Беларускім навукоўцам у год навукі паабяцалі, што ўсе праекты ў рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм будуць прафінансаваныя ў поўным аб'ёме.
Больш за тое, каля 20% фінансавання Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях плануе накіраваць у 2017 годзе на звышрызыковыя праекты, заявіў падчас прэзентацыі Года навукі ў Беларусі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.
"Шчыра прызнацца, што ў пэўнай меры мы забюракратызавалі многія навуковыя рашэнні і навуковую адказнасць. У нас занадта жорсткія меры ў рамках ДНТП: калі 99% праекта зрабілі, але нешта дзесьці не атрымалася, строга патрабуем вяртання грошай у бюджэт. Гэта прыводзіць да таго, што навукоўцы баяцца брацца за новыя распрацоўкі і знакавыя праекты", — падкрэсліў Аляксандр Шумілін.
Акрамя рызыковых распрацовак ад навукоўцаў, тым не менш, па-ранейшаму чакаюць і практычных рашэнняў для рэальнага сектара. У рамках прэзентацыі года навукі сакратары шэрагу аддзяленняў распавялі, што змогуць прапанаваць краіне ў Год навукі.
Новы спадарожнік
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі гатовая прыступіць у 2017 годзе, калі знойдзе грошы, да вырабу другога беларускага спадарожніка, паведаміў кіраўнік апарата НАН акадэмік Пётр Віцязь.
"Па другім спадарожніку ТЗ падрыхтавана, усё ўзгоднена. Наша задача — знайсці грошы. І вось цяпер мы шукаем", — прызнаўся Віцязь у інтэрв'ю. Паводле яго слоў новы спадарожнік будзе дакладней і тэхналагічней.
"Прынцыповае адрозненне, што разрашэнне будзе 0,5 метра, а не два. Паласа захопу іншая, разрашаючая здольнасць іншая, аператыўнасць іншая. Там прадугледжана выкарыстанне новых матэрыялаў і іншай электронікі", — удакладніў акадэмік.
Пакуль жа, паводле яго слоў, беларускія навукоўцы сумесна з расійскімі калегамі правялі своеасаблівы тэхагляд дзеючага спадарожніка БелКА-1 і працягнулі яго тэрмін службы яшчэ на два гады.
Акадэмік нагадаў, што інфармацыя, якая атрымліваецца з першага беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі выкарыстоўваецца 11 міністэрствамі Беларусі.
Электрамабіль і катэдж за 16 гадзін
Навукоўцы інжынеры рыхтуюцца стварыць у 2017 годзе прататып першага беларускага электрамабіля. "Будзе створаны прататып беларускага электрамабіля на аснове базавай мадэлі аўтамабіля вытворчасці "БелДжы" з бартавымі электрычнымі модулямі замест рухавіка ўнутранага згарання", — распавёў на прэзентацыі акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі Аляксандр Ласкаўнёў.
Таксама ў планах навукоўцаў інжынераў — распрацоўка новага электробуса, які будзе выпускаць "Белкамунмаш", і мабільнага пыласоса для гарадской гаспадаркі. Працягнуцца распрацоўкі і ў сферы 3D-тэхналогій. Акрамя пластыка і металу, беларускія навукоўцы плануюць паэксперыментаваць з хутказацвярдзеваючымі вязкапластычнымі бетонавымі кампазітамі.
"Пасля гэтыя ўзоры ўвойдуць у склад комплексу вытворчасці буйнагабарытных вырабаў з металічных матэрыялаў, што дазволіць, напрыклад, пабудаваць катэдж не больш чым за 12-16 гадзін", — распавёў Ласкаўнёў.
Імунатэрапія рака
Над тым, як перамагчы анкалогію, працуюць і навукоўцы-хімікі, і медыкі. Хімікі плануюць зрабіць упор на распрацоўцы новых прэпаратаў, якія змаглі б пацясніць дарагія імпартныя. Навукоўцы медыкі плануюць працягнуць працу над прапрацоўкай метаду імунатэрапіі рака, гэта значыць, па сутнасці, "навучыць" імунітэт чалавека змагацца з ракавымі клеткамі, стварыць асабістую вакцыну супраць рака.
"Сутнасць у тым, каб з дапамогай вызначаных клетак запусціць механізм распазнання і знішчэння злаякасных пухлін уласнай імуннай сістэмай", — патлумачыў акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі Мікалай Сердзючэнка.
У 2017 годзе пачынаюцца клінічныя выпрабаванні распрацаванай беларускімі навукоўцамі тэхналогіі дастаўкі ствалавых клетак у галаўны і спінны мозг праз чэрапна-мазгавыя і спінна-мазгавыя нервы.
"Гэта можа быць выкарыстана пры інсультах і траўмах, атрыманых у ДТЗ. Такім шляхам спрабуем паменшыць смяротнасць і інваліднасць", — распавёў Сердзючэнка.
Rfid-пазнакі не толькі ў шубах
Навукоўцы аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі ў Год навукі будуць працаваць над стварэннем поўнай завершанай навукова-тэхнічнай інфраструктуры — эксперыментальнай вытворчасці элементаў мікраэлектронікі і оптаэлектронікі з наступнай перадачай у масавую вытворчасць.
Сярод іншых праектаў: апрацоўка вялікіх баз дадзеных і іх прымяненне ў біямедыцына, лагістыцы і інтэрнэце рэчаў. Пакуль прынцыпы інтэрнэту рэчаў, "пазначаных" ідэнтыфікацыйнай пазнакай і ўзаемадзейнічаючыя з дапамогай камунікатыўных сетак, у Беларусі ўжываюцца толькі пры маркіроўцы футравых вырабаў.
З лета мінулага года ў краінах Еўразійскага эканамічнай саюза маркіроўка футравых вырабаў адмысловымі rfid-пазнакамі (radio frequency identification) — мікрачыпамі, на якім захоўваецца інфармацыя аб вырабе — стала абавязковай.
"Поўнамаштабнае ўкараненне такой сістэмы дазволіць толькі на адмове ад папяровых працэдур пры дэклараванні зэканоміць мінімум 120 даляраў у год. Таму наша задача — хутка зрабіць гэтую сістэму. З гэтай сістэмай мы зможам упісацца ў міжнародныя правілы і такім чынам павысім экспартны патэнцыял нашай прадукцыі", — распавёў на прэзентацыі года навукі акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Валянцін Арловіч.
Новая аранжарэя і музей палеанталогіі
Біёлагі ў Год навукі працягнуць эксперыменты з трансгеннымі козамі, якія прадуцыруюць бялок лактаферын. Гэты бялок знаходзіцца ў матчыным малацэ і жыццёва неабходны немаўлятам, якія знаходзяцца на штучным гадаванні. Ён валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі і з першага дня гадавання надзейна засцерагае дзіця ад вірусных, бактэрыяльных і грыбковых інфекцый.
"Нашы навукоўцы распрацавалі тэхналогію атрымання бялку і стварылі статак коз, якія прадуцыруюць гэты бялок. Зараз навучыліся яго вылучаць. У мінулым годзе была запушчана даследчая вытворчасць па яго вылучэнню. Цяпер трэба даследаваць, як яго далей прасоўваць. Трэба, каб ён дайшоў да спажыўца", — распавёў акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Міхаіл Нікіфараў.
Таксама ў планах навукоўцаў біёлагаў стварэнне Цэнтра палеалогіі і палеанталогіі, а таксама будаўніцтва новай трапічнай аранжарэі ў Батанічным садзе.
"Існуючая аранжарэя — гэта не толькі аб'ект, куды прыходзяць паглядзець, як выглядаюць трапічныя расліны. Там сур'ёзная лабараторыя, дзе вывучаюцца трапічныя расліны, якія ствараюць спрыяльнае асяроддзе ў офісах і нашых дамах", — заўважыў Нікіфараў.
Гістарычны атлас
Упершыню за ўсю гісторыю краіны навукоўцы Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі плануюць выпусціць 4-томны гістарычны атлас.
Гэтага яшчэ ніколі не рабілася, сказаў на прэзентацыі Года навукі акадэмік-сакратар Аддзялення Аляксандр Каваленя.
Акрамя таго, навукоўцы-гуманітарыі плануюць скончыць Вялікую гісторыю беларускай дзяржаўнасці, гістарычны слоўнік беларускай мовы і 5-томную гісторыю філасофскай думкі.
"У нас багатая спадчына, пра якую мы не ведаем. Так склалася гістарычна, што мы сёння павінны падымаць нашу спадчыну. І паказваць, што такая краіна як Беларусь існуе. Што мы не аб'ект, а паўнавартасны суб'ект міжнароднай супольнасці", — заўважыў Каваленя.
Прычым у адрозненне ад хімікаў і фізікаў, якія могуць што-небудзь запазычыць у заходніх калегаў, гуманітарыі вымушаныя весці сваю даследчую працу самастойна.

Sputnik, 7 студзеня 2017
Кoличество переходов на страницу: 962
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |