Адкрытыя спробы звонку дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі сталі пагрозай для ўсёй Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась па выніках праведзенага 27 красавіка ў Душанбэ пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась па выніках праведзенага 27 красавіка ў Душанбэ пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"Рэальнай пагрозай бяспекі не толькі для Рэспублікі Беларусь, але і для арганізацыі ў цэлым сталі адкрытыя спробы звонку дэстабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі ў мэтах незаконнай змены ўлады ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года", - сказаў Станіслаў Зась.
Ён канстатаваў: НАТА прадаўжае нарошчваць свой ваенны патэнцыял у непасрэднай блізкасці ад граніц дзяржаў - членаў АДКБ. "Так, ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне захоўваецца высокі ўзровень інтэнсіўнасці мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі аб'яднаных узброеных сіл НАТА, - адзначыў генеральны сакратар АДКБ. - У бягучым годзе плануецца правядзенне серыі вучэнняў "Абаронца Еўропы", у ходзе якіх будуць адпрацаваны планы "аказання ваеннай дапамогі" ўсходнееўрапейскім саюзнікам. У рамках гэтага мерапрыемства да заходніх граніц зоны адказнасці дзяржаў - членаў АДКБ намечана перакінуць значныя воінскія кантынгенты".
Станіслаў Зась адзначыў, што сур'ёзным выклікам стабільнасці на постсавецкай прасторы з'яўляецца неўрэгуляваны канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны. "Усе гэтыя негатыўныя тэндэнцыі падрываюць асновы стратэгічнай і рэгіянальнай стабільнасці і могуць прывесці да рэзкай эскалацыі ваенных пагроз калектыўнай бяспецы дзяржаў - членаў АДКБ ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне", - падкрэсліў ён.
Паводле слоў генсакратара АДКБ, сітуацыя ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі шмат у чым залежыць ад сітуацыі ў сумежным Афганістане, дзе адзначаецца ўзмацненне дзейнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый і расце ўвага талібаў да паўночных раёнаў Афганістана. Утрыманне імі гэтых тэрыторый дае магчымасць забяспечваць бесперашкоднае функцыянаванне аднаго з асноўных каналаў фінансавання экстрэмістаў - кантрабанды наркотыкаў. "Для дзяржаў - членаў АДКБ гэта акалічнасць выклікае вялікую трывогу", - заявіў ён.
"У той жа час абстаноўка ў Каўказскім рэгіёне калектыўнай бяспекі ў цэлым стабілізуецца, - канстатаваў Станіслаў Зась. - Пасля ўвядзення ў зону нагорнакарабахскага канфлікту расійскага міратворчага кантынгенту назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да стварэння ўмоў для далейшага недапушчэння аднаўлення ўзброенага процістаяння, прадаўжаецца работа па размініраванні тэрыторыі".
У існуючых умовах у АДКБ на планавай аснове праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на зніжэнне ўзроўню і нейтралізацыю патэнцыяльных пагроз. "Прыярытэтная задача - развіццё і павышэнне гатоўнасці войскаў (калектыўных сіл) АДКБ для выканання задач па прызначэнні, - заявіў генеральны сакратар. - Міністрамі абароны быў адобраны план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на 2022 год".
Ён праінфармаваў, што ў кастрычніку ў фармаце арганізацыі запланавана правядзенне сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Баявое братэрства - 2021", у рамках якога пройдуць сумеснае вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2021", спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі разведкі "Пошук-2021", спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў (калектыўных сіл) АДКБ "Эшалон-2021" на тэрыторыі Таджыкістана.
Сумеснае вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2021" прадугледжваецца на тэрыторыі Расіі ў лістападзе. Акрамя таго, у верасні на тэрыторыі Кыргызстана плануецца правядзенне сумеснага вучэння "Рубеж-2021" з падраздзяленнямі Калектыўных сіл хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна.
27 красавіка 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Сумеснае вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2021" прадугледжваецца на тэрыторыі Расіі ў лістападзе. Акрамя таго, у верасні на тэрыторыі Кыргызстана плануецца правядзенне сумеснага вучэння "Рубеж-2021" з падраздзяленнямі Калектыўных сіл хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна.
27 красавіка 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Кoличество переходов на страницу: 298
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |