https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Кітай будуць супрацоўнічаць у стварэнні Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі


23 кастрычніка НАН Беларусі і Кітайская Нацыянальная Касмічная Адміністрацыя падпісалі Сумесную дэкларацыю аб супрацоўніцтве па Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і кіраўнік Кітайскай Нацыянальнай Касмічнай Адміністрацыі Чжан Кэцзянь.

Згодна з дэкларацыяй, бакі будуць развіваць супрацоўніцтва ў працэсе стварэння і эксплуатацыі Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі. Напрамкамі супрацоўніцтва будуць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне тэхнікі і тэхналогій касмічнага прымянення, новых матэрыялаў і электроннай кампанентнай базы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў і спецыялістаў. Па ўзаемнай дамоўленасці бакі могуць вызначаць таксама іншыя напрамкі супрацоўніцтва.

У час відэасустрэчы Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што ў нашай краіне касмічная сфера па напрамках інфармацыйна-камунікацыйных і авіякасмічных тэхналогій, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, касмічнага прыборабудавання і электроннай прамысловасці вызначана як адна з прыярытэтных сфер інавацыйнага развіцця Беларусі. Прадугледжваецца шырокая інтэграцыя беларускіх навуковых арганізацый і прадпрыемстваў касмічнай галіны ў рамках міжнародных навукова-тэхнічных праектаў з дружалюбнымі дзяржавамі. 

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі асабліва адзначыў важнасць далейшага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў аэракасмічнай сферы і гатоўнасць беларускіх вучоных да яго развіцця ў рамках кітайска-расійскага праекта па стварэнню Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі. Гэты праект накіраваны на ўмацаванне навукова-даследчага ўзаемадзеяння і выкарыстанне касмічнай прасторы ў мірных мэтах у інтарэсах усяго чалавецтва. 

«Нацыянальная акадэмія навук Беларусі зацікаўленая самым актыўным чынам удзельнічаць у гэтым праекце і мы ўпэўненыя, што сумесная дзейнасць у сферы космасу стане адным з прыярытэтаў нашага супрацоўніцтва. Сёння мы маем шанц для ўмацавання ўзаемавыгаднай работы, для выхаду на новы ўзровень нашых адносін. Перакананы, што падпісанне Сумеснай дэкларацыі забяспечыць далейшае пашырэнне ўзаемавыгаднай кааперацыі паміж нашымі краінамі — стратэгічнымі партнёрамі на карысць эканомік дзвюх краін», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

У сваю чаргу кіраўнік Кітайскай Нацыянальнай Касмічнай Адміністрацыі Чжан Кэцзянь адзначыў неабходнасць актывізацыі дзейнасці па распрацоўцы сумесных праектаў і прыцягнення беларускага боку ў кітайскія праграмы па даследаванню Далёкага космасу. Чжан Кэцзянь выказаў гатоўнасць наведаць Беларусь і Акадэмію навук для знаёмства з вынікамі даследаванняў у галіне касмічных тэхналогій і запрасіў кіраўніка НАН Беларусі наведаць КНР з мэтай азнаямлення з дасягненнямі кітайскіх вучоных і спецыялістаў у гэтай сферы.

Па выніках відэасустрэчы дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы Дарожнай карты супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Кітайскай Нацыянальнай Касмічнай Адміністрацыяй па канкрэтных навукова-тэхнічных праектах у рамках стварэння і эксплуатацыі Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі.

Даведка: 

Кітайская Нацыянальная Касмічная Адміністрацыя (CNSA) была заснаваная ў 1993 годзе і з’яўляецца ўрадавай арганізацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая адказвае за кіраванне касмічнай дзейнасцю ў грамадзянскіх мэтах і міжнароднае касмічнае супрацоўніцтва.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 23 кастрычніка 2023


 

Кoличество переходов на страницу: 189