https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Задачы, якія стаяць сёння перад сістэмай адукацыі Беларусі


Якасць выкладання і навучання, а таксама рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў - гэта дзве асноўныя задачы, якія стаяць сёння перад сістэмай адукацыі Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік.

Галоўнае - гэта якасная падрыхтоўка кадраў, якія любяць сваю краіну, гатовы стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў будучым і ўмеюць атрымліваць веды. "Трэба мэтанакіравана навучаць спецыялістаў, якія вельмі запатрабаваны ў краіне. Мы павінны больш адэкватна забяспечваць падрыхтоўку спецыялістаў, якія адпавядалі б патрабаванням і патрэбнасцям заўтрашняга дня", - адзначыў Анатоль Тозік.

Цяпер існуе праблема з кадрамі ў сферы адукацыі, прызнаў віцэ-прэм'ер. "Гэта і ўзровень заработнай платы, над якім мы сёння сур'ёзна працуем, і стварэнне нармальных жыллёвых умоў", - дадаў ён. Параўнаўшы сучасную школу і школу 30-гадовай даўніны, Анатоль Тозік адзначыў, што тады было больш настаўнікаў, для якіх школа была не работай, а жыццём. "Вельмі хацелася б, каб такіх настаўнікаў было больш. Выкладанне павінна быць сэнсам жыцця педагога", - падкрэсліў ён. А для гэтага трэба ствараць адпаведныя ўмовы.

"Мы змаглі павысіць заработную плату - крыху, але павысілі, хоць пры гэтым павялічана і нагрузка з 18 да 20 гадзін, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Я лічу, што да канца гэтага года мы яшчэ штосьці здолеем зрабіць". Трэба звярнуць увагу на выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў, лічыць Анатоль Тозік. Ён падкрэсліў, што прынята пастанова Савета Міністраў, якая дае права кіраўнікам не толькі зарабляць гэтыя грошы, але і выкарыстоўваць неабмежаваны працэнт заробленых сродкаў на стымуляванне і падтрымку маладых, таленавітых педагогаў, а таксама тых, хто актыўна працуе з вучнямі. "Хацелася б, каб кіраўнікі нашых навучальных устаноў, раённых упраўленняў адукацыі звярнулі на гэта ўвагу і больш шырока выкарыстоўвалі гэтыя магчымасці", - сказаў ён.

20 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА


 

Кoличество переходов на страницу: 913


Комментарии