https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафесійная адукацыя — прэстыжна і перспектыўна


Кажуць, штучны інтэлект, які пераможна крочыць па планеце, хутка зробіць незапатрабаванымі многія «інтэлігентныя» прафесіі. Але ён ніколі не зможа замяніць таго, хто стварае матэрыяльныя даброты, працуе рукамі. Нездарма менавіта пра людзей, якія могуць і ўмеюць якасна змайстраваць або падрамантаваць, у народзе спрадвеку кажуць — «залатыя рукі».

Таму і мяняецца сёння стэрэатып пра абавязковую наяўнасць вышэйшай адукацыі як пра галоўны складнік жыццёвага поспеху. Паводле статыстыкі, кожны другі выпускнік дзявятага класа выбірае працягваць адукацыю ў каледжы, вялікая частка якіх навучае менавіта рабочай прафесіі. І ўсё не так лёгка — у наш час нават да рабочых спецыяльнасцяў прадпрыемствы і спажыўцы прад’яўляюць павышаныя патрабаванні. Як сказаў учора на нарадзе Прэзідэнт: «Сёння абы-каго — гэта не савецкія часы — на работу не возьмуць. Патрэбны чалавек, які будзе даваць вынік».

Дзе і хто падрыхтуе такіх спецыялістаў, прычым усіх, хто жадае навучыцца працаваць рукамі, — пытанне актуальнае і важнае. Бадай што не менш, чым развіццё штучнага інтэлекту.

Усё больш маладых людзей усведамляюць, што прафесійная адукацыя — гэта прэстыжна і, самае галоўнае, вельмі перспектыўна. У Беларусі фактычна кожны другі выпускнік дзявятага класа выбірае траекторыю атрымання адукацыі ў каледжы. Але магчымасць атрымаць спецыяльнасць павінна быць у кожнага выпускніка базавай школы.​

Такую мэту агучыў на выязным пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта яго старшыня Уладзімір Кухараў.

Мерапрыемства прайшло ў Мінскім дзяржаўным каледжы інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М.Жыжаля. У яго рабоце браў удзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.

Увага ўдзельнікаў пасяджэння была сканцэнтравана на задачы, якую агучыў мэр сталіцы, і на тых складальніках, якія здольныя яе вырашыць: у прыватнасці, гаворка ішла аб неабходнасці павелічэння набору ў каледжы. Кіраўнік Мінгарвыканкама прывёў такія факты: «Па медыцынскіх работніках і педагогах мы павялічылі набор у каледжы ў два разы». Аднак, паводле яго слоў, ёсць і іншыя спецыяльнасці, дзе трэба працаваць сістэмна, праводзіць пастаянны аналіз.

— Аналіз паказаў, што работа ў гэтым кірунку павінна весціся больш эфектыўна: павялічваецца колькасць запатрабаваных прафесій, адбываецца зрух у эканоміцы, з’яўляюцца новыя спецыяльнасці. Гэта жыццёвая неабходнасць, і мы павінны вельмі ўважліва падысці да такога пытання, аператыўна адкрываць падрыхтоўку спецыялістаў у адпаведнасці з новымі выклікамі часу. Тут важна дзейнічаць хутка, бо новыя кірункі імкліва развіваюцца, — адзначыў Уладзімір Кухараў.

Яшчэ адна важная задача, якая стаіць перад сферай прафесійнай адукацыі, — матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне каледжаў.

Уладзімір Кухараў выказаў перакананне, што гэта пытанне павінны трымаць на кантролі не толькі арганізацыі сістэмы адукацыі, але і прадпрыемствы — заказчыкі кадраў.

— Яны ўжо замацаваны за каледжамі, і іх задача — удзельнічаць у падрыхтоўцы спецыялістаў, — падкрэсліў кіраўнік Мінгарвыканкама.

На парадку дня — і пытанне абнаўлення навучальных праграм. На думку мэра, яно павінна быць на кантролі ў каледжаў.

— У вас ёсць спецыялісты, метадычныя аддзелы, намеснікі дырэктараў, якія разумеюць, што трэба зрабіць. Распрацаваны новыя навучальныя і метадычныя дапаможнікі. Трэба звярнуць на гэта самую пільную ўвагу і аператыўна правесці працу, — падагульніў ён.

— У Мінску працуюць 53 каледжы, з іх 19 — у падпарадкаванні Мінгарвыканкама і арыентаваны на прафесійна-тэхнічную адукацыю, — сказала старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, член Савета Рэспублікі Марына Ільіна.

Кіраўнік камітэта падкрэсліла, што сёння асаблівая ўвага аддаецца мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы каледжаў, і прывяла наступныя лічбы: за апошнія тры гады Мінгарвыканкам выдзеліў больш чым 35 млн рублёў на закупку абсталявання і правядзенне рамонтных работ.

Па словах Марыны Ільіной, адным з кірункаў работы з’яўляецца і падрыхтоўка майстроў вытворчага навучання. Яна сказала, што падрыхтоўка такіх спецыялістаў ужо пачалася і вядзецца яна на базе каледжаў.

Алена Вінаградава
Звязда, 28 лютага 2025


 

Кoличество переходов на страницу: 10