Вытворцы энергарэсурсаў з Амерыкі гатовы забяспечыць Беларусь неабходнай нафтай на 100% па канкурэнтных цэнах. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
«Мы самы буйны вытворца энергарэсурсаў у свеце. І ўсё, што трэба вам — сказаць і звярнуцца да нас», — запэўніў Майкл Пампеа.
Візіт Майкла Пампеа ў Беларусь, па словах міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, — сведчанне інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння. Ён надасць імпульс працэсу паступовай нармалізацыі адносін.
Як адзначыў Уладзімір Макей, размова госця з Прэзідэнтам прайшла ў атмасферы даверу і разумення. «Па шэрагу кірункаў падыходы і інтарэсы супадаюць або пераклікаюцца. Адзначана палітычная воля бакоў і далей развіваць двухбаковыя адносіны. Гэтаму будзе садзейнічаць вяртанне паслоў у сталіцы дзвюх краін пасля 12-гадовага перапынку», — падкрэсліў Уладзімір Макей.
Асаблівы акцэнт будзе рабіцца на супрацоўніцтве праваахоўных органаў краін дзеля рэгіянальнай бяспекі.
«У прыватнасці, адбыўся абмен меркаваннямі пра сітуацыю ў рэгіёне і аб перспектывах узаемадзеяння Беларусі з блокам НАТА»,- дадаў беларускі міністр.
Майкл Пампеа нагадаў, што ЗША ў 1991 годзе была адной з першых краін, якая прызнала незалежнасць Беларусі, і сёння таксама зыходзіць з гэтых пазіцый, спадзяецца на больш глыбокія адносіны.
Урад Беларусі падпісаў дагаворы з Міністэрствам абароны ЗША, ФРБ, Агенцтвам па барацьбе з гандлем наркотыкамі. «Гэта палепшыць сумесную работу ў такіх галінах, як бяспека межаў, кібербяспека, барацьбы з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Мы спадзяемся, што такое супрацоўніцтва пашырыцца ў бліжэйшы час. Мы таксама правялі доўгую размову аб эканамічных пытаннях», — расказаў Майкл Пампеа.
Размаўлялі за зачыненымі дзвярыма аб уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, аб прагрэсе краіны ў дэмакратычных рэформах.
«Злучаныя Штаты Амерыкі вызначаюць прыярытэт у адносінах правоў чалавека, моцнага грамадства, свабоды прэсы ва ўсім свеце. І далейшы прагрэс у гэтых і іншых пытаннях — гэта адзіны спосаб зняцця санкцый», — звярнуў увагу дзяржсакратар ЗША.
Ён прывітаў дзейнасць нашай краіны ў папярэджанні антысемітызму ў свеце.
«Вы не павінны паддавацца нейкай сіле, вы павінны вызначыць свае прыярытэты і акрэсліць, што будзе лепш для вас і для нашых узаемаадносін», — завяршыў Майкл Пампеа.
Майкл Пампеа таксама абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Макеем урэгуляванне канфлікту ва Украіне.
«Мы ўдзельнічаем актыўна ў забеспячэнні адпаведнага, правільнага выхаду ( з канфлікту.). Тут таксама прайшлі сустрэчы ў Нармандскім фармаце. Гэта якраз тое пытанне, у якім неабходна ўдзельнічаць усёй Еўропе, усяму свету, — сказаў Майкл Пампеа.- У выніку Расія, Украіна павінны самі вырашыць гэта пытанне»
Уладзімір Макей чарговы раз агучыў беларускую пазіцыю па Украіне, адзначыўшы, што Беларусь будзе рабіць усё, каб хутчэй скончыўся крызіс: «Мы падтрымліваем любыя фарматы (у тым ліку з удзелам ЗША), калі яны толькі дапамогуць у вырашэнні крызісу ва Украіне».
«Дыпламатычныя адносіны палепшыліся - гэта карысна для ЗША і Беларусі»
Прадстаўнік амерыканскай прэсы запытаў пра назначэнне паслоў і зняцце санкцый.
«Мы будзем разглядаць, якія можна зняць санкцыі і ў выніку чаго. Але пакуль мы да гэтай кропкі не дайшлі. Такія моманты, як сёння, нас набліжаюць да гэтага мэты», — паведаміў дзяржсакратар ЗША.
Па яго словах, пасол будзе назначаны ў бліжэйшы час:
«Мы спадзяемся, не так шмат часу пройдзе, пакуль мы назначым пасла. Дыпламатычныя адносіны палепшыліся, колькасць дыпламатаў амаль падвоілася — гэта ўжо карысна для ЗША і Беларусі».
Майкл Пампеа сказаў, што ЗША хочуць быць часткай ажыццяўлення бяспекі ў Беларусі.
Уладзімір Макей звярнуў увагу, што наша краіна зацікаўлена ў тым, каб амерыканскі бізнес актыўна працаваў тут, развівалася супрацоўніцтва паміж урадамі.
«Што да адчувальнай для Злучаных Штатаў Амерыкі сферы, дэмакратыі і правоў чалавека, то гэтыя пытанні сёння таксама вельмі дэталёва абмяркоўваліся. Беларусь, магчыма не з’яўляецца абсалютна ідэальнай краінай у гэтым плане. Мы разумеем, што мы павінны рэалізоўваць рэформы ў той ці іншай сферы. У тым ліку і ў сферы ўдасканалення правоў чалавека», — канстатаваў міністр замежных спраў Беларусі.
«Што да адчувальнай для Злучаных Штатаў Амерыкі сферы, дэмакратыі і правоў чалавека, то гэтыя пытанні сёння таксама вельмі дэталёва абмяркоўваліся. Беларусь, магчыма не з’яўляецца абсалютна ідэальнай краінай у гэтым плане. Мы разумеем, што мы павінны рэалізоўваць рэформы ў той ці іншай сферы. У тым ліку і ў сферы ўдасканалення правоў чалавека», — канстатаваў міністр замежных спраў Беларусі.
У адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН, распрацаваны нацыянальны план па правах чалавека, які рэалізуецца разам з няўрадавымі арганізацыямі, вядзецца дыялог з ЗША па правах чалавека, дзякуючы якому выпрацоўваюцца канкрэтныя меры па ўдасканаленні сітуацыі ў гэтай сферы.
«Я ўпэўнены, што паступова тыя пазіцыі, па якіх мы пакуль разыходзімся, будуць збліжаны. Гэта дапаможа нам пераадолець рэшту праблемных момантаў ў нашых стасунках», — адзначыў Уладзімір Макей.
«Я ўпэўнены, што паступова тыя пазіцыі, па якіх мы пакуль разыходзімся, будуць збліжаны. Гэта дапаможа нам пераадолець рэшту праблемных момантаў ў нашых стасунках», — адзначыў Уладзімір Макей.
Марыя Дадалка
Звязда, 1 лютага 2020
Звязда, 1 лютага 2020
Кoличество переходов на страницу: 289
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |