"Адназначна ў нас памяншаецца аб'ём праграм па культуры, спорце — у нас усё гэта ўжо ёсць у дастатковай колькасці, створана і ў Мінску, і ў абласцях. Таму мы перакідваем галоўныя намаганні на мадэрнізацыю прамысловасці. У сельскай гаспадарцы ў нас ужо ўсё вызначана, засталося дапрацаваць па нейкіх кірунках, а зараз трэба пераносіць сродкі на прамысловасць", — сказаў Лукашэнка.
У ААТ "Магілёўдрэў" кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб рэалізацыі інвестпраекта па рэканструкцыі і тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці. Праект павінен быў быць завершаны яшчэ вясной 2009 года, аднак тэрміны неаднаразова зрушваліся, і зараз завяршэнне ўсіх прадугледжаных мерапрыемстваў плануецца ў 2013 годзе. Частка работ ужо завершана. У тым ліку ўстаноўлена аўтаматызаваная тэхналагічная лінія па распілоўцы драўніны, мадэрнізаваны кацельня, сушыльны комплекс, устаноўлены здрабняльная машына, лінія сартавання лесаматэрыялаў. За кошт новага абсталявання рэзка знізіўся паказчык зносу асноўных фондаў прадпрыемства.
Лукашэнка агледзеў вытворчую тэрыторыю, наведаў цэхі, звярнуў асаблівую ўвагу на якасць работ, даўшы адпаведныя даручэнні. Ён значна пашырыў раней запланаваны маршрут і пабываў практычна ва ўсіх цэхах прадпрыемства, пагутарыў з рабочымі.
Кіраўнік дзяржавы падтрымаў планы па развіцці ў ААТ "Магілёўдрэў" мэблевай вытворчасці. Дзякуючы гэтаму ствараецца замкнуты вытворчы цыкл, значна ўзрастае дададзены кошт.
У гэтым жа ключы гутарка ішла і пра сыравінную базу, дзе таксама неабходна павялічваць глыбіню перапрацоўкі. "Мы жорстка разбяромся з тымі, хто прадае сёння кругляком лес", — заявіў Лукашэнка.
Рэалізацыя інвестпраекта ў ААТ "Магілёўдрэў" дазволіць значна нарасціць экспарт прадукцыі — прыкладна з 2 млн. долараў цяпер амаль да 24 млн. долараў у 2016 годзе. Пры гэтым удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці ўзрасце больш як да 62% з цяперашніх 49%. Выручка на аднаго работніка павялічыцца з цяперашніх 10,7 тыс. долараў да 66 тыс. долараў.
У 2013 годзе плануецца выхад прадпрыемства на рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі 12,5%. Цяпер гэты паказчык адмоўны. У 2016 годзе сярэдняя зарплата работнікаў павінна дасягнуць прыкладна 900 долараў у эквіваленце.
Лукашэнка таксама наведаў старую вытворчасць ААТ "Магілёўдрэў", дзе яго праінфармавалі аб прапанаваных мерапрыемствах па мадэрнізацыі і тэхпераўзбраенні, азнаёміўся з узорамі прадукцыі. Праблем са збытам прадукцыі, у тым ліку мэблі, няма. Гэтыя тавары шырока запатрабаваны як на расійскім рынку, так і ў краінах Еўрасаюза.
Кіраўнік дзяржавы даручыў у сціслыя тэрміны завяршыць рэканструкцыю. "Канцэнтруйцеся, трэба рабіць не па чарзе, а паралельна. Па-гаспадарску трэба падысці, не прапускаючы ніякіх дробязяў і не дапускаючы нават дробнага браку з боку будаўнікоў", — запатрабаваў Лукашэнка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2012
Кoличество переходов на страницу: 986
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |