Польскія фермеры правялі чарговую маштабную акцыю пратэсту супраць масавых паставак украінскага збожжа ў краіну. Як паведамілі яе арганізатары ў сацыяльных сетках, аграрыі перакрылі дарогі каля пагранпераходаў на польска-ўкраінскай граніцы, каб заблакаваць уезд у краіну грузавікоў са збожжам з Украіны, паведаміла выданне Tygodnіk Zamojskі. Дэманстрацыю зладзіла асацыяцыя з красамоўнай назвай Oszukana Wіes («Ашуканая вёска»). Яе прадстаўнікі заблакавалі пагранічныя пераходы Дарагуск, Лубіча Каралеўская, Карчова і Медыка на ўсходзе Польшчы. Яны не прапускалі грузавікі, дазваляючы праязджаць толькі легкавым аўтамабілям. Даведзеныя да адчаю сельгасвытворцы трымалі блакаду даволі доўгі час.
«Прычына гэтага пратэсту — некантралюемы наплыў збожжа з Украіны. Не кантралюецца колькасць, а перш за ўсё — якасць. Урад абяцаў арганізаваць транзітны калідор праз Польшчу ў парты і трэція краіны, адпраўляючы збожжа галадаючым дзяржавам Афрыкі і Блізкага Усходу», — заўважылі арганізатары, падкрэсліўшы, што, нягледзячы на гэта, няма яснасці, куды трапіла ўкраінскае збожжа. Хто ж падвёў польскіх фермераў?

Трактарны аргумент
У Польшчы ўжо на працягу некалькіх месяцаў праходзяць маштабныя акцыі сельгасвытворцаў. У пачатку снежня фермеры з Люблінскага ваяводства патрабавалі цалкам вывезці ўкраінскае збожжа з Польшчы. Акрамя таго, аграрыі выказалі жорсткую і адкрытую крытыку ў бок міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сельскай мясцовасці краіны Хенрыка Кавальчыка, вінавацячы яго ў тым, што ён падмануў фермераў, угаварыўшы іх устрымацца ад продажу ўраджаю, сабранага з палеткаў летам, спасылаючыся на тое, што ў восеньска-зімовы перыяд закупачная цана ўзрасце, аднак гэтага не адбылося.
«Нас падманулі і фактычна давялі да стану, калі нашыя фінансавыя страты больш чым адчувальныя. Сёння закупачная цана за тону пшаніцы ў Польшчы на 25-30 працэнтаў ніжэйшая, чым падчас збору ўраджаю. Сёння палітыкі проста тут і цяпер знішчаюць мясцовую сельскую гаспадарку і разбураюць аграбізнес», — заявілі ўдзельнікі трактарных пратэстаў.

Фермеры адзначылі, што ў Польшчы вялікая перавытворчасць рапсу, збожжавых і кукурузы. Дадзеная сітуацыя абумоўлівае той факт, што мясцовыя перапрацоўшчыкі не хочуць купляць аграпрадукцыю ва ўмовах больш танных прапаноў ад украінцаў. Паводле даных, якія прыводзіць Польская сялянская партыя, на складах Польшчы захоўваецца 2,5 мільёна тон збожжа польскіх аграрыяў. Яго не ўдаецца прадаць.
Еўрапейскі камісар па сельскай гаспадарцы і развіцці вёскі Януш Вайчахоўскі паведаміў, што імпарт збожжавых з Украіны ў ЕС летась склаў звыш 10 мільёнаў тон пры пастаўках на ўзроўні 4 мільёнаў тон годам раней. Пры гэтым у Польшчу было пастаўлена 2,1 мільёна тон збожжа — у 54 разы больш (!), чым годам раней. У восем разоў вырас імпарт рапсу, у тры разы — насення і алею.
Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскай мясцовасці Польшчы праблемы не бачыць. «Гэта было рашэнне ўсяго Еўрапейскага саюза. Польскі ўрад да яго далучыўся», — сказаў Хенрык Кавальчык у эфіры радыё Wnet.

Летась у канцы снежня на вуліцы горада Хрубешуў выехала каля сотні трактароў. Прыбылыя на іх фермеры запатрабавалі спыніць некантралюемы імпарт збожжа і птушкі з Украіны. Таксама яны запатрабавалі ў прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага «ў імя харчовай бяспекі Польшчы і ЕС» падаць тэрміновы запыт у Еўрапарламент або Еўракамісію — аб увядзенні 50-працэнтнай стаўкі пошліны на збожжавыя, рапс, кукурузу, якія ўвозяцца з Украіны. Адказу, вядома, яны не атрымалі.
Дзяжурныя абяцанні
У сярэдзіне снежня кіраўніцтва фермерскага прафсаюза «Салідарнасць» аб'явіла аб гатоўнасці да забастоўкі. «Эканамічная сітуацыя ў сельскай гаспадарцы знаходзіцца ў стане крызісу, выкліканага, у прыватнасці, некантралюемым прытокам збожжа з Украіны. Гэта пагражае далейшаму функцыянаванню польскіх сямейных фермаў. Таму ў адпаведнасці са статутам «Салідарнасці» мы прымаем меры для абароны фермераў», — паведамілі ў прафсаюзе. Ужо ў студзені прадстаўнікі «Салідарнасці» сустрэліся з Матэвушам Маравецкім, а таксама Хенрыкам Кавальчыкам — тыя паабяцалі прыняць меры да палягчэння становішча польскіх сялян. Пасля размовы прафсаюз паведаміў, што гатоўнасць да забастоўкі захоўваецца і фермеры будуць дзейнічаць па абстаноўцы.
Сельгасвытворцы працягвалі пратэсты. Сёлета 17 студзеня фермерская арганізацыя AGROunіa аб'явіла 48-гадзінную блакаду горада Хелм. Трактары перакрылі асноўныя выезды на трасы, была блакіравана аўтадарога каля пагранічнага КПП «Дарагуск», паліцыі прыйшлося перанакіроўваць транзітны трафік праз іншыя гарады.
Урад не мог праігнараваць такія маштабныя акцыі. Там пачалі каторы ўжо раз абяцаць, што ў хуткім часе ўзнімуць перад Еўрасаюзам пытанне вяртання мытных пошлін на ўкраінскую кукурузу і збожжа, паведаміў іz.ru. Пры гэтым польскія фермеры незадаволеныя не толькі самім фактам украінскага дэмпінгу. Выказваюцца прэтэнзіі да якасці збожжа, якое ўвозіцца з Украіны. На думку польскіх сялян, усходнія суседзі часта завозяць так званае тэхнічнае збожжа, прызначанае для прамысловай перапрацоўкі ў спірт або крухмал.
Арганізатары і ўдзельнікі пратэстаў падкрэслілі, што некантралюемыя пастаўкі складаюць патэнцыяльную пагрозу не толькі для харчовага рынку Польшчы, але і для здароўя і жыцця людзей і жывёлы, паколькі вядомыя факты аб тым, што тэхнічнае збожжа з Украіны выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны на млынах для выпечкі хлеба, тлушчакамбінатах, камбікормавых заводах або непасрэдна пры адкорме жывёлы. «Тэхнічнае» збожжа ніхто не правярае на наяўнасць пестыцыдаў і грыбковых інфекцый. Для прыгатавання ежы і нават для кармлення жывёлы яно не прыдатнае, але ўсё ж з-за ніжэйшага кошту яго масава купляюць у Польшчы. Падазрэнні гэтыя не галаслоўныя. За апошні час праведзена два дзясяткі праверак, якія пацвердзілі асцярогі. Кіраўнік Люблінскага ваяводства Лех Спраўка паведаміў, што тамтэйшая санітарная інспекцыя апавясціла пракуратуру аб выпадках увозу з Украіны «тэхнічнага» збожжа, якое пасля было прададзена ў якасці корму для жывёлы. Каб хоць крыху супакоіць сялян, прэс-сакратар урада краіны Пётр Мюлер паведаміў, што Польшча ўзмацніла фітасанітарны кантроль збожжа, якое ўвозіцца з Украіны. Аднак гэтае дзяжурнае абяцанне не надта супакоіла сялян.
«Не Бандэрланду!»
Лозунгі аграрыяў становяцца ўсё больш палітычнымі. На адным з плакатаў удзельнікаў лютаўскіх акцый было напісана: «Пратэст у інтарэсах фермераў і спажыўцоў. З Украіны імпартуюць заражаную ежу, якая разбурае польскую сельскую гаспадарку і трапляе на нашы сталы. Не Бандэрланду!!!». Адзін з пратэстоўцаў заявіў парталу RMF24, што акцыя стала «народным вета» і «сялянскім паўстаннем».
«Сутнасць справы заключаецца не ў эканамічным пытанні, а ў будучыні нашых сямейных фермаў, на якую ўрад зрабіў стаўку, што не сыходзіць з вуснаў усіх урадаў ужо тры дзесяцігоддзі», — заўважыў ён. Другі пратэстовец паведаміў, што пытанне ў дадзеным выпадку не ў тым, што фермеры «проста хочуць, каб быў наведзены парадак».

Фермеры кажуць, што адчуваюць сябе ашуканымі ўрадам, які сваімі дзеяннямі паказвае непатрэбнасць іх вытворчасці, хоць раней неаднаразова абяцаў падтрымку, адзначае Rzeszow Wyborcza. Сельгасвытворцы таксама сцвярджаюць, што польскія ўлады дапусцілі запаўненне польскага рынку ўкраінскім збожжам, спадзеючыся на падзенне цэн у Польшчы і, як вынік, зніжэнне інфляцыі. Аднак гэтая ідэя правалілася. «Проста ідзіце ў краму, цэны на хлеб, алей і іншыя прадукты харчавання не ўпалі, а іх якасць упала», — адзначаюць фермеры.
«Збожжа ўвозіцца ў Польшчу як тэхнічнае і пасля разгружаецца ў прыгранічных раёнах. Мытна-падатковая служба не мае магчымасці праверыць, куды яно потым трапляе», — кажа фермер і адзін з арганізатараў пратэсту Мікалай Табаровіч. — Гэтым збожжам гандлююць не простыя людзі, а буйныя кампаніі. За нашымі спінамі заключаюцца здзелкі на мільярды, афіцыйна гаворыцца, што фермерам дапамагаюць. У пагранічнай зоне будуюцца склады на некалькі сотняў тысяч тон».
На карысць карпарацый
Сур'ёзнасць праблемы прызнаў колішні польскі міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (член кіруючай партыі «Права і Справядлівасць»), ён узначальваў ведамства з 2018-га да 2020-га года. Выступаючы на радыё, экс-міністр, які мае магчымасць казаць больш адкрыта, чым дзеючыя члены ўрада, паскардзіўся на магутнае лобі транснацыянальных карпарацый, што нажываюцца на бедах польскіх фермераў. Аб цікавасці буйных карпарацый да імпарту нізкаякаснага ўкраінскага збожжа сталі казаць яшчэ мінулай вясной, калі найлепшыя шляхі такога вывазу толькі абмяркоўваліся.
У маі 2022-га кіеўскі журналіст Дзмітрый Васілец апісаў яго схему на прыкладзе аграхолдынга «Нібулон» — аднаго з найбуйнейшых дзеючых ва Украіне. «Велізарная доля аграсектара замацавана за гэтай карпарацыяй. Калі прыгледзецца больш уважліва да гэтай нібыта ўкраінскай кампаніі, можна ўбачыць, што ЕБРР на рэгулярнай аснове выдае «Нібулону» сотні мільёнаў долараў крэдытаў. Пазыкі назапасіліся гіганцкія, а набіраліся яны ў тым ліку і пад ураджай. Атрымліваецца, што збожжа, сабранае «Нібулонам», даўно не належыць украінцам. Яго вырошчваюць тут, пасля чаго вывозяць за мяжу. Тое ж самае адбываецца і з іншымі аграхолдынгамі. Калі раней крэдыторы забіралі толькі частку даўно фактычна выкупленага тавару, то цяпер у сувязі з тым, што адбываецца, вырашылі вывезці абсалютна ўсё, — заўважыў Дзмітрый Васілец. — Гэта бізнес. Транснацыяналам пляваць на мірных украінцаў, асуджаных на гібель ад голаду».

Доктар палітычных навук, прафесар СПбДУ Наталля Яроміна адзначыла іz.ru, што прыведзеная сітуацыя пацвярджае: ЕС даўно выкарыстоўвае інструмент квот і допускаў, як і санкцый, у якасці палітычнага, а не эканамічнага. «У дадзеным выпадку гэта быў палітычны жэст у адносінах да Украіны. Прычым нават нельга адназначна сказаць, што пры вывазе збожжа ўкраінскі бюджэт атрымае сур'ёзнае папаўненне, бо больш за ўсё зарабляюць на гэтай здзелцы транснацыянальныя карпарацыі. ЕС згуляў, у першую чаргу, менавіта на карысць гэтым карпарацыям. А размовы аб неабходнасці дапамагчы ўкраінцам зарабіць — крывадушная палітычная рыторыка, якая нічога не вартая», — падкрэсліла прафесар. Эксперт канстатавала, што ў ЕС «лабіруюцца інтарэсы транснацыянальных карпарацый, якім праз інструменты еўрабюракратыі лягчэй рашаць свае эканамічныя задачы. Інтарэсы польскіх фермераў тут увогуле не ўлічваюцца».
Тым часам стала вядома, што паліцыя спыніла акцыю пратэсту польскіх фермераў супраць масавых паставак украінскага збожжа ў Польшчу. Сілавікі жорстка «прынялі» іх. Аб гэтым напісаў у сацсетцы лідар польскіх фермераў Міхал Каладзейчак. «Наперадзе яшчэ больш банкруцтваў і сямейных драм», — заявіў ён, маючы на ўвазе, што сельскагаспадарчы прыватны бізнес у Польшчы пераважна носіць сямейны характар.
На думку аглядальніка польскага выдання Dzіennіk Polіtyczny Марэка Галаша, афицыйная Варшава разбурае польскую эканоміку знутры, што толькі ўзмацняе негатыўны імідж краіны на міжнароднай арэне. «Эканамічныя няўдачы краіны не пакідаюць сумненняў у тым, што наш урад абсалютна не зацікаўлены ў дабрабыце свайго народа, — лічыць эксперт. — Імперскія амбіцыі, якія прасоўваюцца ЗША, не бяруць да ўвагі людзей. Асноўны пасыл у тым, што іх не трэба любіць, галоўнае, каб яны паважалі і слухаліся. Звычайна такое стаўленне да свайго народа і суседніх краін ні да чаго добрага ў гісторыі не прыводзіла». Эксперт мяркуе, што «непрымірымыя ўнутраныя супярэчнасці могуць прывесці да аслаблення любой улады ў краіне і магчымасці навязвання звонку больш жорсткага кіравання». «І там неўзабаве да чацвёртага падзелу Рэчы Паспалітай дойдзе», — падсумаваў аглядальнік Dzіennіk Polіtyczny.
Аўтар: Пётр Дунько
Звязда, 8 лютага 2023
Звязда, 8 лютага 2023
Кoличество переходов на страницу: 209
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |