Беларусь мае намер ісці па шляху інтэграцыі ў сусветную інфармацыйную прастору, развіваючы Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчання. Адпаведныя задачы паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання цэнтра касмічнай сувязі, ствараемага ў пасёлку Станькава Дзяржынскага раёна.
"У свой час мы пачыналі з аказання паслуг па стварэнні спадарожнікаў для іншых краін. Цяпер мы ў кааперацыі можам стварыць гэту тэхніку самі, з чыёй-небудзь дапамогай даставіць у космас (касмадромы нам не патрэбны). Спадарожнікам мы кіруем, прадукцыю ад яго атрымліваем і прадаём. Усё ў нашых руках", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб праекце па стварэнні Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання, які рэалізуецца ў адпаведнасці з кантрактам паміж кітайскай прамысловай карпарацыяй "Вялікая сцяна" і беларускім заводам дакладнай электрамеханікі. У студзені бягучага года з кітайскага касмадрома быў запушчаны беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік "Белінтэрсат-1".
Цяпер, адзначыў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, стаіць задача камерцыялізацыі спадарожніка для атрымання прыбытку ў далейшым. Пры гэтым названы перспектыўны праект арыентаваны не толькі на аказанне паслуг у сферы сувязі замежным партнёрам, але і на ўнутраны рынак, у тым ліку для патрэб арміі і іншых сілавых структур.
Фактычна размова ідзе пра якасна новы этап у развіцці сувязі ў Беларусі. З запускам "Белінтэрсат-1" Беларусь увайшла ў прэстыжны спіс больш як трыццаці краін, якія маюць спадарожнік уласнай сістэмы сувязі.
Паводле слоў Сяргея Гурулёва, самае аптымальнае - мець тры спадарожнікі, якія, знаходзячыся на геастацыянарнай арбіце, будуць пакрываць практычна ўсю тэрыторыю Зямлі. "Калі нам гэта сёння трэба і выгадна, то гэта дзяржаўная справа. Мы і стваралі гэты праект, каб ён акупіўся", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што як і ў іншых галінах, самае галоўнае - прадаць канечны прадукт і бачыць рынкі збыту для аказання адпаведных паслуг. "Калі будуць такія напрацоўкі, мы запусцім другі спадарожнік. Відаць, ён патрэбны для больш надзейнай сувязі, - сказаў Прэзідэнт. - Гэты комплекс шматфункцыянальны і вельмі патрэбны для нашай краіны. Мы яго будзем развіваць. Вельмі рады, што для нашай моладзі ёсць такія рабочыя месцы. Гэтаму мы будзем удзяляць першарадную ўвагу".
У час сустрэчы з супрацоўнікамі Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час ім была пастаўлена задача па развіцці ў Беларусі касмічнай галіны. Тады было даволі шмат скептыкаў, якія лічылі, што ў гэтым няма неабходнасці.
"Мы пайшлі ў гэту сферу для таго, каб развівалася нацыя. Узворваць зямлю, сеяць, убіраць мы навучыліся. Вырабляць складаны прадукт у прамысловасці мы таксама навучыліся. Але гэта не космас, гэта не атамная станцыя, гэта не Парк высокіх тэхналогій - тыя напрамкі, якія арыентаваны ў будучае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што па шляху развіцця перадавых напрамкаў пайшлі і ў многіх іншых галінах. У іх ліку медыцына, дзе асвойваюцца ўсё новыя высокатэхналагічныя віды аперацый. Пад патрабаванні сучаснасці адаптуецца і сфера адукацыі. "Гэта рашэнне было прынята для таго, каб нацыя жыла і, развіваючыся, была самай перадавой", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Вяртаючыся да тэмы касмічнай галіны, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэты напрамак, па сутнасці, дае штуршок развіццю шэрага прадпрыемстваў: "Запуск спадарожніка, будаўніцтва цэнтра кіравання палётамі - гэта работа для многіх прадпрыемстваў і тысяч людзей. Гэта для мяне было галоўным, што мы будзем развіваць спадарожныя галіны".
Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з арганізацыяй жыллёва-бытавых умоў для супрацоўнікаў аб'екта, наведаўшы размешчаны побач з цэнтрам шматкватэрны дом, дзе створаны ўсе ўмовы для камфортнага пражывання.
12 красавіка 2016, Дзяржынскі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Кoличество переходов на страницу: 615
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |