Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з расійскім філосафам і грамадскім дзеячам Аляксандрам Дугіным.
Размова доўжылася больш за дзве гадзіны.
Кіраўнік дзяржавы прывітаў Аляксандра Дугіна ў Беларусі. «Мой перш за ўсё інтарэс заключаўся ў тым, каб вы на свае вочы паглядзелі, як жыве Беларусь. Вядома, як і Масква — не ўся Расія, і не ўся Беларусь — Мінск. Але, тым не менш, вы чалавек дасведчаны і па Мінску можаце вызначыць, чым дыхае наша Беларусь. Ваша Беларусь. Я спадзяюся, вы яе не адрываеце ў сваёй свядомасці і не лічыце чужой. Нягледзячы на тое, што сёння гэта незалежная суверэнная дзяржава», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Вядома», — пагадзіўся Аляксандр Дугін.
«Усё ж тое, што гавораць пра Беларусь у Расіі, і тое, што не гавораць, замоўчваючы... Для вас, напэўна, гэта невялікі сакрэт. Паколькі вы можаце бачыць за лічбамі, радкамі, коскамі рэальную карціну. Але людзі не вельмі, асабліва раней, разумелі, што адбываецца ў Беларусі. Часам нас крытыкавалі ні за што. Я разумею, ёсць нейкая (была) рэўнасць, яшчэ нешта. Розныя былі прычыны. Таму такога ўзроўню чалавек, як вы, публічны чалавек, які бачыць рэаліі... Я спадзяюся, што пра гэта (пра тое, як і чым жыве Беларусь.) даведаецца кожны не толькі рускі чалавек, але і расіянін. У гэтым вялікі мой інтарэс. Таму што нам жыць разам. Нам ні ў якім разе не трэба бегчы ў бок адзін ад аднаго», — падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго любімай дысцыплінай у ВНУ была філасофія, і сустрэча з Аляксандрам Дугіным прымусіла яго ў нейкай ступені акунуцца ў гэту філасофію. «Паглядзець на вашы погляды і ўспомніць тую філасофію, якую я вывучаў, — марксісцка-ленінскую. Вось час прайшоў. Аказваецца, нічога лепшага ж мы не стварылі. «Вось, марксізм-ленінізм — гэта дрэнна». Можа, і дрэнна. Але мы нічога лепшага не стварылі. А гэта была цэлая сістэма поглядаў. Сёння ў нас гэтага няма», — сказаў Прэзідэнт.
«І правільна вы недзе там гаварылі пра дзяржаўную ідэалогію, ідэалогію ўвогуле. І што ў нас яе няма. У Расіі тым больш яе няма. Гэта таксама праўда, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мне прапаноўвалі мора ідэй, якія з прэтэнзіяй на дзяржаўныя. Я іх усе адкінуў, таму што яны не кладуцца на душу, на сэрца чалавека. Што за ідэя, якая не можа авалодаць масамі, як класік казаў, і не кладзецца на сэрца? Гэта не ідэя. І не можа яна быць дзяржаўнай ідэяй». Але пакуль нічога не нарадзілася, на жаль«.
«Я і сам спрабую неяк нешта сфармуляваць. Але прыходжу да высновы, што гэта немагчыма сфармуляваць, пакуль цябе не падапрэ час. Пакуль час цябе не прымусіць яе сфармуляваць. Вось я ўжо да гэтага пачынаю прыходзіць і думаю: можа, мы дарма занадта напружваемся. Выдумаць яе нельга. Яна павінна саспець», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы
«Калісьці, я памятаю, груба скажу: хіхікалі ў Расіі некаторыя, як я іх называю, ліберасты. Калі я сказаў, што прыйдзе час (гады два таму назад было сказана), калі нам з Пуціным давядзецца стаяць спінай да спіны і адстрэльвацца. Усе: «Ну як гэта так, што!?» Што мы бачым сёння? Мы гэта сёння і бачым», — канстатаваў беларускі лідар.
«Таму нам трэба трымацца адзін каля аднаго. Не трэба спрабаваць неяк абысці адзін аднаго, не трэба тут нечага дзяліць. Тыпу нашай агульнай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усё зразумела, ролі размеркавала гісторыя даўно», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.
«Я ад пачатку прыхільнік і Беларусі, і вашага курсу. Ніколі ў ім не сумняваўся. У самыя складаныя часы (паміж нашымі дзяржавамі былі складаныя часы) я ўсёй душой, усім сэрцам, усімі сваімі магчымасцямі падтрымліваў вас, тую лінію, якую вы праводзілі» , — сказаў Аляксандр Дугін.
«Вы не далі разрабаваць сваю дзяржаву, не здзейснілі тых памылак, якія, на жаль, мы ў 1990-я гады здзейснілі і цяпер выпраўляем з такой цяжкасцю. Я шчыра схіляюся перад вашым аўтарытэтам, перад вашай мужнасцю, перад вашай перакананай устойлівасцю ў выратаванні беларускага народа , беларускай дзяржаўнасці. А значыць, нас саміх. Значыць, нашага адзінства, нашай Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў грамадскі дзеяч.
«Нейкiя элементы беларускай iдэi склалiся яшчэ ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. I тады беларуская iдэнтычнасць стала набываць пэўныя формы. I тыя, хто хоча выкарыстоўваць яе супраць Беларусi, здзяйсняюць падмену. Таму што беларуская iдэя — гэта вельмi сур’ёзная частка нашай агульнай спадчыны. Мы павiнны таксама да гэтага паставiцца ўважлiва. Гэта наша, а не iх. Мы не павiнны аддаваць ворагам тое, што з’яўляецца нашым», — падкрэслiў фiлосаф.
«Гэтаксама яны i рускi нацыяналiзм спрабуюць штучна супрацьпаставiць нашай шматнацыянальнай дзяржаве. Гэта значыць, не заўсёды нацыянальная iдэя ў правiльных руках аказваецца. Яна павiнна быць у нашых руках», — падкрэслiў Аляксандр Дугiн..
Звязда, 18 кастрычніка 2022
Кoличество переходов на страницу: 256
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |