https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Захад прайграў апошні раўнд бітвы за Беларусь


"Я лічу, што Захад прайграў апошні раўнд бітвы за Беларусь. З-за саманадзейнасці і няведання рэальнага становішча спраў у краіне", — заявіў у інтэрв'ю DW амерыканскі палітолаг, прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта Рыгор Іофе.

"Заходнія палітыкі не прыслухоўваюцца да меркавання тых нямногіх экспертаў, якія ёсць, і наогул не лічаць патрэбным утрымліваць такіх экспертаў у сябе дома. У іх ёсць маса спецыялістаў па Расіі і ім здаецца, што гэтага дастаткова", — адзначыў ён.

Іофе падкрэсліў, што Беларусь знаходзіцца ў авангардзе постсавецкай інтэграцыі, у якой удзельнічае яшчэ і Казахстан з Расіяй. "Мінск моцна падсеў на іглу танных энерганосьбітаў. Аднак шэраг аналітыкаў прагназуе пагаршэнне адносінаў Беларусі з Расіяй, — сказаў палітолаг. — Яны кажуць, што Лукашэнка па-ранейшаму будзе старацца ўзяць максімум і не аддаць нічога ўзамен. Калі гэты прагноз здзейсніцца, то гэтыя геапалітычныя арэлі, на якіх Мінск гайдаецца з сярэдзіны 90-х гадоў, працягнуць і далей рухацца з боку ў бок. Іншая справа, што гэта будзе адбывацца пры іншых зыходных дадзеных — ва ўмовах, калі Беларусь у значна большай ступені, чым калі б ні было, залежыць ад усходняга суседа".

Пры гэтым Іофе мяркуе, што і праект "Усходняе партнёрства", і "Дыялог для мадэрнізацыі" з'яўляюцца "дастаткова слабымі спробамі" зацікавіць Беларусь. "Яны не падмацаваны належным фінансаваннем і ажыццяўляюцца ва ўмовах антаганізму зў афіцыйным Мінскам. ЕС занадта шмат увагі надае рыторыцы і занадта мала аснашчае свае ініцыятывы рэальнымі рэсурсамі і механізмамі іх выкарыстання", — падкрэсліў эксперт.

На яго думку, у агляднай перспектыве ЕС будзе заняты вырашэннем унутраных праблем. "З яго ўсходніх суседзяў, можа быць, толькі Малдову дастаткова лёгка інтэграваць у еўрапейскія структуры, — падкрэсліў Іофе. — Украіна, як здавалася некалькі гадоў таму, была на парозе ўваходжання ў іх. Цяпер асабіста я не веру, што гэта можа адбыцца ў найбліжэйшы час. Калі гэта немагчыма ў выпадку з Украінай, гэтага не можа быць і з Беларуссю. Насуперак той акалічнасці, што яе народна-гаспадарчы комплекс значна больш дагледжаны, рэфармаваны і патэнцыяльна ўбудоўваецца ў заходнія структуры".

Ацэньваючы стабільнасць рэжыму Лукашэнкі, Іофе адзначыў: "Я б сказаў, што ён не проста ўстойлівы, а ў пэўным сэнсе надзіва ўстойлівы. Таму што на працягу доўгіх гадоў, насуперак масе прадказанняў немінучага калапсу, ён усялякі раз адраджаецца як птушка фенікс".

Паводле слоў палітолага, сітуацыя 2011 года, калі рэзка ўпаў рэйтынг Лукашэнкі з-за беспрэцэдэнтных фінансава-эканамічных праблем у Беларусі, здавалася, "асуджае рэжым і беларускую мадэль з яе яскрава выражаным сацыяльным складальнікам на хуткую гібель". "Аднак радыкальныя рашэнні, прынятыя ў лістападзе 2011 года Расіяй, якая, калі так можна сказаць, перастала скнарыцца і ў пэўнай меры ўзяла беларускую мадэль на ўтрыманне, зноў удыхнулі ў яе новыя сілы і захавалі сістэму кіравання, устаноўленую Лукашэнкам", — сказаў Іофе.

На яго думку, гэта можна ўспрымаць як вынік геапалітычных амбіцый Расіі, але, з іншага боку, можна гаварыць і аб тым, што Аляксандр Лукашэнка на працягу доўгіх гадоў "паспяхова балансуе паміж двума цэнтрамі сілы — Масквой і Бруселем — і ўмела выкарыстоўвае фобіі і ўразлівыя месцы гэтых цэнтраў".

Гаворачы пра палітыку Захаду ў дачыненні да Беларусі, Іофе падкрэсліў: "На Захадзе пастаянна паўтараецца адна і тая ж мантра — вы нас цяпер геапалітычнай пагрозай Расіі не спужаеце, мы на гэты трук не паддаемся. Але на самой справе менавіта гэтая пагроза і боязь Расіі можа садзейнічаць аднаўленню тых сувязяў, якія існавалі паміж Беларуссю і ЕС у 2008—2010 гадах".

Як адзначае DW, Рыгор Іофе набыў вядомасць, выдаўшы ў 2008 годзе кнігу пад назвай "Разуменне Беларусі, ці Чаму заходняя палітыка б'е міма цэлі". Цяпер ён піша новую кнігу, прысвечаную Аляксандру Лукашэнку.

Таццяна Каравянкова
БелаПАН, 24 ліпеня 2102


 

Кoличество переходов на страницу: 961


Комментарии