякоў работніку прадастаўляецца аплатны водпуск на 3 дні", - гаворыцца ў калектыўным дагаворы.
Актыўныя члены прафсаюза, а таксама работнікі, якія поўнасцю прайшлі дыспансерызацыю, цяпер будуць заахвочаны аплатным выхадным днём. Дарэчы, зрабіць гэта можна не выходзячы за прахадную - на прадпрыемстве працуе медыка-санітарная часць з матэрыяльна-тэхнічнай базай звычайнай гарадской паліклінікі і поўным штатам урачоў і вузкіх спецыялістаў, магчымасцю здаць аналізы і прайсці неабходныя абследаванні.
Прыемныя бонусы супрацоўнікі ММЗ атрымаюць да ўсіх дзяржаўных свят або знамянальных дат самога прадпрыемства: матэрыяльныя выплаты, навагоднія падарункі, білеты на спектаклі, канцэртныя і забаўляльныя мерапрыемствы і шмат іншага. Традыцыйным стала грашовае заахвочванне "на пропуск": пералічаныя грошы могуць рэалізоўвацца работнікамі ў заводскіх сталовых і магазінах.
Дзеці работнікаў маторнага завода ўсяго за 10 працэнтаў ад кошту пуцёўкі летам адпачываюць у аздараўленчым лагеры прадпрыемства, адным з лепшых у раёне. А камісія па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні на пастаяннай аснове рэалізуе бясплатныя дзіцячыя і дарослыя пуцёўкі ў беларускія санаторыі, адпачыць можа кожны работнік, які мае патрэбу ў аздараўленні па медыцынскіх паказаннях.
Таксама калектыўным дагаворам прадугледжана выплата бацькам школьнікаў да 1 верасня ў памеры 5 базавых велічынь, а першакласнікам - у падарунак яшчэ і партфель з канцылярскімі прыладамі. У гэтым годзе школьныя рукзакі былі ўручаны дзецям і іх бацькам генеральным дырэктарам Аляксандрам Батвіннікам ва ўрачыстай абстаноўцы. Ён сам бацька траіх дзяцей і не па чутках ведае, што такое сабраць дзіця ў школу.
"Хочацца сказаць дзякуй роднаму прадпрыемству за фінансавую і матэрыяльную падтрымку да новага навучальнага года. У гэтым годзе мая дачка пайшла ў першы клас. Гэта вельмі хвалююча як для бацькоў, так і для дзіцяці", - сказаў супрацоўнік Дзмітрый Мігаль, бацька першакласніцы Соні.
Падзялілася сваімі ўражаннямі і работніца завода Святлана Здончык - маці 7-гадовага Мішы. "Нам вельмі прыемна было атрымаць партфель першакласніка з сімволікай і лагатыпам завода. Сын вельмі задаволены. Парадаваў і святочны канцэрт сваёй цудоўнай праграмай, таксама прыемна здзівіла экскурсія па заводзе. Дзеці змаглі азнаёміцца з месцам работы сваіх бацькоў. Сын ніколі такога не бачыў - рухавікі, дэталі, станкі. У яго вельмі шмат уражанняў", - падкрэсліла яна.
Моладзевая палітыка
На Мінскім маторным заводзе цэняць маладых спецыялістаў і ствараюць усе ўмовы для замацавання кадраў. У прыватнасці, забяспечваюць дастойную заработную плату, прадастаўляюць жыллё. Дасведчаныя супрацоўнікі дапамагаюць навабранцам хутчэй асвоіцца і ўліцца ў рабочы рытм, а прафсаюз, БРСМ, "Белая Русь" і Беларускі саюз жанчын замацавацца ў творчасці, спорце і грамадскіх ініцыятывах.
У бягучым годзе на Мінскі маторны прыйшоў 101 малады спецыяліст - сямёра з вышэйшай адукацыяй, 70 чалавек - з сярэдняй спецыяльнай, 24 - з прафесійна-тэхнічнай. Прафесіі яны атрымалі ў БНТУ, ССНУ і прафесійна-тэхнічнай накіраванасці каледжах.
Геаграфія прыбыўшых таксама вялікая. Працаваць на прадпрыемства прыязджаюць з розных куткоў Беларусі: Наваполацка, Мазыра, Гомеля, Магілёва.
Геаграфія прыбыўшых таксама вялікая. Працаваць на прадпрыемства прыязджаюць з розных куткоў Беларусі: Наваполацка, Мазыра, Гомеля, Магілёва.
Папаўняючы сям'ю ММЗ, маладыя людзі імкнуцца працаваць на карысць флагмана айчыннага маторабудавання. "Я працую ў галіновай лабараторыі бюро інжынерных разлікаў на пасадзе інжынера-даследчыка. Мы вывучаем механічныя ваганні на рухавіку, шумы. Даследуем іх і спрабуем устараніць, каб павялічыць даўгавечнасць рухавіка, яго працаздольнасць. Мая работа мне вельмі падабаецца. Перад намі ставяцца няпростыя, але вельмі цікавыя задачы. Таксама і сам завод з кожным годам становіцца лепшым і лепшым, усё развіваецца. Таму, адпрацаваўшы два гады пасля размеркавання, я вырашыла прадоўжыць кантракт і застацца тут", - адзначыла Вікторыя Цэсар.
Многія прыйшлі сюды па закліку душы. "Мая спецыялізацыя - рухавікі ўнутранага згарання. Я з дзяцінства любіў і імкнуўся працаваць з маторамі. Мне вельмі падабаецца гэта сфера", - адзначае майстар у бюро тэхнічнага кантролю Аляксандр.
Маладым спецыялістам падабаецца насычанае сацыяльнае жыццё прадпрыемства. "Акрамя работы, я прымаю актыўны ўдзел у жыцці завода - з'яўляюся членам зборнай па валейболе, удзельнічаю ў розных спаборніцтвах, турзлётах. У гэтым годзе наш завод ярка і відовішчна адзначыў свой юбілей, да гэтай падзеі была прымеркавана вялікая колькасць мерапрыемстваў. У цэлым робіцца шмат што, каб прыцягнуць і зацікавіць моладзь", - сказала інжынер-канструктар Настасся Сяргей.
Сацыяльная падтрымка моладзі на заводзе прадугледжана калектыўным дагаворам. "Усім маючым патрэбу прадастаўляецца інтэрнат. Умовы пражывання ў ім добрыя, мяне ўсё задавольвае. Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, усё хутка вырашаецца. Таксама я стаю ў чарзе на жыллё як малады спецыяліст", - дадала Настасся.
Ва ўзаемаадносінах з калектывам ніякіх праблем няма. "У нас вельмі добры калектыў. Усе добрыя, спагадлівыя. Заўсёды гатовы дапамагчы і растлумачыць. Гэта вельмі важна для маладога спецыяліста, калі прыходзіш на работу адразу пасля навучальнай установы і адчуваеш падтрымку ўсяго калектыву", - падкрэслівае канструктар прадпрыемства Арцём.
У перспектыўных планах у некаторых маладых спецыялістаў заняцца і навуковай работай. Паколькі практычны вопыт гэтаму садзейнічае. Ідэі для новых адкрыццяў і здзяйсненняў ужо ёсць. Канструктарскае ўпраўленне прадпрыемства славіцца маладымі спецыялістамі, якія дзякуючы правільнаму настаўніцтву к 30 гадам ужо ўзначальваюць перспектыўныя аддзелы і бюро.
Цімбілдынг
У рабочых калектывах, асабліва ў шматтысячных, не апошнюю ролю адыгрывае падтрыманне карпаратыўнага духу, таму на прадпрыемстве стараюцца арганізоўваць правядзенне вольнага часу работнікаў. У прыватнасці, на заводзе ўжо шмат гадоў існуе і карыстаецца вялікай папулярнасцю турыстычны клуб "Вандроўнік".
"Разам з моладдзю мы часта выязджаем у розныя цікавыя месцы. Прычым не толькі па Беларусі. Напрыклад, у скарбонцы нашых падарожжаў тры паходы за палярным кругам. Нядаўна мы наведалі аб'ект побач з Мазыром - самую вялікую падземную крэпасць, таксама арганізавалі сплавы на байдарках. За лета правялі тры турыстычныя злёты, і наперадзе яшчэ адзін. У цэлым інтарэс да клуба высокі, людзі актыўна ў яго ўступаюць, таму што з намі весела, цікава і можна шмат чаму навучыцца. Збліжаюць любыя сумесныя мерапрыемствы, дзе трэба праявіць сілу духу, волю, характар і фізічную падрыхтоўку. Ад каманднай работы ў палявых умовах залежыць і работа на вытворчасці: не падставіш плячо таварышу - прападзеш сам", - падзяліўся кіраўнік турыстычнага клуба "Вандроўнік" Канстанцін Трусаў.
Таксама работнікі актыўны ўдзел прымаюць у розных конкурсах, спартыўных спаборніцтвах і спартакіядах. Спартыўныя каманды трэніруюцца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе маторнага завода, ёсць свая трэнажорная зала для аматараў цяжкіх відаў спорту, валейбольная каманда пастаянна прымае ўдзел у гарадскіх турнірах. Вядзецца работа па стварэнні вакальна-інструментальнага калектыву, каб кожны жадаючы мог раскрыць і свой творчы патэнцыял.
"Я ўдзячна заводу яшчэ і за магчымасць вучыцца, удасканальвацца і павышаць свой прафесійны патэнцыял. Напрамак на навучанне і павышэнне кваліфікацыі ў ВНУ за кошт прадпрыемства - звычайная і пастаянная практыка. Галоўнае - жаданне вучыцца і адкрываць новыя гарызонты, а даведаўшыся новае, заўсёды ёсць жаданне адразу рэалізаваць на практыцы, для свайго прадпрыемства", - адзначыла работнік аддзела метралогіі Марыя Горская.
Сямейныя дынастыі
На прадпрыемстве больш як дзесяць сямейных дынастый. Агульны стаж сямейнай работы ў іх ад 56 да 348 гадоў! Гэта красамоўна сведчыць аб добрай матывацыі і зацікаўленасці работнікаў. Напрыклад, нядаўна на базе ММЗ прайшоў штогадовы конкурс працоўных дынастый сярод буйнейшых прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны. У тройцы пераможцаў - сям'я Маторыных з Мінскага маторнага.
Заснавальнік працоўнай дынастыі з гаворачым прозвішчам Уладзімір Паўлавіч нарадзіўся ў 1935 годзе ў Магілёўскай вобласці. На Мінскі маторны прыйшоў у 1985 годзе. Пачынаў свой шлях з работы токарам у механічным цэху нумар 2, потым перайшоў наладчыкам у пяты цэх. Дзесяць гадоў, да выхаду на пенсію, Уладзімір Маторын прапрацаваў на прадпрыемстве.
Прыйшоў на Мінскі маторны завод і яго сын, таксама Уладзімір. Да гэтага часу ён скончыў архітэктурна-будаўнічы каледж і адслужыў у арміі. Аўтаматчык і майстар службы ў трэцім механічным цэху, токар, аператар станкоў з лікавым праграмным кіраваннем, токар-расточнік у цэху малых серый - за 29 гадоў ён паспрабаваў сябе ў розных іпастасях. Пайсці з завода давялося ў 56 гадоў па стане здароўя.
Прадоўжыла заводскую традыцыю Вікторыя Маторына, дачка Уладзіміра Уладзіміравіча. Яна прыйшла на Мінскі маторны на новы ўчастак ачышчальных збудаванняў у цэх малых серый у 2005 годзе. На той момант дзяўчына яшчэ была студэнткай завочнага аддзялення ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці інжынер-хімік-эколаг.
Вікторыя прадаўжае працаваць на карысць маторнага завода вось ужо 17 гадоў. За гэты час яна выйшла замуж і змяніла прозвішча на Русак. Цяпер Вікторыя гадуе траіх дзяцей. Таму ёсць усе падставы лічыць, што дынастыя Маторыных на гэтым не канчаецца.
"Завод для нашай сям'і - гэта ўсё жыццё. Хтосьці лічыць, што работа на прадпрыемстве - гэта не прэстыжна, а я лічу, што завод - гэта вялікі горад са сваім менталітэтам, традыцыямі і характарам. Тут усе адзін аднаго ведаюць і вітаюцца, а нас жа больш за тры тысячы! Тут свая дружалюбная і ні з чым непараўнальная атмасфера калектыву, дзе цябе паважаюць і цэняць. Я ўпэўнена ў заўтрашнім дні, упэўнена ў сваіх сілах і магу рэалізаваць сябе як спецыяліст, займаюся любімай справай. Магчымасці, якія адкрывае перад табой прадпрыемства, па сутнасці, бязмежныя. Мы працуем ужо 60 гадоў, былі складаныя і няпростыя часы, мой бацька іх памятае, калі расказвае пра 90-я. І гэта шчасце, што завод сёння паспяховы, што ёсць перспектывы, што мы не проста захавалі напрацоўкі, кадры, вытворчасць, але ў сто разоў павялічылі свой патэнцыял", - падкрэсліла Вікторыя Маторына.
БЕЛТА, 4 верасня 2023
Кoличество переходов на страницу: 129
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |