https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памяць і клопат


Ветэранаў і ўдзельнікаў вайны дзяржава без дапамогі не пакідае

Рэха Вялікай Айчыннай для многіх даўно адгучала. З кожным годам сведкаў і ўдзельнікаў тых жудасных і жахлівых падзей становіцца ўсё менш. Амаль год таму ў Беларусі пражывала 31 тысяча 905 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Зараз іх засталося ўсяго 28 тысяч 99 чалавек. У цэлым у краіне пражывае крыху больш за 36 тысяч тых, хто пацярпеў ад наступстваў вайны. Не шмат… І мы павінны зрабіць так, каб гэтыя людзі адчувалі сябе дастойна. Што для гэтага трэба? Аб гэтым разважалі ўдзельнікі відэамоста Мінск—Масква падчас яго нядаўняга правядзення.

Як захаваць памяць аб подзвігах народа ў час вайны і не дазволіць перапісаць яе гісторыю? Як выхаваць нашчадкаў у павазе да тых, хто загінуў дзеля перамогі? Як забяспечыць жывым клопат і ўвагу? Пытанні на мерапрыемстве абмяркоўваліся самыя розныя. Але ўсе яны — у рамках сацыяльнай абароненасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Саюзнай дзяржаве. А як клапоціцца аб ветэранах наша дзяржава?

— Сацыяльная абарона ветэранаў — прыярытэтны напрамак у палітыцы Беларусі, — зазначыў Алег Мазура, кансультант Упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. — У нашай краіне распрацаваны цэлы комплекс мер, накіраваных на аказанне сацыяльнай дапамогі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Так, ва ўсіх населеных пунктах, нават самых аддаленых, кожны год абследуюцца ўмовы жыцця як саміх ветэранаў, так і членаў сямей тых, хто загінуў у гады вайны. Такія праверкі дазваляюць выявіць, каму патрэбна падтрымка дзяржавы, і па даных абследаванняў мясцовыя ўлады вырашаюць, каму і як дапамагчы. Да пажаданняў ветэранаў прыслухоўваюцца кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, на якіх ветэраны раней працавалі. Кожнае прадпрыемства дапамагае як можа: адны — матэрыяльна, другія — натуральнай гаспадаркай, нехта — працоўнай сілай. Усё залежыць ад канкрэтнага прадпрыемства або ўстановы. Аднак практычна на кожным з іх ветэраны маюць аднолькавыя з дзеючымі работнікамі сацыяльныя льготы і гарантыі.

У беларускіх ветэранаў даволі шырокі спектр сацыяльных ільгот. Яны бясплатна забяспечваюцца лекамі, ім у першую чаргу прадастаўляецца бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. Маюць права на бясплатны праезд ва ўсіх відах гарадскога грамадскага транспарту, у электрапаяздах прыгараднага напрамку і аплачваюць тэхабслугоўванне жылога памяшкання і камунальныя паслугі з 50-працэнтнай скідкай.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросту ў інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны на 1 лістапада склаў амаль 3 мільёны 264 тысячы рублёў, ва ўдзельнікаў вайны — амаль 2 мільёны 844 тысячы рублёў. Акрамя таго, па словах спецыяліста, для Беларусі пытанне забеспячэння ветэранаў не актуальнае.

Зразумела, што гэта не поўны спіс дзяржаўнай дапамогі, на якую могуць разлічваць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. Галоўнае, паспець і не пакінуць сам-насам з праблемамі тых, хто ў баях здабыў нам перамогу.

Алена Кабанава
Рэспубліка, 6 снежня 2012


 

Кoличество переходов на страницу: 1054


Комментарии