Пяць гадоў таму, 22 ліпеня 2012 года, з касмадрома Байканур быў выведзены на арбіту Беларускі касмічны апарат. Адна з нямногіх журналістаў я асабіста назірала з Цэнтра кіравання палётамі (ЦКП) за яго запускам і добра помню эмоцыі навукоўцаў-распрацоўшчыкаў і канструктараў.
Гэта была сапраўды ўсеагульная радасць і вялікія чаканні. Пра ролю першага спадарожніка, яго эксплуатацыю і далейшыя планы па развіцці беларускай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў інтэрв'ю расказаў старшыня Савета Рэспублікі, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч, пад патранажам якога праект быў рэалізаваны.
______________________________
СПРАЦАВАЛІ НА БУДУЧЫНЮ
- Міхаіл Уладзіміравіч, запуск уласнага касмічнага апарата стаў прарыўным іміджавым праектам для нашай краіны. На ваш погляд, ці ўсе пастаўленыя задачы ўдалося выканаць як у плане абслугоўвання і кіравання спадарожнікам, так і выкарыстання яго даных?
- Праграма выканана ў поўным аб'ёме. За кошт вывераных праектных рашэнняў, высокапрафесійнага тэхнічнага выканання і правільнай эксплуатацыі спадарожніка на арбіце мы маем пяць гадоў яго ўстойлівую работу.
Пранята рашэнне прадоўжыць тэрмін яго эксплуатацыі яшчэ на 1,5 года, г.зн. да канца 2018-га. У наступным годзе будуць яшчэ раз ацэнены ўсе нюансы, і не выключана, што эксплуатацыя спадарожніка можа быць прадоўжана.
Калі гаварыць аб праведзенай рабоце, неабходна ў першую чаргу адзначыць канкурэнтаздольнасць нашага апарата і яго праграмнага забеспячэння. Поспеху не было б і без правільнага кіравання касмічным комплексам, што забяспечвае Нацыянальная акадэмія навук.
Усё, што зроблена за гэты час, - не проста дзеля прэстыжу. Атрыманы рэальны эканамічны і навукова-тэхнічны эфект.
Мы спрацавалі на будучыню. Вядучыя краіны свету ўдзяляюць асваенню космасу вялікую ўвагу. Мы не застаёмся ўбаку ад гэтых працэсаў. І няхай пачыналася ўсё з няўдачы, бо, як вы памятаеце, запуск самага першага апарата "БелКА" не адбыўся, і не па нашай віне. Дарэчы, страхавыя выплаты пагасілі ўсе страты. Той першы праект быў крыху спрошчаным і прадугледжваў стварэнне і эксплуатацыю нашага спадарожніка пад кіраваннем расійскага Цэнтра кіравання палётамі (ЦКП) з нязначным удзелам беларускага боку.
Няўдача нас не спыніла. Рашэнне аб стварэнні новага спадарожніка было прынята кіраўніком дзяржавы фактычна ў дзень падзення "БелКА".
Тады Прэзідэнт падтрымаў нас, калі я дакладваў яму, і даручыў стварыць не толькі спадарожнік, а паўнацэнную нацыянальную незалежную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якая можа эксплуатавацца, удасканальвацца, незалежна ад іншых краін аказваць паслугі трэцім дзяржавам і пры неабходнасці можа быць інтэгравана з касмічнымі сістэмамі замежных дзяржаў.
І гэта ўнікальная сістэма была створана. Не буду таіць, былі пэўныя няштатныя сітуацыі са спадарожнікам ужо на арбіце, мы ўсе вельмі хваляваліся.
Але дзякуючы таму, што ўсё было падлічана і прадумана, удалося пазбегнуць наступстваў, апарат паспяхова працуе.
ЗДЫМКІ НА ПРОДАЖ
- У якіх галінах спадарожнікавыя здымкі сёння найбольш запатрабаваныя? Наколькі наш уласны прадукт змог замяніць імпартны?
- Спадарожнікавыя даныя выкарыстоўваюцца ў інтарэсах сістэм МНС, Мінабароны, Мінпрыроды, Мінсельгасхарча, Мінлясгаса, нашымі картографамі і тапографамі. І гэта радуе.
Аднак лічу, што патрэбнасць у інфармацыі з космасу для беларускіх карыстальнікаў пакуль не стала аб'ектыўнай неабходнасцю.
Спадзяюся, што ў будучым мы да гэтага прыйдзем і спадарожнікавыя здымкі будуць запатрабаваныя на сістэмнай аснове ў значных аб'ёмах.
У цэлым мы прадаём шмат здымкаў, не толькі ўнутры краіны, але і арганізацыям Расійскай Федэрацыі, краін Цэнтральнай Азіі і Лацінскай Амерыкі.
Цікава, што Акадэмія навук прадастаўляе свае паслугі комплексна - г.зн. па запыце заказчыка ажыццяўляе здымку са спадарожніка, акумулюе неабходную інфармацыю, расшыфроўвае яе і адаптуе пад патрэбы арганізацыі-карыстальніка.
Важна, што ідзе архіваванне здымкаў, паколькі яны могуць быць выкарыстаны ў далейшым. Яшчэ адзін важны плюс у тым, што нашы прадпрыемствы дзякуючы ўдзелу ў праекце змаглі знайсці сабе новых заказчыкаў і партнёраў.
Напрыклад, "Пеленг" і "Інтэграл" выпусцілі шэраг высакаякасных вырабаў для спадарожніка. Гэта яшчэ больш умацавала іх рэпутацыю ў вачах патэнцыяльных замежных пакупнікоў. Як вынік - паступілі новыя заказы з трэціх краін.
Бо калі мы гаворым, што наша сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ўстойліва працуе пяць гадоў, гэта фарміруе рэжым даверу і павагі да вынікаў работы нашых навуковых і прамысловых прадпрыемстваў.
АКЦЭНТ НА ЗБЛІЖЭННЕ
- Многія краіны аб'ядноўваюць свае сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, бо гэта ўзаемавыгадна і адкрывае новыя магчымасці ў сферы касмічных тэхналогій. Наколькі паспяховым, на ваш погляд, стала фарміраванне сумесна з Расіяй групоўкі спадарожнікаў, у склад якой увайшоў наш апарат і расійскі "Канопус-В"?
- Супрацоўніцтва з Расіяй развіваецца ў галіне касмічных даследаванняў і камерцыйнай дзейнасці даволі паспяхова.
Некалі мы планавалі стварыць паўнацэнную касмічную групоўку спадарожнікаў, у якой нашы апараты актыўна будуць працаваць пад кіраваннем ЦКП абедзвюх краін. Былі адпаведныя алгарытмы, як гэта лепш зрабіць. Партнёрства ў гэтым плане ідзе, але хацелася б, каб яно набірала абароты.
У маім разуменні, эксплуатацыя групоўкі спадарожнікаў прадугледжвае больш цеснае супрацоўніцтва, калі мы пры неабходнасці можам аператыўна выкарыстоўваць расійскі спадарожнік, а расійскія калегі - наш.
- А хіба ж цяпер не так?
- Прывяду прыклад. Беларусі трэба зняць нейкі ўчастак з космасу, але над гэтай кропкай наш спадарожнік будзе праходзіць, дапусцім, праз тыдзень або яшчэ больш. Але мы ведаем, што ў гэтым месцы ў бліжэйшыя дзень-два будзе знаходзіцца расійскі спадарожнік, які працуе ў складзе групоўкі. Мы звяртаемся да расійскіх калег, і яны даюць каманды на свой апарат. Той, выканаўшы здымку, перадае інфармацыю беларускаму боку. Г.зн. групоўка працуе.
Але мы лічым, што можна было б закладваць палётныя заданні на касмічныя спадарожнікі, якія ўваходзяць у групоўку, непасрэдна з беларускага ЦКП.
Тут усё павінна працаваць, на мой погляд, у аўтаматычным рэжыме. Зразумела, у рамках дазволеных узгодненых дзеянняў.
Яшчэ адзін нюанс. Краіны - удзельніцы груповак часта закрываюць адна адной пэўныя тэрыторыі, калі, напрыклад, гэта інфармацыя канфідэнцыяльнага характару.
Такіх закрытых тэрыторый, як мне здаецца, павінна быць менш з улікам таго, што інтэграцыя паміж нашымі краінамі паглыбляецца.
І цяпер, калі пачынаецца работа над новым апаратам, як адну з галоўных умоў партнёрства трэба абазначыць не проста ўзаемнае выкарыстанне нашых спадарожнікаў, а работу ў якасці адзінай карпарацыі. І гэта датычыцца не толькі касмічных даследаванняў.
Лічу, што наша Саюзная дзяржава адбудзецца з добрымі рэзультатамі ў тым выпадку, калі ў нас будзе шмат сумесных кампаній, калі мы будзем не толькі вырабляць і прадаваць адзін аднаму прадукцыю, абменьвацца рэзультатамі навуковых даследаванняў, а калі будуць працаваць сумесныя расійска-беларускія кампаніі.
І ўжо не прынцыпова - вырабляецца гэты тавар у Беларусі або Расіі. Галоўнае, што эканамічная выгада размяркоўваецца сярод удзельнікаў гэтага праекта па ўстаноўленых правілах.
Дарэчы, у Мінск прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя "Раскосмасу". Будзем абмяркоўваць праект па стварэнні другога касмічнага апарата, у тым ліку пытанні, паднятыя мною вышэй.
- Беларусь пачынае стварэнне другога спадарожніка. Да праекта плануюць падключыць і прыватныя кампаніі. Наколькі эфектыўным у гэтым выпадку можа стаць такое дзяржаўна-прыватнае партнёрства?
- Я не выключаю ўдзелу прыватных кампаній. У свеце ёсць такая практыка. Наша заканадаўства дае магчымасць рэалізоўваць такія праекты, у тым ліку ў рамках закона аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве.
У гэтым плане трэба мець на ўвазе, што ўдзельнікі такіх праектаў бяруць на сябе пэўныя, у тым ліку канфідэнцыяльныя, абавязацельствы. Але гэтыя пытанні вырашальныя.
СВОЙ КАСМАНАЎТ
- Міхаіл Уладзіміравіч, на ваш погляд, ці магчыма расшырэнне нашай прысутнасці ў космасе ў будучым?
- Безумоўна, чарговым сур'ёзным крокам можа быць наш касманаўт у космасе. Гэта не абавязкова павінен быць поўнасцю беларускі касмічны апарат, які даставіць яго на арбіту і назад. Тут можна гаварыць аб этапнасці.
Першы крок, напрыклад, уваходжанне беларуса ў склад міжнароднага экіпажа і работа на МКС. У будучым, не выключаю, што мы будзем мець магчымасць самастойна выйсці ў космас са сваім касмічным караблём. І гэта не фантастыка.
Калі раней касманаўта рыхтавалі многія гады, то сёння такая падрыхтоўка праходзіць значна хутчэй, магчымасці тэхнікі таксама іншыя.
Але ўсё павінна быць прадумана і рацыянальна. Космас для нас становіцца ўжо ўстойліва функцыянуючай і прызнанай галіной эканомікі, а не проста нечым разавым.
Сёння мы касмічная дзяржава, нас пазнаюць. Галоўнае, не спыняцца ў развіцці, а рухацца далей. Вядучыя краіны праводзяць даследаванні калязямной прасторы, Сонечнай сістэмы, Галактыкі.
Адпрацоўваюцца тэхналогіі, прыборы і апараты для розных сфер дзейнасці чалавека, і беларускія спецыялісты і вучоныя працуюць з іншаземцамі на роўных, мы не на задворках. Гэта датычыцца нашай дзейнасці не толькі ў космасе.
Бо глядзіце, сёння многія краіны імкнуцца пашырыць прысутнасць у Антарктыдзе. У даследаванні на гэтым мацерыку ўкладваюцца вялікія сродкі. Антарктыда - вялізная прыродная навуковая лабараторыя, суперунікальная па сваёй сутнасці.
Акрамя таго, там сканцэнтраваны велізарныя запасы карысных выкапняў, якія ў шмат разоў перасягаюць разведаныя ў іншых рэгіёнах Зямлі. Сёння іх здабыча забаронена. Але калі ў будучым будуць іншыя рашэнні, а гэта будзе так, я ўпэўнены, першачарговы доступ да іх атрымаюць менавіта тыя краіны, якія актыўна працуюць там сёння.
Так і з космасам. Гэта не толькі прэстыж, але і стратэгічная задача, якая мае доўгатэрміновы характар. Дарэчы, наша краіна - паўнацэнная касмічная дзяржава. 1 лістапада 2013 года рашэннем 68-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН Беларусь прынята ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Гэта знакавая, гістарычная для нас падзея. Вяха нашай гісторыі.
НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ
- Беларусь у 2018 годзе прыме Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Да нас прыедуць вядомыя вучоныя і касманаўты з усяго свету. Якія перспектывы адкрывае для нас гэты форум? Ці можна чакаць запуску новых сумесных праектаў з замежнымі партнёрамі?
- Пакуль вядзецца падрыхтоўчая работа, прапрацоўваецца тэматыка кангрэса. Перш за ўсё, гэта пытанні супрацоўніцтва. Бо космас інтэрнацыянальны па сваёй сутнасці. І нягледзячы на тое, што кожная дзяржава мае на мэце свае нацыянальныя інтарэсы, на арбіце працуюць змешаныя экіпажы, ідзе абмен інфармацыяй, нават паміж краінамі, у якіх не ўсё бязвоблачна ў адносінах. Космас аб'ядноўвае.
Гэта ўзаемадапаўняльнасць, узаемная падтрымка, кааперацыя дае магчымасць з меншымі затратамі і выдаткамі атрымаць сінергетычны эфект.
Мы часта сёння назіраем сітуацыю, калі ў нейкай краіны здараюцца няштатныя сітуацыі, а іншыя дзяржавы накіроўваюць свае спадарожнікі, прадастаўляюць магчымасці сваіх станцый і інш. У планах таксама абмеркаванне пытанняў бяспекі. На кангрэсе ўвага, безумоўна, будзе ўдзелена перспектыўным даследаванням касмічных сістэм, уплыву Сонца, Месяца.
Адзначу, што на кангрэсе Беларусь будзе выступаць не толькі прымаючым бокам, але і актыўным удзельнікам дыскусій. У нас даволі шмат цікавых напрацовак і ідэй, якія могуць быць карысныя для сусветнай супольнасці.
У цэлым адносіны да Беларусі як да краіны, якая падала заяўку на правядзенне гэтага кангрэса, вельмі пазітыўныя. Я лічу, што ў Беларусі, не багатай на мінеральна-сыравінныя рэсурсы, стаўку трэба рабіць на развіццё высокаінтэлектуальных галін, сярод якіх і касмічныя тэхналогіі.
Для нас гэта павінна стаць прыярытэтам, паколькі не патрабуе шмат затрат, выкарыстання энергарэсурсаў, вуглевадародаў, металу. У аснове ўсяго - інтэлект. Такія праекты прыцягваюць моладзь.
Яскравы прыклад - студэнцкі нанаспадарожнік, стварэнне якога амаль завяршылі ў Белдзяржуніверсітэце. Плануецца, што ён будзе запушчаны на арбіту ў 2018 годзе кластарным запускам разам з іншымі аналагічнымі нанаспадарожнікамі. Такія праекты захапляюць маладых даследчыкаў, якія атрымліваюць спецыялізацыю ў гэтым напрамку і могуць лічыць сябе маючымі дачыненне да канкрэтных работ, а не толькі тэарэтычных пазнанняў.
- За кожным гучным навуковым праектам стаяць канкрэтныя прозвішчы навукоўцаў. Справядліва прыгадаць тых, дзякуючы каму праект па запуску і эксплуатацыі спадарожніка адбыўся.
- Сама ініцыятыва - стварыць і вывесці спадарожнік на арбіту - належыць нашаму Прэзідэнту. У час аднаго з наведванняў навукова-даследчых інстытутаў НАН мы паказвалі свае распрацоўкі ў сферы сучасных матэрыялаў і касмічных тэхналогій.
І кіраўнік дзяржавы тады звярнуў увагу на тое, што мы робім асобныя ўнікальныя элементы, а гатовага вырабу няма. Так пачаў фарміравацца касмічны праект.
Ці былі сумненні? Былі, не без гэтага. Сабралі сілы, сфарміравалі ўласную ідэалогію. І зрабілі. Хачу звярнуць увагу, што касмічная праграма - гэта не толькі спадарожнік. Касмічны апарат - гэта важная, але толькі частка сістэмы.
Беларуская касмічная сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі - гэта вялікі і магутны кластар, які ўключае спадарожнік, два ЦКП (гарадскі і загарадны), моцнае праграмнае забеспячэнне, жыццезабеспячэнне спадарожніка, цэнтры прыёму і апрацоўкі інфармацыі з космасу ў Акадэміі навук і ў арганізацыях-карыстальніках, архіваванне здымкаў, камерцыйную дзейнасць, навукова-тэхнічнае развіццё адпаведных прамысловых прадпрыемстваў і канструктарскіх бюро, іх пастаяннае развіццё.
Мы ўсё гэта ўмеем рабіць самі і робім самі. Тое, што выгадна, купляем, не без гэтага.
Беларусам ёсць чым ганарыцца. Вельмі актыўна над гэтым праектам працаваў акадэмік Жданок Сяргей Аляксандравіч. Шмат сіл укладалі і ўкладаюць у праект Залатой Сяргей Анатольевіч і акадэмік Віцязь Пётр Аляксандравіч. Важкі ўклад унёс у стварэнне сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі рэктар БДУ акадэмік Абламейка Сяргей Уладзіміравіч. Хачу асабліва адзначыць заслугі Белякоўскага Уладзіміра Іванавіча.
Трэба сказаць, што за гады бесперабойнай работы наш касмічны апарат наздымаў каля 140 млн кв.км Зямлі.
Паводле інфармацыі НАН Беларусі, даходы ад дзейнасці Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, рэалізацыі вырабаў і паслуг касмічнай тэматыкі перасягнулі ўжо расходы на гэтыя мэты на $8 млн.
- Дзякуй вялікі за інтэрв'ю.
Вольга Казловіч
БЕЛТА, 27 ліпеня 2017

Кoличество переходов на страницу: 656
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |