https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу «CNN»


Размаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам міжнародны аглядальнік тэлеканала ў Расіі, кіраўнік карпункта Мэцью Чанс. Яго пытанні датычыліся бягучай палітычнай сітуацыі ў краіне, адносін з Расіяй і Захадам. 

Інтэрв’ю для тэлеканала «CNN» адбылося пры ўмове поўнага дэманстравання ў эфіры адказу Прэзідэнта на два пытанні і публікацыі на сайце тэлеканала размовы без мантажу. Беларускія журналісты запыталі, ці будуць прытрымлівацца тэлевізійшчыкі гэтых умоў?

«Мы не прымаем ніякіх абмежаванняў наконт таго, як выкарыстоўваць матэрыялы інтэрв’ю і будзем выкарыстоўваць гэту здымку, як палічым патрэбным», — канстатаваў рэпарцёр.

Лукашэнка: пры неабходнасці фарпост у Беларусі будзе створаны на працягу месяца

«Што тычыцца таго, што Беларусь увойдзе ў склад ЗША, Вялікабрытаніі ці Расіі, — гэта абсалютнае глупства. Нядаўна я на гэтае пытанне таксама адказваў. Мы з Пуціным, кіраўніцтва Расіі і Беларусі ў цэлым, дастаткова разумныя, каб у рамках дзвюх незалежных, суверэнных дзяржаў стварыць такі саюз, які будзе яшчэ мацней унітарнага ўтварэння, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Такое пытанне (пра страту незалежнасці і ўваходжанні ў склад Расіі.) у парадку дня не стаіць наогул. Гэта выдумка калектыўнага Захаду, як у нас кажуць».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што калі казаць па сутнасці, то Беларусь ужо даўно з’яўляецца фарпостам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі: «У нас створана на гэтым заходнім напрамку адзінае фактычна войска. Адзіная ўзброеная групоўка, асновай якой з’яўляецца беларуская армія. І ў выпадку канфлікту, мы гэта не ўтойваем, нас уся заходняя частка Узброеных Сіл Расіі будзе падтрымліваць. Я вас не пужаю. Я проста вам нагадваю тое, пра што мы ўвесь час кажам».

«Таму размова пра тое, што калісьці будзе гэты фарпост, непраўдзівая. Пры неабходнасці гэты фарпост будзе створаны на працягу месяца», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ў інтэрв’ю CNN: Усё, што робіць ваш польскі ўрад - гэта вар’яцтва

«У вас ёсць факты, што я штурхаю гэтых людзей (бежанцаў.) на мяжу з Польшчай? Няма і быць не можа», — падкрэсліў беларускі лідар.

У адказ інтэрв’юер Мэцью Чанс сказаў: «Польскі ўрад сцвярджае, што бежанцаў дастаўляюць туды сілай, ажно да таго, што іх шпігуюць наркотыкамі, амфетамінам. З тым каб яны вельмі доўга не спалі, каб ім было лягчэй пераносіць халоднае надвор’е. І такім чынам яны аказваюцца ў пастцы ў гэтай сітуацыі. Вы станеце гэта адмаўляць?»

«Гэта вар’яцтва. Усе, што робіць ваш польскі ўрад (маецца на ўвазе моцны ўплыў Захаду, і ў прыватнасці ЗША, на палітыку і ўлады Польшчы.), гэта вар’яцтва. Вы кажаце, што мы кормім людзей наркотыкамі? Факты на стол! Будуць такія факты, я буду несці адказнасць», — заявіў беларускі лідар.

«Сядзець у Варшаве і бразгаць на розныя тэмы, сыходзячы ад адказнасці перад польскім народам за свае выхадкі — так прасцей. А трэба разабрацца. Чаму вы не хочаце разабрацца, што адбываецца на мяжы? Мы да гэтага гатовы», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь не аб’яўляла надзвычайнае становішча, як гэта зрабіў польскі бок на мяжы, запрашае журналістаў прыехаць на мяжу і аб’ектыўна разабрацца ў сітуацыі. «Калі ласка. Мы запрашалі туды, яны сустракаліся з гэтымі збеглымі людзьмі», — сказаў ён.

Больш за тое, беларускі бок прапаноўваў уцекачам пабыць у Беларусі, асабліва з улікам маразоў. «Мы іх просім: Калі ласка, вярніцеся да маразоў у Беларусь, пабудзьце ў Беларусі. «Не, нам паабяцалі літоўцы і палякі палiтычны або нейкі там прытулак, мы чакаем», — расказаў Прэзідэнт. — Вось яны тры месяцы чакаюць вырашэння гэтага пытання. Пры чым тут беларусы?"

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што міграцыйныя патокі ідуць у Еўрасаюз не толькі праз Беларусь, але і, напрыклад, праз Міжземнае мора — Іспанію, Італію, Грэцыю: «Колькі там людзей гіне! Сотнямі. Перасякаючы Міжземнае мора. Тысячы людзей трапляюць у ЕС. Сапраўды гэтак яны пайшлі праз Беларусь. Яны не да нас ідуць — яны ідуць да вас. Таму што вы іх туды паклікалі. Навошта вы іх туды клікалі?»

«Вы нядаўна публічна паклікалі афганцаў і папрасілі цэнтральнаазіяцкай краіны (былога СССР) і Расію, каб яны ім дазволілі там спыніцца. Вы з амерыканцамі папрасілі. І еўрапейцам далі каманду прымаць усіх. Гэта ж прагучала на вашым канале. Чаму не прымаеце зараз людзей, якія бягуць ад вайны з тых краін, якія вы зрабілі банкрутам?» — паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

«Таму не трэба на Беларусь валіць. Калі б яны ішлі ў Беларусь і хацелі застацца, а мы іх выкідалі туды, у Польшчу ці Літву, вы б выставілі прэтэнзіі. Але сёння няма такіх людзей, якія хочуць у Беларусі застацца, а я іх выкідваю. А вы мёртвых людзей праз мяжу перакідваеце нам», — падкрэсліў беларускі лідар.

Звязда, 30 верасня 2021


 

Кoличество переходов на страницу: 256