Неяк давялося прачытаць адно цікавае выказванне: «Усё жывое, калі памірае, смярдзіць, і толькі памерлае дрэва пакідае духмяны пах».
Яно так. Хто з нас не ўдыхаў з задавальненнем водар як свежых, толькі што спілаваных, так і падсушаных бярвёнаў? Нядаўна выпала адчуць тую асалоду, стоячы пасярод сцен царквы, што ўзводзіцца ў Мурынах Камянецкага раёна. Ды і ў лесе старое паваленае дрэва ніколькі не псуе паветра.

Але адходы драўніны ў прамысловых альбо гарадскіх маштабах — рэч далёка не бяскрыўдная. Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук агучыў, напрыклад, такую лічбу. Штогод у горадзе зносіцца ад дзвюх да дзвюх з паловай тысяч дрэў. У асноўным гэта старыя аварыйныя дрэвы, якім многа дзясяткаў гадоў. Дрэва спачатку спілоўваецца, а потым выкарчоўваецца пень з мноствам каранёў. Сярод знесеных прадстаўнікоў расліннага свету трапляюцца такія вялікія экзэмпляры, што і два чалавекі яго не ахопяць. Пытанне: што рабіць з падобным разгатым пнём? На дровы яго не пусціш. Спаліць таксама нельга. Вывозіць на звалку, закопваць у зямлю — не самае лепшае выйсце.
Але драўнянымі адходамі называюцца не толькі пні вялікіх дрэў. Штогод горад выкідвае тоны мэблі. І мяркуючы па тым, якой якасці абстаноўку для інтэр'ера выпускаюць сучасныя прадпрыемствы, гэты паказчык будзе ўстойліва расці. Яшчэ ёсць галіны ад знесеных дрэў, астаткі рознага віду вытворчасцяў... Такім чынам на палігонах жыллёва-камунальнай службы штогод збіраюцца горы драўняных астаткаў, якія трэба неяк утылізаваць. І гэта заўсёды было галаўным болем прадпрыемства «Камунальнік».
Менавіта яго кіраўніцтва на працягу доўгага адрэзка часу пісала лісты ў вышэйстаячыя органы з просьбай аб пакупцы адпаведнай тэхнікі. Але адказы сведчылі, што пакуль атрымаць фінансаванне праблематычна.
І вось спецыялісты «Камунальніка» рашылі пайсці, як той казаў, іншым шляхам. А дакладней, паўдзельнічаць у конкурсе праектаў, што праводзіцца пад агульнай назвай «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай эканомікі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца пастаянным прадстаўніцтвам Праграмы развіцця ААН у Беларусі.
Падрыхтавалі апісанне сваіх намераў, а таксама бізнес-план. Апошні абаранялі спачатку ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Як потым скажа намеснік міністра Ія Малкіна, брастаўчанам проста паверылі на слова. І яны не падвялі.
Такім чынам брэсцкае прадпрыемства ў студзені 2015 года стала адным з пераможцаў конкурсу праектаў. І напрыканцы мінулага тыдня ў мікрараёне Паўднёвы адбылося ўрачыстае адкрыццё комплексу па перапрацоўцы драўняных адходаў у біяпаліва.

Толькі вось традыцыйнай чырвонай стужкі не было на памянёным мерапрыемстве, пераразалі стужку... зялёную, каб яшчэ раз падкрэсліць, што вось гэтыя цудоўныя агрэгаты стануць маленькім унёскам у вялікую будучую «зялёную эканоміку» нашай краіны.
Усе прысутныя прэзентацыі сталі сведкамі работы новага комплексу. На пляцоўцы загадзя падрыхтавалі цэлую гару астаткаў дрэў. Спачатку пень з карэннем ад вялізнага дрэва літаральна перакусвае на кавалкі мабільная колавая драбільная ўстаноўка. Потым адмысловы пагрузчык падае кавалкі драўніны на спецыяльны агрэгат, які ператварае іх у дробную стружку. Вось гэты канечны прадукт і ёсць біяпаліва, якое пойдзе на кацельныя ЖКГ, часткова будзе рэалізоўвацца.
Варта сказаць, што кожная з машын мае дадатковы камплект абсталявання. Таму пагрузчык лёгка спраўляецца з падачай любой сыравіны, напрыклад былых акон, дзвярэй, шаф і буфетаў. Прытым, паводле слоў работнікаў, у машыне ёсць дэталі, якія ўлоўліваюць метал. Такім чынам балты, шрубы, петлі і іншая фурнітура з мэблі ў дрэўнае паліва не трапляюць. Гаспадары новага комплексу сказалі, што яго магутнасці хопіць, каб ператварыць у карысную субстанцыю 50 тысяч кубаметраў драўняных адходаў штогод.
«Камунальніку» разам з гарадскім бюджэтам гэты праект абышоўся ў 125 тысяч рублёў. Столькі каштавала падрыхтоўка пляцоўкі і пераабсталяванне некаторых агрэгатаў. А набыццё машын еўрапейскай вытворчасці, якія і будуць перапрацоўваць адходы, прафінансаваў Еўрасаюз. Намеснік кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Джым Казенс сказаў, што ганарыцца сваім удзелам у названым праекце. Варта адзначыць, што ёсць чым ганарыцца. Кошт тэхнікі, якая цяпер будзе працаваць у Брэсце, складае паўмільёна еўра.
Рабочыя, што прадэманстравалі прысутным бездакорную работу машын і агрэгатаў, ужо асвоіліся з новай тэхнікай. Дырэктар «Камунальніка» Вадзім Кушнярук сказаў, што з уводам у строй комплексу створана шэсць новых рабочых месцаў. Ія Малкіна падкрэсліла адну з асаблівасцяў пераходу на «зялёную эканоміку»: разам з паляпшэннем экалогіі дабаўляюцца новыя рабочыя месцы.
Аб эканоміцы і экалогіі гаварылі пасля ўрачыстага адкрыцця на прэс-брыфінгу. Зроблены маленькі крок да паляпшэння стану навакольнага асяроддзя ў адным горадзе краіны. Але такія крокі надта важныя. Бо калі мы паляпшаем экалогію, гэта станоўча адбіваецца на здароўі кожнага з нас. І зноў прагучала, можа крыху рэзка і катэгарычна, але па сутнасці правільна: «Калі мы не памяняем свае адносіны да навакольнага асяроддзя, планета проста загіне».
Можна дадаць, што маецца на ўвазе глабальны маштаб праблемы. Ды тая самая глабальнасць складваецца з кожнага берага самай малой рачулкі, узлеску ўздоўж дарогі, поля за вёскай. А што мы маем? Рэкі і берагі літаральна завалены пластыкам. Кожны год ладзяцца шматлікія дэсанты валанцёраў, моладзі, школьнікаў па прыборцы, але прыбраць, на жаль, удаецца не ўсё. На прыборку лесу трацяцца вялікія сродкі, а маглі б пайсці тыя грошы на арганізацыю новых экалагічных сцяжын і месцаў адпачынку.
Пра стыхійныя звалкі ў самых нечаканых месцах ужо не кажу, бо надакучыла. Вось вам і галоўны рэзерв «зялёнай эканомікі», глабальнага паляпшэння экалогіі і разам з тым здароўя людзей, які можа быць задзейнічаны пры ўмове перамены адносін да навакольнага асяроддзя. Ну і канкрэтныя эканамічныя праекты, накшталт рэалізаванага ў Брэсце, выглядаюць своечасовымі.

Аўтар: Святлана Яскевiч
yackevіch@zvіazda.by
Звязда, 5 кастрычніка 2016
Кoличество переходов на страницу: 1080
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |