Харчовая бяспека краіны з'яўляецца асновай паспяховай эканомікі. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9-га лютага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай сферы краіны.
"Сёння ў гэтай зале сабраліся людзі, якія аддаюць сябе нашай зямлі і роднаму краю штодзённа і без астатку па прычыне сваёй прафесіі і прызвання. Хачу шчыра падзякаваць ад імя беларускага народа ўсім за цяжкую штодзённую працу. Усе вы не па чутках ведаеце, што лёгкага хлеба не бывае, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мінулы год для аграрыяў у цэлым быў нядрэнны па выніках, хоць і прайшоў у няпростых кліматычных умовах. Гісторыя для нашых шырот не новая. Надвор'е чарговы раз выпрабавала працаўнікоў палёў на трываласць. І зноў вы забяспечылі краіну хлебам, перасягнуўшы мінулагодні вынік. За гэта вам нізкі паклон".
Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт выказаў лідарам года па зборы збожжавых. Імі сталі гаспадаркі Гродзенскай і Мінскай абласцей. Самая высокая ўраджайнасць атрымана ў ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна (амаль 100 ц/га). Звыш 96 ц ураджайнасці збожжавых дасягнулі ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах Гродзенскага раёна імя Крамко і "Свіслач".
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэтыя гаспадаркі працавалі ў аднолькавых умовах надвор'я з суседзямі, аднак змаглі значна іх перасягнуць. На думку кіраўніка дзяржавы, гэта лішні раз даказвае, што пры правільным тэхналагічным падыходзе ніякія прыродныя фактары не з'яўляюцца перашкодай для эфектыўнай працы.
Парадавалі ў мінулым годзе і поспехі жывёлаводаў. Упершыню ў краіне сярэднегадавы ўдой малака дасягнуў гістарычных 5 тыс. кг. Аднак для многіх гаспадарак гэта даўно пройдзены рубеж. У лідарах - "Моладава-Агра" Іванаўскага раёна, "Вітэкс" Уздзенскага раёна, СВК "Агракамбінат Сноў" Нясвіжскага раёна і "Ларынаўка" Аршанскага раёна.
У кожным вырабляецца звыш 10 тыс. кг малака на карову ў год. "Усё гэта садзейнічае стварэнню трывалай сыравіннай базы для перапрацоўчай прамысловасці. Па выніках 2017 года вытворчасць прадуктаў харчавання павялічылася больш як на 3 працэнты, гэта да таго высокага ўзроўню, які мы мелі, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Вядучымі рэгіёнамі ў гэтай сферы з'яўляюцца Брэсцкая, Мінская і Гродзенская вобласці, якія ўзялі на сябе 60 працэнтаў ад гэтага аб'ёму".
Аляксандр Лукашэнка лічыць важным вырашэнне яшчэ адной праблемы - захавання ўраджаю. Была пабудавана дастатковая колькасць агароднінасховішчаў, дзякуючы якім экалагічна чыстая свежая агародніна і садавіна цяпер у продажы фактычна да сезона новага ўраджаю. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтак жа сур'ёзна трэба вырашыць праблему са стварэннем сховішчаў для кармоў.
"Патрэбны добрыя сховішчы. Рашэнне прынята, і яно павінна быць выканана", - сказаў Прэзідэнт. На яго думку, гэта павінна даць вельмі высокі вынік. "Нам асабліва прыемна адзначыць той факт, што Беларусь уваходзіць у першую групу краін з высокім узроўнем забяспечанасці прадуктамі харчавання насельніцтва. Гэта меркаванне міжнародных экспертаў - спецыялістаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вытворчасць прадуктаў на душу насельніцтва ў рэспубліцы на гэты момант адпавядае ўзроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перавышае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД".
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка назваў вельмі важным тое, што, забяспечваючы патрэбнасці айчыннага рынку, беларускія прадпрыемствы захоўваюць і свае экспартныя пазіцыі як на постсавецкай прасторы, так і ў асобных дзяржавах Еўрасаюза, а таксама арабскага, азіяцкага, афрыканскага і лацінаамерыканскага рэгіёнаў. Гэта больш за 60 краін.
На думку Прэзідэнта, беларускія малочныя прадукты без перабольшання сталі адным з нацыянальных брэндаў. Краіна ўваходзіць у пяцёрку вядучых сусветных экспарцёраў гэтай прадукцыі. Беларусь на чацвёртай пазіцыі ў свеце па экспарце сыроў і на пятай - па экспарце сухога абястлушчанага малака. Па гандлі сметанковым маслам - у тройцы сусветных лідараў. Дарэчы, на сённяшні дзень у асартыменце малочнай прамысловасці больш як 1,5 тыс. найменняў. І вырабляюцца гэтыя прадукты, у адрозненне ад замежных аналагаў, выключна з натуральнага малака.
"Да таго ж мы адзіныя сярод былых савецкіх рэспублік захавалі ДАСТ, і яго трэба няўхільна прытрымлівацца. Людзі, якія разумеюць, што гарантуе маркіроўка гэтым знакам якасці на этыкетцы, едуць за такімі прадуктамі часам за тысячы кіламетраў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Айчынныя сыраробы правялі паспяховую работу па імпартазамяшчэнні італьянскіх і французскіх брэндаў. Цвёрдыя, мяккія, з цвіллю сыры, зробленыя ў Беларусі, не ўступаюць па смакавых характарыстыках вядомым аналагам, але пры гэтым значна таннейшыя.
Агульнавядома і высокая якасць айчыннай мясной прадукцыі. У Беларусі захавалі традыцыйныя тэхналогіі яе вырабу без дабавак - узмацняльнікаў смаку і кансервантаў, якія павялічваюць тэрмін годнасці прадукту, але не яго карысныя ўласцівасці. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на той факт, што Беларусь займае восьмае месца ў свеце сярод экспарцёраў ялавічыны і мяса птушкі.
Геаграфія паставак налічвае больш за 20 краін. "Заваяваныя пазіцыі на буйнейшых сусветных харчовых рынках - вялікі крок наперад.
Важна не толькі захаваць іх, але і пашырыць, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Мы самі вырабляем і абслугоўваем сельскагаспадарчую тэхніку. Для дзяржавы, арыентаванай на аграрны сектар эканомікі, гэта вялікая перавага і залог паспяховага развіцця".
Аліна Грышкевіч, Мінск
БЕЛТА, 9 лютага 2018

Кoличество переходов на страницу: 740
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |