Ці залежаць нашы разумовыя здольнасці ад памеру і формы чэрапа? Што ўплывае на інтэлект і якое паўшар'е тут больш важнае? Як няправільныя высновы на такой глебе сталі фундаментам для расісцкіх тэорый і да якіх трагедый у гісторыі тое прывяло? Усходнія славяне — адзін народ ці тры розныя нацыі? Пра гэта гутарым з нейрахірургам, навуковым супрацоўнікам аддзялення пухлін галаўнога мозга РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, выкладчыкам кафедры неўралогіі і нейрахірургіі БелМАПА Гуменам Гарбанніджадам.
*** *** ***
— Доктар Гумен, як форма ці памер чэрапа ўплываюць на нашы разумовыя здольнасці?
— Доўгі час навукоўцы вывучалі, якое значэнне мае форма чэрапа чалавека і ці ёсць залежнасць паміж ёй і яго разумовымі здольнасцямі і развіццём, устанаўлівалі, ці былі адрозненні на этапах эвалюцыі. Дарэчы, навука па вывучэнні чэрапа называецца краніялогія. Так нават з'явілася адна з самых вялікіх містыфікацый XX стагоддзя пра «пілтдаўнскага чалавека». Яго чэрап быў прадстаўлены ў музеі Лондана як адсутнае звяно ў эвалюцыі паміж чалавекам і малпай, пакуль праз 40 гадоў, у 1953-м, падробку не выкрылі і не ўстанавілі, што гэта чэрап сучаснага чалавека, злучаны з падрэзанай ніжняй сківіцай арангутанга.
Але як бы хто ні імкнуўся, даказаць, што ад формы чэрапа залежыць аб'ём мозга і разумовыя здольнасці, не ўдалося. Форма чэрапа, калі ён нармальна развіты і не маецца ніякай паталогіі, не сведчыць ні аб характары чалавека, ні аб разумовых здольнасцях. Гэтак жа, як форма не залежыць ад колеру скуры. Устаноўлена, што нават людзі, якія стварылі вялікія цывілізацыі — кітайцы і егіпцяне, — мелі меншы чэрап, чым у іншых людзей. І наадварот, вялікі чэрап быў у людзей, якія нічым у гісторыі не вызначыліся. Антраполагі часта прыводзяць прыклад Льва Талстога і Эміля Заля. У Талстога аб'ём чэрапа быў удвая большы, чым у Заля, аднак абодва былі вялікімі пісьменнікамі.
— Што ж тады ўплывае на нашы разумовыя здольнасці, на развіццё мозга?
— Тое, як мы развіваем наша левае паўшар'е. Менавіта яно адказвае за лагічнае і крытычнае мысленне. На правае паўшар'е лёгка можна ўздзейнічаць, «купіць» яго. Чалавека, у якога яно больш развітое, вельмі лёгка ў чымсьці пераканаць. А левае паўшар'е адказвае за логіку, але яго варта развіваць з самага дзяцінства.
— Пры гэтым розныя расіцскія тэорыі, распаўсюджаныя ў Еўропе XІX стагоддзя, адыгралі сваю злавесную ролю...
— Так, спробы адрозніваць людзей па форме чэрапа ў свой час сыгралі ролю ў каланізацыі еўрапейцамі афрыканскага кантыненту. Гэта адзін з элементаў так званага штучнага расізму — антынавуковай тэорыі, якая апраўдвае перавагу адной нацыі над іншай. Асноўны каркас штучнага расізму трымаўся на трох апорах: расавыя адрозненні, рэлігійныя адрозненні і дзяржаўныя граніцы. Менавіта па прынцыпе «раздзяляй і ўладар» працаваў штучны расізм.
У якасці прыкладу можна прывесці шлях да генацыду ў Руандзе. У гэтай краіне тысячагоддзямі жылі два племені: тутсі і хуту, прычым апошніх была большасць. Але яны жылі разам і паміж імі не было ніякіх канфліктаў. Яны размаўлялі на адной мове, мелі агульныя традыцыі і культуру, уступалі паміж сабой у шлюбы. Пасля каланізацыі немцамі ў 1895 годзе, каб прасцей кіраваць, тутсі быў нададзены больш высокі статус, яны прыраўноўваліся да ўзроўню белых людзей, а хуту прыпісвалася прыроджаная непаўнавартаснасць.
Пасля немцаў, з 1922 года Руанда знаходзілася пад уладай Бельгіі. Яны працягвалі тую ж палітыку і нават пераўзышлі яе. У прыватнасці, узаконілі раскол, раздаўшы пашпарты, дзе было ўказана, да якой народнасці належыць чалавек. Архітэктары такой палітыкі выдатна ведалі, што робяць і чым гэта скончыцца. У рэшце рэшт у 1962 годзе Бельгія прызнала незалежнасць Руанды, але адначасова падлажыла яшчэ адну бомбу запаволенага дзеяння. Нягледзячы на тое, што больш высокім статусам валодалі тутсі, уладу атрымалі хуту. І гэта была частка вялікага плана. Значная колькасць тутсі бегла з краіны і перасялялася ў суседнія, бо баялася за сваю бяспеку.
Увесь гэты час сітуацыя абвастралася, а ў 1980 годзе рэалізавалася другая частка плана. Хуту пачалі авалодваць землямі тутсі. З 1990 года пачалася ўнутраная вайна за тэрыторыі. У 1993 годзе актывізавалі яшчэ адну частку плана — рэлігію. 90 % жыхароў Руанды з'яўляліся хрысціянамі. Хуту абвінавацілі тутсі ў тым, што яны бязбожнікі, і аб'явілі вайну супраць няверуючых. Сітуацыя да такой ступені была напружаная, што да вялікага ўзрыву заставалася зусім крыху.
І ён здарыўся 6 красавіка 1994 года, калі на падыходзе да аэрапорта Кігалі быў збіты пасажырскі самалёт з прэзідэнтам Руанды Хабіярымана і часткай руандыйскага ўрада. Усе яны загінулі. Улады абвінавацілі ў гэтым тутсі. Зразумела, што збіць самалёт — справа прафесіяналаў, а не афрыканскіх тутсі. Але на працягу некалькіх гадзін пачаліся масавыя забойствы тутсі. Улады адправілі сваіх людзей па ўсёй Руандзе, хуту забівалі тутсі без разбору. У людзей на той час знаходзілася вялікая колькасць халоднай зброі, мачэтэ, нажоў. На працягу ста дзён, паводле розных ацэнак, было забіта ад 500 тысяч да двух мільёнаў чалавек.
Сваю чорную справу зрабіла і прапаганда «Вольнага радыё і тэлебачання тысячы халмоў», якое адкрыта заклікала да забойстваў тутсі. Абвяшчалася, што пасля смерці тутсі яго зямля і ўласнасць аўтаматычна пераходзяць яго забойцу. Пасля таго людзі пачалі забіваць нават сваіх суседзяў.
Трэба заўважыць, што такую палітыку праводзілі і немцы, калі падчас Другой сусветнай вайны захапілі Венгрыю. За выдадзеную сям'ю яўрэяў іх уласнасць пераходзіць да таго, хто гэта зрабіў. Бацька Джо Сораса, Георгій Шварц, які пасля памяняў прозвішча на Сорас, выдаваў яўрэйскія сем'і і зарабіў такім чынам капітал. Калі Венгрыю вызвалілі, сям'я з'ехала ў Вялікабрытанію. Там віталі людзей, для якіх самае галоўнае — мэта, а ўсё астатняе — інструменты.
Трэба сказаць, што за сто дзён генацыду міратворчыя сілы ААН ніякіх дзеянняў не рабілі. Камандуючы войскамі міратворчага кантынгенту ААН у Руандзе ў 1993—1994 гадах генерал Рамэа Далер у 2014 годзе ў інтэрв'ю сказаў, што ААН, на вялікі жаль, нічога зрабіць не здолела. Атрады тутсі, якія аб'ядналіся ў Руандыйскі партыятычны фронт, у сярэдзіне ліпеня здолелі разграміць руандыйскую армію і прыйсці да ўлады. Яны дагэтуль кіруюць краінай, нягледзячы на тое, што 84 % насельніцтва належыць да народнасці хуту. Цяпер Руанда развіваецца, але гэта цалкам траўмаваная нацыя, дзе амаль усе людзі, у тым ліку дзеці, на свае вочы бачылі кровапраліцце.
Вось наступствы штучнага расізму, і трэба ўсведамляць: калі яго пасеялі, спыніць распаўсюджванне амаль немагчыма.
— Але быў суд у Гаазе...
— ...які не арыштаваў сапраўдных зачыншчыкаў і архітэктараў таго генацыду. Напэўна, таму, што не было заказу.
Адыграла сваю ролю і рэлігія. Я з павагай стаўлюся да любога веравызнання, але падчас каланізацыі еўрапейцы ўкаранялі ўльтрарэлігійнасць. Схільнасць да веры — уласцівасць нашага галаўнога мозга. Нават калі паглядзець плямёны на астравах, дзе не ступала нага ніводнага свяшчэнніка, мы ўбачым, што яны рабілі ідалы, пакланяліся ім і прыносілі ахвяры.
Пры гэтым прапаганда рэлігіі працуе на тры напрамкі. Першы — павелічэнне мяжы цярпімасці. Калі штосьці дрэннае з намі адбываецца, супраціўляцца не трэба, бо Бог пакарае крыўдзіцеляў. Такім чынам павялічваецца парог цярпімасці людзей.
Другі напрамак — на розных участках каланізацыі былі ўкаранёныя розныя рэлігіі ці розныя іх плыні. Калі з дзяцінства ствараецца нейронная сувязь, змяніць яе вельмі цяжка, за гэта якраз адказвае правае паўшар'е. Пераканаць чалавека перайсці ў іншую рэлігію вельмі складана. Гэта таксама стварала канфлікты паміж рознымі этнасамі.
І трэці — у любой рэлігіі ёсць рамкі, за якія ні ў якім разе нельга заходзіць і нават абмяркоўваць іх. Але навука і развіццё не маюць ніякіх рамак. Гэта была праблема сярэдневяковых вучоных, і яны іх перасягнулі, за што гарэлі на вогнішчы. Рамкі затарможваюць мысленне чалавека. І стварае адмысловую псіхалогію: ты проста павер, што гэта так. І дадзены элемент выкарыстоўваецца як частка штучнага расізму.
— Вы сказалі, што дзяржаўныя граніцы — таксама апора расісцкіх тэорый. Што маецца на ўвазе?
— Пасля Першай сусветнай вайны распалася Расійская, Германская, Асманская, Аўстра-Венгерская імперыі. Граніцы ўсёй Азіі і часткова Еўропы пераможцы намалявалі нанава. Нідзе гэта не было зроблена так, каб пазбегнуць міжэтнічных канфліктаў. Тэрыторыі ад Міжземнамор'я да Індыі цалкам былі пад уплывам англасаксаў. У выніку Пакістан на поўдні мае праблему з Індыяй, бо граніца была ўстаноўлена не да канца і частка Кашміра ўвогуле засталася не падзеленай. Такім чынам з'явіўся гарачы пункт, і дагэтуль за яго змагаюцца. На поўначы, дзе Пакістан мяжуе з Афганістанам, адзін этнас, які жыве на поўдні Афганістана і на поўначы Пакістана, граніцай падзялілі на дзве часткі. Гэты народ увогуле не прызнае яе. Пасля граніцы паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі яна лічыцца самай небяспечнай граніцай у свеце.
Калі паглядзім на Ірак, які мае 58 км граніцы з адкрытым морам, то тут дамалявалі Кувейт, каб даць землі шэйху. У выніку ўсё скончылася ірака-кувейцкай вайной. Такіх прыкладаў шмат і, такім чынам, прычыны канфлікту закладзеныя даўно.
Калі з Блізкага Усходу перамясціцца ў Еўропу, цяпер не існуе краіны Югаславіі. Тут трэба аддаць належнае генералу Іосіпу Брозу Ціта. Падчас яго кіравання ўсе працавалі і жылі разам, ніхто не ваяваў. Але людзі паддаліся ўздзеянню прапаганды, якую пасля яго смерці ў рэгіёне вялі англасаксы. Цяпер гэта шмат маленькіх краін, і перад падзелам было шмат бессэнсоўных канфліктаў. Пры такой разнавіднасці ментальных войнаў варта своечасова зрэагаваць і падавіць іх. Калі яны разгараюцца, наступныя пакаленні будуць ваяваць адзін з адным і лічыцца ворагамі, хоць варожасць была створана штучна.
— Усходніх славян гэта таксама датычыцца?
— У нас адна маці і адзін бацька, праз пакаленне — дзве бабулі і два дзядулі. Праз дзесяць пакаленняў — 1024 сваякі, а праз 20 — іх мільён 40. З пункту гледжання навукі і генетыкі, у кожнага з усходніх славян ёсць часцінкі беларуса, украінца, рускага. Мы можам сказаць, што у нас ёсць часцінкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Льва Талстога, Тараса Шаўчэнкі, Аляксандра Пушкіна. Насамрэч, усходнія славяне — гэта адна нацыя і адзін народ, яны нічым генетычна не адрозніваюцца. Але народ, які не ведае гісторыю, паўтарае яе ў найгоршым выглядзе. Цяпер ідзе працэс глабалізацыі і ведаючы, як нацыі імкнуцца раздзяліць, заўсёды трэба тое памятаць, каб не паўтараць памылкі.
Аўтар: Алена Кравец
Звязда, 12 жніўня 2023
Звязда, 12 жніўня 2023
Кoличество переходов на страницу: 132
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |