https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саюзная дзяржава - гэта рэальнасць, з якой давядзецца лічыцца ўсім у свеце


Меркаваннем пра будучыню Саюзная дзяржавы падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Праведзенае 4 лістапада пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стала ў пэўным сэнсе знакавай гістарычнай падзеяй. Без сумнення, яе чакалі ўсе: з аднаго боку, з надзеяй грамадзяне Беларусі і Расіі, і са страхам - палітычныя эліты заходнееўрапейскіх краін. Трэба разумець, што калектыўны Захад тарпедуе і ваенным шляхам знішчае ўсе саюзы або садружнасці, якія хоць у малой ступені ўяўляюць з іх пункту гледжання пагрозу, што заключаецца ў эканамічнай эфектыўнасці і канкурэнцыі. А Саюзная дзяржава стала, як сказаў Прэзідэнт Беларусі, "унікальнай інтэграцыйнай мадэллю", - адзначыў аналітык. - Адсюль і раздражненне ў нашых партнёраў і нават стан шаленства адносна паспяховасці Саюзнай дзяржавы. Таму інтэграцыйныя працэсы патрэбны і карысны для дружалюбных беларускага і рускага народаў".

Паводле слоў Мікалая Шчокіна, шматфактарнасць дамоўленасцей робіць гэты саюз больш трывалым і ў пэўнай ступені недасягальным па многіх напрамках развіцця для іншых. "Так, узгодненыя абнаўленні агульнай Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі і ў той жа час зацвярджэнне 28 галіновых праграм інтэграцыі стварылі ўнікальную структурна-функцыянальную і абаронную платформу нашых дзяржаў. Разгляд Асноўных напрамкаў рэалізацый палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і падвядзенне вынікаў гандлёва-эканамічных адносін дазволіла ў кароткатэрміновай перспектыве замацаваць поспехі і выйсці на доўгатэрміновую стратэгію развіцця, - упэўнены эксперт. - Саюзная дзяржава - гэта рэальнасць, з якой давядзецца лічыцца ўсім у свеце. Сам саюз стаў увасабленнем надзейнасці, дружбы, узаемадапамогі, сапраўдных каштоўнасных арыенціраў, гістарычнай праўды і адзінага бачання перспектыў і існуючых выклікаў".

Мікалай Шчокін перакананы, што менавіта такі змест не дае спакойна ўспрымаць Саюзную дзяржаву на Захадзе. "Прычына простая: сваёй адкрытасцю, высокім маральным узроўнем, і галоўнае, чалавекаарыентаванасцю саюз Беларусі і Расіі - ментальная пагроза Захаду, якая развенчвае і раскрывае двайныя стандарты, крывадушнасць, ілжывасць, прадажнасць, сквапнасць палітычных эліт калектыўнага Захаду. Будзем шчырымі, Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў цвёрдасць духу ў дасягненні намечаных мэт і прынцыповасць у выбары механізмаў рэалізацыі пастаўленых перад Беларуссю задач. Падпісаны інтэграцыйны дэкрэт, што зацвярджае праграмы з Расіяй, - гэта рэальны вынік, які чакаў увесь беларускі народ", - адзначыў Мікалай Шчокін.

Разам з тым ён лічыць, што на гэтым кропку ставіць нельга. "Працэс карэктоўкі прынятых дакументаў і іх адаптавання да дыспазіцый, што складваюцца, будзе прадоўжаны. Інтэграцыйны механізм павінен працаваць пастаянна і доўга", - рэзюмаваў Мікалай Шчокін.

5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА


 

Кoличество переходов на страницу: 283