Гэта пастанова прынята ў развіццё Дырэктывы № 10 у мэтах абароны інтарэсаў грамадзян. «Сутнасць дакумента — спыніць рост цэн, інакш кажучы, выбудавана сістэма рэгулявання цэн па ўсім ланцужку — ад вытворцы да прылаўка», — сказаў Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, дакумент распрацаваны і прыняты на падставе тых даных, якія былі прапанаваны рабочай групай, створанай па даручэнні кіраўніка дзяржавы.
«Рэгуляванне паводле гэтага дакумента распаўсюджваецца на 370 таварных груп. Практычна на ўвесь спажывецкі кошык, які ахоплівае больш за 90 % тавараў, якія набываюцца насельніцтвам нашай краіны. За выключэннем лекаў, паліва, алкаголю і тытуню. Гэтыя тавары рэгулююцца іншымі нарматыўна-прававымі актамі, і сюды іх уключаць не было ніякага сэнсу», — дадаў міністр.
Не парушаючы эканамічны рост
Аляксей Багданаў адзначыў, што дзяржава сапраўды ўводзіць кантроль над цэнаўтварэннем, але і раней гэтая практыка існавала ў краіне. У розных элементах яна стрымлівала рост цэн. «Сёння мы проста распаўсюдзілі гэтую сістэму кантролю на больш шырокі пералік тавараў. У той жа час, у выпадку неабходнасці пакінулі магчымым рост цэн у каго-небудзь з вытворцаў. Для гэтага вытворцам тавараў неабходна звярнуцца ў адпаведны орган з нармальным эканамічным абгрунтаваннем». Міністр запэўніў, што ніхто не будзе стрымліваць эканамічны рост таго ці іншага прадпрыемства.
«У нас няма задачы спыніць эканамічную актыўнасць краіны. Наадварот, яе неабходна развіваць і ўзмацняць. Натуральна, такую актыўнасць трэба стымуляваць, але варта задумацца над пытаннем зніжэння выдаткаў». Аляксей Багданаў лічыць, што гэта сур'ёзнае пытанне, якое само жыццё ставіць перад намі. Бо сітуацыя ў свеце вельмі заблытаная, у многіх краінах вялікія ўзроўні інфляцыі.
Словы аб зніжэнні выдаткаў не проста лозунг, лічыць міністр. Міністэрства ўжо сёння атрымлівае інфармацыю ад гандлёвых арганізацый аб тым, што многія вытворцы (мясны і малочны напрамак, прадпрыемствы хлебабулачных вырабаў) знізілі цэны на свае тавары.
Стоп цане без кантролю
Асобна спыніўся Аляксей Багданаў на двух раздзелах новай сістэмы рэгулявання цэн: айчынныя вытворцы і тавары імпартнага вырабу.
Што мы маем па таварах мясцовага вырабу? «З сённяшняга дня любое павышэнне адпускных цэн вытворцаў падлягае ўзгадненню з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам (у залежнасці ад месца рэгістрацыі юрыдычнай асобы) альбо з рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, калі арганізацыя, якая выпускае прадукцыю, уваходзіць у яго склад або знаходзіцца ў падпарадкаванні, альбо з Белкаапсаюзам, калі арганізацыя ўваходзіць у сістэму спажывецкай кааперацыі», — сказаў Аляксей Багданаў.
У асобных выпадках, па яго словах, узгадненне не патрабуецца. Напрыклад, заканчэнне тэрмінаў правядзення мерапрыемстваў па прасоўванні тавару — акцыі, зніжкі, распродажы, па якіх былі заключаны адпаведныя дагаворы з рознічнымі гандлёвымі аператарамі. Таксама пры заключэнні дагавораў пастаўкі з новымі контрагентамі або пры змене ўмоў пастаўкі з дзеючымі контрагентамі, але не вышэй за адпускныя цэны, вызначаныя ў прэйскурантах пастаўшчыкоў або ў палажэннях аб зніжках на дату ўступлення ў сілу гэтай пастановы на дату 20 кастрычніка.
«Самі вытворцы могуць змяняць цану без узгаднення з адпаведнымі органамі ў выпадку павышэння цэн або тарыфаў, якія рэгулююцца дзяржавай. Напрыклад, паліва, энергетыка і іншыя. Акрамя таго, у выпадку павышэння падаткаў або абавязковых плацяжоў, якія ўваходзяць у сабекошт вырабленай прадукцыі, прапарцыянальна іх росту і ўдзельнай вазе ў сабекошце», — адзначыў міністр.
Узгадненне з дзяржорганамі аб павышэнні цаны выконваецца ў тэрмін не больш за 10 рабочых дзён з даты паступлення дакументаў, а ў выпадку, калі тавар хутка псуецца (яго тэрмін прыдатнасці — не больш за 30 дзён), — не больш за 5 рабочых дзён.
Прымусіць працаваць з імпартам без максімальных накрутак
Міністр адзначыў, што, паводле пастановы № 713, таксама ўводзіцца рэгуляванне цэн на імпартаваныя спажывецкія тавары шляхам устанаўлення дыферэнцыраваных гранічных максімальных надбавак для імпарцёраў. «Калі раней гэтых надбавак у імпарцёраў не было і можна было 200—300 % накруціць, сёння гэтая сітуацыя будзе выключана», — звярнуў увагу Аляксей Багданаў.
«Пры распрацоўцы гэтых падыходаў доўга абмяркоўвалі тэму з імпарцёрамі і выпрацавалі сумесныя дзеянні. У прыватнасці, уводзіцца абавязак імпарцёра мець абгрунтаванне кантрактнай уваходнай цаны. У прынцыпе, гэтая працэдура ўжо многімі з іх праводзілася, — паведаміў ён. — Калі імпарцёр увозіў, напрыклад, з Расійскай Федэрацыі сланечнікавы алей, ён праводзіў даследаванні: браў 5—6 вытворцаў з Расіі, выбіраў найбольш выгадны варыянт і ў сябе захоўваў гэтыя звесткі. Гэта была неабавязковая працэдура, а цяпер з мэтай пацвярджэння абгрунтаванасці імпартнай цаны яе павінны будуць выконваць усе кампаніі, якія займаюцца ўвозам тавараў, вызначаных у пастанове».
Акрамя таго, Дзяржаўны мытны камітэт выбудуе сістэму маніторынгу такіх цэн і сумесна з МАРГ будзе ажыццяўляць кантроль, каб не дапусціць злоўжывання завышэння цаны імпартнага тавару.
Першы намеснік міністра Іван Вежнавец удакладніў, што абгрунтаванне кантрактнай цаны павінна захоўвацца ў імпарцёраў на папяровых носьбітах або ў электроннай форме.
«Гэта з'яўляецца абавязковай часткай эканамічнага абгрунтавання адпускной цаны. Такім чынам, у імпарцёра павінна быць абгрунтаванне да ўсяго ланцужка пастаўкі прадукцыі: кантрактная цана, мытныя плацяжы, выдаткі па дастаўцы тавару, абавязковае страхаванне, калі патрабуецца, іншыя выдаткі і надбаўка імпарцёра», — сказаў ён.
І. Вежнавец дадаў, што цяпер распрацоўваюцца рэгламенты адміністрацыйных працэдур. І адзін з дакументаў, які будзе ўтрымлівацца ў патрабаваннях, — гэта маркетынгавае даследаванне, параўнанне цаны на аналагічныя тавары, якія выпускаюцца самім прадпрыемствам або іншымі суб'ектамі на рынку Беларусі. А таксама параўнанне цэн з экспартнай альтэрнатывай.
Каб былі рэшткі салодкімі
«На рэшткі тавараў цэны павінны быць прыведзены суб'ектамі гаспадарання ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы на працягу пяці рабочых дзён. І гэтай работай неабходна будзе заняцца ўжо цяпер», — сказаў Аляксей Багданаў.
«МАРГ як каардынатару неабходна будзе распрацаваць каля пяці рэгламентаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і парадак дзеянняў па выкананні гэтай пастановы. Гэтую работу з учарашняга дня мы пачалі. Таму ўсе рэгламенты будуць выпушчаны ва ўстаноўлены тэрмін», — паведаміў міністр.
Па яго словах, з 1 студзеня ў краіне адмяняюцца бартарныя аперацыі. Акрамя выпадкаў знешнегандлёвых аперацый, аперацый паміж удзельнікамі холдынгаў, а таксама, калі такая здзелка будзе ўзгоднена з адпаведным дзяржаўным органам.
Таксама ўводзіцца забарона на выплату ўзнагароджанняў за прасоўванне прадукцыі ў рознічным гандлі, так званых бонусаў для пастаўшчыкоў айчыннай прадукцыі.
Што тычыцца аптовых арганізацый і гандлю, уводзіцца рэгуляванне ў сферы аптова-рознічных аперацый шляхам устанаўлення дыферэнцыраваных гранічных максімальных надбавак па пераліку спажывецкіх тавараў.
«Такі від надбаўкі носіць сумешчаны характар, аб'ядноўвае аптовую і рознічную надбаўку па-за залежнасці ад колькасці аптовых звёнаў. Такім чынам, мяркуецца, што неабгрунтаванае пасрэдніцтва будзе выключана», — сказаў Аляксей Багданаў.
«Такі від надбаўкі носіць сумешчаны характар, аб'ядноўвае аптовую і рознічную надбаўку па-за залежнасці ад колькасці аптовых звёнаў. Такім чынам, мяркуецца, што неабгрунтаванае пасрэдніцтва будзе выключана», — сказаў Аляксей Багданаў.
Паслугі на сваёй «хвалі»
Яшчэ міністр адзначыў, што паслугі не трапілі ў новую сістэму рэгулявання цэн. «Іх у пастанову ўрада № 713 не ўключалі па прычыне таго, што ў нашай краіне больш за 60 % паслуг ужо рэгулюецца дзеючым заканадаўствам. Напрыклад, гэта паслугі сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, адукацыі, рытуальныя паслугі і шэраг іншых».
А Мінсельгасхарч абавязалі
Аляксей Багданаў паведаміў, што Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстановіць гранічныя максімальныя цэны на шэраг тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў перапрацоўцы. Гэта такія тавары, як малочка, свініна, буйная рагатая жывёла, некаторыя віды збожжавых, буракі, мука, масла, цукар і яйкі.
Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 20 кастрычніка 2022
Звязда, 20 кастрычніка 2022
Кoличество переходов на страницу: 260
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |