З Бруселя адна за адной прыходзяць аптымістычныя эканамічныя навіны. Еurоstаt апублікаваў звесткі за трэці квартал: эканоміка Старога Свету вырасла ў ліпені — верасні на 2,5% у гадавым вылічэнні. Вядома, аднаўленне адбываецца нераўнамерна.
Найбольш хуткія тэмпы — у цэнтральнай частцы кантынента і на ўсходзе. Там яны значна пераўзыходзяць як сярэднееўрапейскія паказчыкі, так і прагнозы спецыялістаў. Эканомікі Польшчы і Чэхіі выраслі на 5%, Латвіі — на 6,2%, Славакіі і Літвы — на 3,4%, а Румыніі — на рэкордныя 8,6%. Чым падсілкоўваюцца «тыгры» Старога Свету?

«Хуткі» год
Цэнтральныя і паўднёва-ўсходнія еўрапейскія эканомікі на шляху да самага «хуткага» года за апошнія дзесяць гадоў, прагназуе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕBRD). 18 краін рэгіёна, сем з якіх уваходзяць у зону адзінай еўрапейскай валюты, перажылі пасля крызісу рэзкі спад, які ўзмацніўся дзякуючы праблемам еўразоны з дзярждоўгам краін-удзельніц і слабымі банкамі.
У выніку большую частку мінулага дзесяцігоддзя планаванае і чаканае збліжэнне ва ўзроўнях даходаў краін Усходняй і Заходняй Еўропы прыпынілася. Зараз жа, піша Wаll Strееt Jоurnаl, маюцца сігналы, што яно аднавілася.

У адрозненне ад асобных краін Заходняй Еўропы і ЗША, тлумачыць старшы эканаміст ЕBRD Сяргей Гур'еў, рэгіён не адчуў адтоку працоўных з сярэднімі даходамі ў месцы з больш высокімі заробкамі. «У нашым рэгіёне ўсё адбываецца некалькі інакш, — расказаў эксперт WSJ. — Асабліва гэта адносіцца да тых яго частак, дзе маюцца дэмаграфічныя праблемы і адбываюцца масавыя ад'езды маладых і кваліфікаваных рабочых у іншыя краіны».
Насельніцтва многіх краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы хутка старэе. ЕBRD папярэджвае: дэфіцыт кваліфікаванай рабочай сілы ўжо ў найбліжэйшай будучыні можа пачаць запавольваць рост эканомікі. У Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця таксама чакаюць росту інфляцыі ў рэгіёне, якая застаецца ніжэйшай за ўзроўні, зададзеныя мясцовымі цэнтрабанкамі.
Так, галоўны румынскі банк — Nаtіоnаl Bаnk оf Rоmаnіа — другі месяц запар падняў працэнтныя стаўкі. Аднак цэнтрабанкі іншых краін рэгіёна асцярожнічаюць і чакаюць рэакцыі на рашэнне Еўрапейскага цэнтрабанка значна скараціць са студзеня 2018 года праграму куплі дзяржаблігацый.

Паскарэнне эканамічнага росту рэгіёна, асабліва моцна пацярпелага ад крызісу і яго наступстваў, — яшчэ адна прыкмета таго, што гэты год, хутчэй за ўсё, перавысіць прагнозы і чаканні і для глабальнай эканомікі ў цэлым.
Аднак ЕBRD папярэджвае, што развіццё сусветнай эканомікі нясе пагрозы для рэгіёна: «Мы прагназуем шматлікія рызыкі, уключаючы ўзмацненне геапалітычнага напружання, пастаянныя пагрозы бяспекі, рост папулярнасці і аўтарытэту папулістаў і антыглабалістычных поглядаў у развітых краінах і высокую ступень канцэнтрацыі крыніц глабальнага росту. Прычым амаль палова іх прыйдзецца на Кітай».
У ЕBRD, які, дарэчы, інвесціруе сродкі ў 37 краін, пачынаючы ад Марока на Захадзе і заканчваючы Манголіяй на Усходзе, таксама лічаць, што 2017 год будзе станоўчым не толькі ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе. Банк, напрыклад, рэзка падняў прагноз па Турцыі.

Заробкі і попыт
Аналітыкі тлумачаць надзвычай імклівы (па еўрапейскіх мерках) рост усходнееўрапейскіх эканомік павелічэннем заробкаў і павышэннем попыту на тавары і прадукцыю ад краін еўразоны. У першую чаргу вырас экспарт аўтамабіляў, электронікі. Нягледзячы на шэраг складанасцяў, якія ўзніклі пры ўступленні ў ЕС, тут добра развіта сельская гаспадарка. Добрую паслугу гэтым краінам робяць напрацоўкі іх сацыялістычнага мінулага.
Эканамісты адзначаюць і такі фактар, як наяўнасць нацыянальных валют: у той час як Латвія і Літва, Эстонія — у зоне еўра, Румынія, Венгрыя, Балгарыя, Чэхія, Польшча, а таксама Харватыя на еўра не перайшлі. Свае валюты дазваляюць праводзіць куды больш самастойную і гнуткую манетарную палітыку.
Высокі курс еўра здольны аказваць адмоўны ўплыў на экспарт. Традыцыйна цікавыя для турызму краіны ўсходу Еўропы прыцягваюць шматмільённых гасцей яшчэ і таннасцю, што не ў апошнюю чаргу забяспечваецца мясцовымі валютамі. Праўда, адзін са складнікаў росту ўсходнееўрапейскіх дзяржаў — павелічэнне ўнутранага попыту.
Паслабленне фіскальнай палітыкі і рэкордна нізкае беспрацоўе рэзка павысілі ўнутранае спажыванне. Атрыманае ў выніку гэтага рэзкае павелічэнне заробкаў дазволіла эканомікам дзяржаў рэгіёна абысці па гэтым паказчыку больш багатыя краіны кантынента.
Напрыклад, рост эканомікі Германіі, для якой сёлетні год лепшы з 2011-га, склаў у трэцім квартале 0,8% у параўнанні з папярэднім кварталам.
Аднаўленне эканомікі асабліва важна для рэгіёна, таму што апошняе дзесяцігоддзе аказалася для яго не менш цяжкім, чым для поўдня кантынента. Многія рэгіянальныя эканомікі напярэдадні глабальнага фінансавага крызісу перагрэліся падчас эканамічнага буму.
Нечакана аказаўшыся ў 2008 годзе без замежных інвестыцый, улады гэтых краін былі вымушаныя праводзіць палітыку жорсткай эканоміі, якая загнала іх эканомікі ў яшчэ больш глыбокую рэцэсію і прымусіла надоўга забыцца пра мары зблізіцца з заходнееўрапейскімі краінамі па ўзроўні жыцця.

Цяпер становішча выпраўляецца, але вяртаецца і небяспека новага перагрэву эканомік рэгіёна, якія ўжо цяпер дзейнічаюць амаль на мяжы сваіх магчымасцяў.
Аптымісты пярэчаць, што фактары, якія сведчаць пра перагрэў эканомікі, пакуль не аказаліся каля крытычнай адзнакі. Інфляцыя на ўсходзе кантынента застаецца паблізу мэтавых паказчыкаў і ў цэлым супадае з нізкай інфляцыяй на астатняй частцы Еўропы. Гэта ўвогуле не дзіўна, калі ўзгадаць, што большасць спажывецкіх тавараў усходнееўрапейскія краіны імпартуюць.
Нават у Румыніі, па прагнозах мясцовага цэнтрабанка, у пачатку наступнага года чакаецца інфляцыя на ўзроўні 3,2%, пасля чаго яна пачне зніжацца. Зноў развіваецца крэдытаванне, але і яно яшчэ даволі далёка ад узроўняў, якія выклікаюць трывогу. Не відаць прыкмет і хуткага павелічэння знешніх запазычанняў, у аснове чаго ляжыць аднаўленне экспарту ў Заходнюю Еўропу.

Два выклікі
Тым не менш рэгіён сутыкнуўся, на думку Wаll Strееt Jоurnаl, з двума выклікамі, якія ўяўляюць пагрозу аднаўленню. Першы звязаны з дэмаграфіяй і адносіцца не толькі да ўсіх краін рэгіёна, але і да ўсяго Старога Свету.
Ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы высокія ўзроўні міграцыі працаздольнага насельніцтва. У апошнія чвэрць стагоддзя рэгіён пазбавіўся прыкладна 20 мільёнаў чалавек — 5,5 працэнта ўсіх жыхароў.
Прычым пераважная частка работнікаў, хто з'ехаў на заробкі, — моладзь, якая мае добрую адукацыю. Напрыклад, колькасць працаздольнага насельніцтва Латвіі пасля 2000 года скарацілася прыблізна на чвэрць. У гады крызісу такая міграцыя дапамагала змагацца з беспрацоўем, але цяпер інвестары ў шэрагу краін рэгіёна скардзяцца на сур'ёзны дэфіцыт працоўнай сілы.

Адначасова ўзнікла небяспека не столькі рэзкага, колькі непрапарцыянальнага росту заробкаў. Пасля 2014-га яны выраслі, паводле дадзеных МВФ, на 4,5 працэнта пры павелічэнні прадукцыйнасці працы на два працэнты. Такі разрыў паміж гэтымі двума эканамічнымі паказчыкамі можа прывесці да зніжэння канкурэнтаздольнасці і празмернага росту спажывання паліва. Гэта ж, у сваю чаргу, можа прывесці да паўторнага перагрэву эканомік.
Другі выклік звязаны з палітыкай. Прагрэс рэгіёна ў павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва ў апошнія чвэрць стагоддзя адбыўся ў немалой ступені дзякуючы жорсткім палітычным рашэнням па павышэнні прадукцыйнасці працы, лібералізацыі рынкаў, прыватызацыі актываў, скарачэнні субсідый насельніцтву і барацьбе з карупцыяй.
Аднак крызіс змяніў палітычную абстаноўку ў рэгіёне. У адных краінах улады пад моцным ціскам аслабілі фінансавую палітыку і павялічылі выдаткі на сацыяльныя патрэбы. Гэта стымулявала ўнутранае спажыванне, але ніяк не дапамагло росту прадукцыйнасці.
У Румыніі, напрыклад, у другім квартале гэтага года дэфіцыт бюджэту склаў 4,1%. Гэта самы высокі паказчык у Еўрасаюзе, хоць у краіне самыя значныя тэмпы росту эканомікі на кантыненце. Такое становішча таксама павялічвае рызыку перагрэву эканомікі.

Яшчэ адна палітычная пагроза звязаная з тым, што папулісцкія ўрады не прымаюць жорсткія рашэнні, якія неабходныя для павелічэння колькасці працоўнай сілы і павышэння прадукцыйнасці.
Бывае і яшчэ горш, калі яны адмаўляюцца ад ранейшых дасягненняў. Эканамісты лічаць лепшым адказам на дэфіцыт працоўнай сілы правядзенне энергічнай палітыкі на рынку працы, якая будзе заахвочваць працаваць жанчын і старых, інтэграваць мігрантаў, павышаць стандарты адукацыі і паляпшаць сістэму аховы здароўя.
Румынія наперадзе
Мацней за ўсё гэтыя з'явы ўдараць па Румыніі, рост эканомікі якой замарудзіцца налета да 4,4%. Яшчэ зусім нядаўна гэтая краіна займала месца аўтсайдара, а зараз у Бруселя яна ў фаварытах. Еўракамісія рэзка крытыкавала Бухарэст за карупцыю і беднасць, патрабавала правядзення рэформаў і захавання правоў чалавека. Крытыка, зразумела, падзейнічала.
Прынамсі, вынікі дзеянняў румынскіх уладаў навідавоку. Нягледзячы на тое, што большасць еўрапейцаў лічаць румынаў галоўнымі ўдзельнікамі працоўнай міграцыі на кантыненце, менавіта радзіма Дракулы цяпер знаходзіцца на першым месцы ў аб'яднанай Еўропе па тэмпах росту эканомікі. Калі ў 2015-м тэмпы росту румынскай эканомікі былі 3,9%, то летась — ужо 4,8%, а сёлета, паводле прагнозаў МВФ, — 5,5%. Для параўнання: сярэднія па ЕС адпаведныя лічбы складаюць 2,4%.

У Румыніі цяпер актыўна развіваюцца ўсе сектары эканомікі: сектар паслуг, вытворчасць, экспарт. Спажыванне летась дасягнула найвышэйшага паказчыка за дзесяцігоддзе — з моманту ўступлення краіны ў Еўрасаюз у 2007-м, а ў першай палове гэтага года павялічылася яшчэ на 8%.
«Урад у 2015-м знізіў падаткі на спажыванне, — патлумачыў лонданскаму выданню Guаrdіаn галоўны эканаміст Rаіffеіsеn Bаnk Rоmаnіа і старшыня фіскальнага савета Румыніі Іонут Думітру. — Улады паменшылі ПДВ з 24% спачатку да 20%, а зараз і да 19%. Гэта стала моцным стымулам для росту спажывання. Акрамя таго, урад за апошнія чатыры гады падвоіў мінімальны памер аплаты працы. Моцна выраслі зарплаты і ў грамадскім сектары».

Тым не менш заробкі ў Румыніі застаюцца ніжэйшыя за сярэднееўрапейскія, што робіць яе прыцягальным месцам для аўтсорсінгу заходніх кампаній.
Па ўзроўні аплаты працы Румынія знаходзіцца ў ЕС на другім месцы ад канца пасля Балгарыі — 308 еўра ў месяц. Менавіта нізкія зарплаты спыняюць ад вяртання дадому дзясяткі тысяч румынаў, якія з'ехалі на пошукі працы ў іншыя еўрапейскія краіны. У выніку адтоку працоўнай сілы ў Румыніі летась быў зафіксаваны самы нізкі ў гісторыі ўзровень беспрацоўя — 5,9% (сярэдні ў ЕС — 8,6%). Па выніках гэтага года, адпаведны паказчык, паводле прагнозаў, знізіцца да 5,4%.
Найбольш высокія тэмпы паказвае высокатэхналагічны сектар. Нядрэнная дапамога для яго імклівага развіцця — моцная навуковая аснова, закладзеная яшчэ пры сацыялізме. Спецыялісты лічаць, што ІT-сектар, у якім занята каля паўтары сотні тысяч чалавек, павінен падвоіць сваю долю ў ВУП краіны і давесці яе да 2025 года да 12%. Паказальна, што па хуткасці інтэрнэту Румынія саступае толькі Сінгапуру, Ганконгу, Паўднёвай Карэі і Ісландыі.
Заходнія кампаніі энергічна інвестуюць у румынскую эканоміку. Fоrd, напрыклад, за апошнія дзевяць гадоў уклаў звыш 1,2 млрд еўра і абвясціў аб планах наняць яшчэ каля тысячы чалавек для свайго завода ў Краёвай.
Такім чынам, агульная колькасць работнікаў на румынскіх прадпрыемствах амерыканскага аўтагіганта дасягне 3700 чалавек. Пашыраюць вытворчасць у Румыніі і іншыя буйныя заходнія кампаніі, такія, напрыклад, як Sіеmеns, Bоsсh, Fіtbіt. Па памерах даходаў найбуйнейшай кампаніяй Румыніі застаецца аўтавытворца Dасіа, які належыць цяпер Rеnаult-Nіssаn — 4,47 мільярда еўра (па выніках мінулага года).

Развіццё румынскай эканомікі працягвае тармазіць рэпутацыя адной з самых карумпаваных краін у Еўропе. Прагрэс у барацьбе з карупцыяй, вядома, ёсць, але пазбавіцца іміджу, які склаўся за многія гады, нялёгка. Не спрыяе хуткаму развіццю эканомікі і слабая транспартная інфраструктура. Паводле апошняга даследавання Wоrld Есоnоmіс Fоrum Glоbаl Соmреtіtіvеnеss Rероrt, Румынія займае 128-е са 138 месцаў у рэйтынгу аўтадарог. Даўжыня сеткі аўтамагістраляў — усяго 747 км. Чыгунка таксама моцна састарэла.
Аднак, нягледзячы на шматлікія праблемы, перспектывы ў Румыніі станоўчыя. Спецыялісты лічаць, што прагрэс у эканоміцы працягнецца і, як мінімум, у найбліжэйшай будучыні. Паводле прагнозаў, налета тэмпы росту тут застануцца аднымі з самых высокіх у Еўропе. Краіна цалкам заслужана набывае рэпутацыю эканамічнага «тыгра».
Дарэчы, ва Усходняй Еўропе амаль гэтак жа паспяховымі за апошнюю чвэрць стагоддзя сталі, напрыклад, Славенія і Чэхія. Цяпер, відаць, дайшла чарга і да бацькаўшчыны легендарнага Дракулы.

Захар Бурак
burаk@zvіаzdа.bу
Звязда, 2 снежня 2017
Звязда, 2 снежня 2017
Кoличество переходов на страницу: 639
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |