https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падтрымка мацярынства ў Беларусі - адзін з прыярытэтаў дзяржавы


У перыяд з 7 па 14 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Тыдзень маці. Мэта яго — прыцягнуць увагу да самай галоўнай жанчыны ў жыцці кожнага з нас, акружыць яе клопатам і цяплом, абмеркаваць пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, павышэння прэстыжу моцнай сям'і.

Усяго ў рэспубліцы сёння — 1 177 200 сем'яў з дзецьмі. З іх 65% складаюць сем'і з адным дзіцем (764 400 сем'яў), 29,3% — сем'і з дваімі дзецьмі і 5,7% — сем'і з траімі і больш дзецьмі.

Як адзначаюць спецыялісты, у нашай краіне створаны спрыяльныя ўмовы для мацярынства. У Беларусі дзейнічае дзесяць відаў дзяржаўных дапамог сем'ям з дзецьмі. Як паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марына Арцёменка, усяго дзяржаўныя дапамогі ў Беларусі выплачваюцца на звыш чым 447 тысяч дзяцей (ці больш чым на чвэрць ад іх агульнай колькасці).

Прычым заканадаўства ў галіне дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, пастаянна ўдасканальваецца. Узмацняецца сацыяльная абарона сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. З пачатку года павышаны памеры дапамог па доглядзе дзіцяці-інваліда з 65% да 100% бюджэту пражытковага мінімума (БПМ), на дзяцей, старэйшых за 3 гады — з 30% да 50% БПМ. З'явіліся таксама дадатковыя гарантыі пры нараджэнні дзяцей у шматплодных родах: пры нараджэнні двайнят або больш дзяцей на кожнае дзіця выплачваецца дапамога на набыццё рэчаў першай неабходнасці ў памеры 2 БПМ.

Перагледжаны аб'ёмы фінансавай дапамогі шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля. Пры наяўнасці ў сям'і траіх непаўналетніх дзяцей сума запазычанасці па выдадзеных крэдытах пагашаецца ў памеры 75%, пры наяўнасці чатырох і больш непаўналетніх дзяцей — 100%.

У наступным годзе будуць перагледжаны падыходы да прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сям'і ў перыяд догляду дзяцей. Парламентарыі 8 кастрычніка гэтага года прынялі ў першым чытанні праект закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей", дзе прадугледжана, што памер дапамогі на першае дзіця будзе складаць 35% ад сярэднямесячнай заработнай платы, на другое і наступных — 40% сярэднямесячнай заработнай платы.

Акрамя таго, найбольш сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян плануецца прызначэнне дапамог на дзяцей, старэйшых за тры гады, без уліку даходаў сям'і.

Прадастаўлена права на павышаны памер стандартнага падатковага выліку (246 тыс. руб.) бацькам, якія маюць двух і больш дзяцей (да 1 студзеня 2012 года такое права мелі толькі шматдзетныя бацькі і сем'і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда).

З 1 красавіка 2012 года ўсе дзеці ва ўзросце да 3 гадоў забяспечваюцца бясплатнымі лекамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў.

***

Як адзначае галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Сарока, здароўе дзіцяці знаходзіцца ў прамой залежнасці ад стану здароўя маці, яе фізічнай і маральнай гатоўнасці да нараджэння дзіцяці. Сёння 96,4% цяжарных звяртаюцца ў жаночыя кансультацыі ў раннія тэрміны цяжарнасці, што важна для бяспечнага мацярынства. Для параўнання: у 2000 годзе гэты паказчык быў роўны 60,7%.

Акрамя таго, у апошнія гады намецілася тэндэнцыя да павелічэння ўдзельнай вагі нармальных родаў. Так, у 2011 годзе 38% родаў працякалі без якіх-небудзь ускладненняў (у 2000 годзе гэты паказчык склаў 24,4%). Ды і ў цэлым, пачынаючы з 2003 года, у нашай краіне назіраецца тэндэнцыя павелічэння нараджальнасці. Так, у 2011 годзе нарадзілася 109 тыс. 364 дзіцяці, што на 23% больш, чым за 2003 год — 88 тыс. 679 дзяцей. А паказчыкі дзіцячай смяротнасці знізіліся з 10,5 на 1 тыс. народжаных жывымі ў 2000 годзе да 3,9 у 2011 годзе (з улікам немаўлят з вагой ад 500 да 999 г) і застаюцца найбольш нізкімі на тэрыторыі СНД.

Святлана Бусько
Звязда, 13 кастрычніка 2012



 

Кoличество переходов на страницу: 958


Комментарии