https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс у 15 тысяч — лухта


Эканамічны аналітык Сяргей Чалы расказаў карэспандэнту "Звязды", ці маюць рэальныя падставы чуткі аб абменным курсе долара ў 15 тысяч рублёў.

— Апошнім часам сталі з'яўляцца нейкія дзіўныя чуткі, што долар падскочыць ажно да 15 тысяч...

— Гэта, безумоўна, лухта. Калі ўлічыць тое, што будуць расці заробкі, то курс можа павялічыцца прыкладна на той жа працэнт, на які будуць павялічаны даходы. Толькі, магчыма, больш маруднымі тэмпамі, бо можа быць прыменены механізм валютнага кантролю. Калі раней долар стрымлівалі знізу, не даючы падаць ніжэй за 8 тысяч, то незаўважна для сябе могуць пачаць стрымліваць яго рост. Прычым спачатку гэта сапраўды будзе незаўважна, бо Нацбанк быў доўгі час чыстым пакупніком. Яны могуць вырашыць, што гэта проста пачынаецца нейкі спекулятыўны ўсплёск. У выніку і інфляцыя будзе не зусім карэктная, і курс рубля будзе трошкі завышаны.

— Што б зараз можна было зрабіць для таго, каб гэта прадухіліць?

— А нічога. Проста нічога не трэба чапаць рукамі. Паводле статыстыкі, паказчыкі рэальнага сектара зараз паляпшаюцца. А значыць, прадпрыемствы пакрыху вучацца працаваць у новых умовах. І, у прынцыпе, механізм павелічэння даходаў работнікаў павінен спрацаваць сам. Але каля 60% кіраўнікоў прадпрыемстваў падчас маніторынгу Нацыянальнага банка сцвярджаюць, што эканамічны рост стрымлівае недахоп кваліфікаванай рабочай сілы. А работнікаў няма таму, што за такія грошы яны туды не ідуць. Прыкладна з сакавіка прыватныя прадпрыемствы пачалі ўжо сваім работнікам гэтыя даходы павялічваць. Гэты механізм працуе. І асабліва яго падганяць не трэба: усё атрымаецца само. Тут вельмі тонкая грань, калі натуральны працэс можа стаць ненатуральным. І тады аптымізм бізнэсу ў адносінах да будучых перспектыў можа змяніцца песімізмам. Атрымліваецца замкнёнае кола: з аднаго боку, улады глядзяць на тое, што ў эканоміцы ўсё добра і кажуць: "Давайце, давайце, хутчэй павышайце даходы!" А яно і так адбываецца, толькі не трэба гэта прыспешваць. Як толькі гэта пачынае рабіцца трошкі хутчэй, чым сабе могуць дазволіць самі прадпрыемствы, пачынаем думаць: "Ну вось ізноў". І тады, як і раней, усе становяцца больш асцярожнымі адносна эканамічных перспектыў. Таму зараз, у прынцыпе, усё нармальна. І тое, што робіць Нацбанк, — правільна. Яны якраз вельмі добра супрацьстаяць лабістам з рэальнага сектара, якія гавораць: "А давайце стаўку рэфінансавання зараз адразу знізім да 24%". Таму тыя, хто адказвае за курс і інфляцыю, нармальна сябе паводзяць, а тыя, хто адказвае за рэальны сектар, безумоўна, хочуць усё хутчэй і хутчэй. Такое супрацьстаянне ў нас заўсёды бывае пасля макрастабілізацыі. Проста заўсёды прамысловыя лабісты перамагалі. Ёсць надзея, што зараз гэтага не адбудзецца. Таму крыкі пра 15 тысяч я не разумею. Я нават думаю, што і 10 тысяч не будзе да канца года.

— Але людзі ўсё роўна пачалі зараз ізноў часцей наведвацца ў абменнікі...

— Той, хто апёкся на малацэ, будзе дзьмуць на ваду. Любы рост долара за дзень трохі больш за сотню рублёў выклікае боязь: "А можа, ужо пачалося?". У маі ўжо такое было, калі ад 8000 да 8400 падняўся курс. Збольшага, нармальны рост курса быў бы нядрэнным для нашых экспарцёраў, бо ўнутраная інфляцыя ўжо больш за 10 працэнтаў за паўгода. А курс фактычна такі, як і ў пачатку года. Гэта значыць, што ў рэальным выражэнні рубель умацоўваецца, а канкурэнтаздольнасць нашага экспарту пагаршаецца. Таму нейкая кампенсацыя за кошт курсу павінна была б адбыцца. Рубель не слабеў з-за вялікіх працэнтных ставак, а зараз гэты фактар паціху знікае. І калі спрагназаваць павелічэнне курсу на дзесяць працэнтаў да канца года, то вы застаняцеся практычна з тым жа, што ў вас і было, не зарабіўшы нічога.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 20 ліпеня 2012



 

Кoличество переходов на страницу: 1068


Комментарии