Напрыканцы 2021 года ў Смалявіцкім раёне, у вёсцы Жажэлка адкрылася першая ў сталічным рэгіёне трэніровачная кватэра, дзе людзей з інваліднасцю навучаюць самастойнаму пражыванню.
Пакуль такая форма сацыялізацыі маладых інвалідаў практыкуецца толькі ў Мінску і ў Смалявіцкім раёне. Гэта пілотны праект. Яго мэта — зрабіць усё, каб людзі з інваліднасцю маглі самі клапаціцца пра сябе і былі больш інтэграваныя ў грамадства.
Неабходныя бытавыя навыкі (гатаванне ежы, прыбіранне, паход за пакупкамі, мыццё бялізны, пакос травы), асаблівасці паводзін у грамадскіх месцах, навыкі самакантролю і зносін хлопцы і дзяўчаты набываюць пад патранажам дасведчаных супрацоўнікаў Смалявіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія вучаць іх, падказваюць, дапамагаюць…
Для «кватарантаў» арганізавана кругласутачнае пражыванне з суправаджэннем у прасторных, утульных пакоях. Акрамя асобных спальняў для юнакоў і дзяўчат, прадугледжаны агульныя памяшканні для адпачынку і гуртковай работы, а таксама кухня. Падапечныя аддзялення могуць паспрабаваць сябе і ў ролі садаводаў-агароднікаў — да іх паслуг мясцовая цяпліца.
Гэта важная работа, накіраваная на паляпшэнне якасці жыцця людзей, якія больш за іншых маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, але пры гэтым хочуць жыць без бар’ераў, адчуваць сябе роўнымі і запатрабаванымі ў грамадстве. Яна важная і для іх бацькоў, якія жадаюць бачыць сваіх дзяцей шчаслівымі і хвалюцца за іх будучыню. Тым больш, мамы і таты не вечныя, і калі яны сыходзяць, іх ужо дарослых дзяцей часта чакае інтэрнатная ўстанова. А для чалавека, які ўсё жыццё правёў у хатніх умовах, гэта вельмі складана.
Інтэграцыя і сацыялізацыя
— Цяпер у Мінскай вобласці пражываюць больш за 93 тысячы інвалідаў, з іх каля 7 працэнтаў складаюць дзеці, — паведаміла на сустрэчы з журналістамі намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Наталля Ігнатовіч. У сістэме сацыяльнай абароны нашага рэгіёна функцыянуюць 23 сацыяльныя цэнтры і 26 аддзяленняў, якія забяспечваюць дзённае знаходжанне і сацыяльную рэабілітацыю інвалідаў. Іх наведваюць больш за тысячу інвалідаў, 270 з іх — гэта выпускнікі цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Як падкрэсліла Наталля Ігнатовіч, на Міншчыне за апошнія гады праведзена сур’ёзная работа па інтэграцыі і сацыялізацыі інвалідаў. Адкрыты шэраг устаноў, дзе займаюцца розныя катэгорыі такіх людзей. Так, у Мінскім раёне ў 2020 годзе з’явілася аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі здароўя. Наведваюць яго тры дзіцяці-інваліда і дваццаць маладых інвалідаў. У гэтым аддзяленні іх навучаюць самастойнаму пражыванню. Працуюць гурткі, арганізавана працоўная тэрапія. Працэс сацыялізацыі насамрэч вельмі заўважны.
А такая ўстанова, як Дзяржынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адкрыты ў 2021 годзе, поўнасцю даступная для ўсіх катэгорый інвалідаў. Аналагаў у Беларусі няма. У найбліжэйшыя два гады плануецца будаўніцтва яшчэ двух такіх жа цэнтраў у Мінскім і Стаўбцоўскім раёнах.
Наталля Ігнатовіч праінфармавала, што са студзеня 2023 года была ўведзена новая паслуга «Персанальны асістэнт». Ёй карыстаюцца больш за 270 чалавек. Яна патрэбная людзям з інваліднасцю падчас наведвання банкаў, аптэк, бальніц, устаноў адукацыі. Гэта можа быць пошук неабходнай інфармацыі, запаўненне дакументаў, наведванне майстэрняў, аддзяленняў дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, канцэртаў, выставак, выклік урача, інфармаванне сваякоў аб стане здароўя і іншая дапамога. Паслуга дастаткова запатрабаваная.
Апроч гэтага, сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, прадастаўляюцца паслугі няні. Гэта 192 сям’і, у тым ліку і тыя, дзе абодва бацькі — інваліды. 514 інвалідаў карыстаюцца паслугамі сядзелкі.
У двух дзіцячых інтэрнатах — Чэрвеньскім і Івянецкім — ёсць паслуга сацыяльнай перадышкі. Бацькі могуць пакінуць там дзіця-інваліда на 56 дзён за год. Апошнія праходзяць там медыцынскую і сацыяльную рэабілітацыю. Прычым бацькі аплачваюць толькі штодзённае ўтрыманне ў выглядзе расходаў на харчаванне (да 6 рублёў за дзень).
Таксама ў сістэме дзяржпадтрымкі развіваецца паслуга перакладчыка мовы жэстаў. У наступным годзе на Міншчыне плануюць адкрыць цэнтр прыёму-перадачы інфармацыі для людзей, якія маюць праблемы са слыхам. Для іх сур’ёзная праблема — выклікаць брыгаду хуткай дапамогі, заказаць талон да ўрача або звярнуцца ў экстраныя службы... Механізм дзеяння такі: чалавек зможа звярнуцца ў цэнтр прыёму з дапамогай мабільнага тэлефона, планшэта ці камп’ютара з рэжымам відэасувязі, а сурдаперакладчык перадасць паведамленне ў патрэбную службу, пасля чаго праінфармуе таго, хто звярнуўся, што яго заяўка прынята, і паведаміць, напрыклад, праз які час чакаць брыгаду хуткай дапамогі.
У тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыты 62 рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні.
— Сур’ёзная падтрымка аказваецца інвалідам у працаўладкаванні. Сёння выкарыстоўваецца сістэма браніравання працоўных месцаў для гэтай катэгорыі работнікаў, — падкрэсліла Наталля Ігнатовіч. — Ёсць такія віды падтрымкі, як бясплатнае першачарговае навучанне, атрыманне новых спецыяльнасцей, адаптацыя інваліда на рабочым месцы. Сёлета тры чалавекі з інваліднасцю атрымалі субсідыі на розныя віды дзейнасці, напрыклад, на рамонт аўтамабіляў. Дзесяць чалавек навучаліся па розных спецыяльнасцях у індустрыяльна-педагагічным каледжы. Пасля заканчэння вучобы яны былі працаўладкаваныя.
У рамках адаптацыі да працоўнай дзейнасці 34 чалавекі з абмежаванымі магчымасцямі былі працаўладкаваны на розныя прадпрыемствы. У Мінскай вобласці функцыянуюць 12 прадпрыемстваў ад грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў. А ў калектывах яшчэ 310 прадпрыемстваў інваліды складаюць больш як 30 працэнтаў ад агульнай колькасці. І гэтыя прадпрыемствы карыстаюцца прэферэнцыямі ад дзяржавы.
Паводле слоў спецыяліста, сур’ёзныя грашовыя рэсурсы выдзяляюцца з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў на тэхнічныя сродкі рэабілітацыі для інвалідаў. У Мінскай вобласці сёлета на гэтыя мэты запланавана выдаткаваць 6 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Сюды ўваходзяць інвалідныя вазкі, пратэзы, артэзы, кіі — усяго 56 найменняў прадукцыі.
Без бар’ераў
Яшчэ адзін важны напрамак — стварэнне безбар’ернага даступнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На тэрыторыі Мінскай вобласці сёлета прадугледжана поўнасцю ўладкаваць 141 аб’ект. А на працягу пяцігодкі 700 аб’ектаў стануць поўнасцю даступныя для любой катэгорыі інвалідаў: і для людзей на вазках, і для невідушчых.
Як патлумачыла Наталля Ігнатовіч, уладкоўваецца як сама ўстанова (робяцца пандусы, санітарныя пакоі), так і тэрыторыя вакол яе. Размова ідзе пра сацыяльна значныя аб’екты (аховы здароўя, адукацыі, культуры, гандлю), а таксама пра вулічную дарожную сетку. У рэшце рэшт, ніхто з нас не застрахаваны ад таго, што ў нейкі перыяд жыцця ён не страціць мабільнасць і здольнасць самастойна перасоўвацца. А прыступкі ў доме без ліфта могуць стаць непераадольнай перашкодай і для пажылога чалавека, і для маладой мамы з каляскай, і для таго, хто атрымаў траўму. Так што мерапрыемствы па стварэнні даступнага асяроддзя могуць аказацца патрэбнымі ўсім.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Алена Радзевіч канстатуе: у бягучым годзе імі было дадзена шмат заключэнняў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. А заўвагі, якія рабіліся, выпраўляліся. І ўсё часцей за кансультацыяй пачалі звяртацца юрыдычныя асобы (індывідуальныя прадпрымальнікі), зацікаўленыя яшчэ на стадыі будаўніцтва ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя для ўсіх.
Як патлумачыла Наталля Ігнатовіч, уладкоўваецца як сама ўстанова (робяцца пандусы, санітарныя пакоі), так і тэрыторыя вакол яе. Размова ідзе пра сацыяльна значныя аб’екты (аховы здароўя, адукацыі, культуры, гандлю), а таксама пра вулічную дарожную сетку. У рэшце рэшт, ніхто з нас не застрахаваны ад таго, што ў нейкі перыяд жыцця ён не страціць мабільнасць і здольнасць самастойна перасоўвацца. А прыступкі ў доме без ліфта могуць стаць непераадольнай перашкодай і для пажылога чалавека, і для маладой мамы з каляскай, і для таго, хто атрымаў траўму. Так што мерапрыемствы па стварэнні даступнага асяроддзя могуць аказацца патрэбнымі ўсім.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Алена Радзевіч канстатуе: у бягучым годзе імі было дадзена шмат заключэнняў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. А заўвагі, якія рабіліся, выпраўляліся. І ўсё часцей за кансультацыяй пачалі звяртацца юрыдычныя асобы (індывідуальныя прадпрымальнікі), зацікаўленыя яшчэ на стадыі будаўніцтва ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя для ўсіх.
Летась на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічала шэсць спецыяльных школ-інтэрнатаў. Сёлета іх засталося пяць.
— Змяншэнне сведчыць аб тым, што мы максімальна ўключаем дзяцей у інклюзію на месцах, а ў спецыяльных школах-інэрнатах навучаюцца пераважна дзеці-сіроты і дзеці, якія не могуць атрымаць патрэбную дапамогу па месцы жыхарства, — тлумачыць Людміла Федаровіч, дырэктар Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. — У больш як 62 працэнтах устаноў адукацыі ў вобласці створана асяроддзе для выхавання і навучання дзяцей з асаблівасцямі развіцця і інваліднасцю.
У 2023 годзе 123 навучэнца з асаблівасцямі і інваліднасцю навучаюцца на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі (з іх 75 — з інтэлектуальнай недастатковасцю). І 25 чалавек з інваліднасцю па агульных захворваннях атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Прычым дзеці навучаюцца не ў спецыяльных групах, а ва ўмовах інтэграцыі. «Мы лічым, што максімальна інтэграваць дзіця ў грамадства можна, калі развіваць яго таленты і дасягненні. Ахоп дзяцей з асаблівасцямі і інваліднасцю дадатковай адукацыяй дасягае ў Мнскай вобласці 74 працэнтаў. І гэта самы высокі паказчык па краіне», — падкрэслівае Людміла Федаровіч.
Знайсці сябе
Аляксандр Еўдакімаў сваім прыкладам даказвае, што інваліднасць — не прысуд.
— Я лічу сябе паспяховым чалавекам, і мой шлях да поспеху пачаўся, як гэта нядзіўна, менавіта з поўнай страты зроку, — расказвае малады чалавек. — Гэта адбылося, калі мне было дзесяць гадоў. Да трэцяга класа я навучаўся ў звычайнай школе, хоць і быў інвалідам першай групы па зроку. Але калі канчаткова аслеп, давялося перайсці на навучанне ў хатніх умовах. Ужо тады я разумеў, што бацькі не вечныя, і трэба думаць, як жыць далей. Я правёў некалькі начэй у роздумах і вырашыў, што хачу прысвяціць сябе музыцы. Стаў займацца з педагогам па фартэпіяна. Затым скончыў музычны каледж па гэтым інструменце. Пасля каледжу былі розныя думкі. Разумеў, што сольная выканаўчая кар’ера наўрад ці атрымаецца. Схіляўся і ў бок псіхалогіі, і сачынення музыкі, і гукарэжысуры. Мяне таксама вабілі тэатр і літаратура. Я быў лаурэатам шматлікіх літаратурных конкурсаў Масквы і Падмаскоўя, дзе жыў да 2012 года. У выніку — паступіў на завочную форму навучання ў Акадэмію музыкі імя Гнесіных, скончыў яе як гісторык музыкі на «выдатна». Затым былі аспірантура і абарона кандыдацкай дысертацыі.
Паралельна з гэтым я перабраўся ў Беларусь, у Маладзечна, дзе дзесяць гадоў працаваў у музычным каледжы выкладчыкам тэорыі музыкі. Прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх праектах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Былі ў мяне і свае праекты. Напрыклад, з невідушчым праграмістам і матэматыкам з Адэсы Алегам Тайструком мы стварылі шэраг мабільных праграм для аперацыйнай сістэмы Androіd, адна з іх — вядомая праграма для распазнавання банкнот для невідушчых людзей Blіnd-Droіd Wallet.
Цяпер, як прызнаецца Аляксандр, яго прыцягваюць і ІТ, і літаратура, і кіно, і музыка. Ён валодае чатырма мовамі і прапануе сябе ў якасці перакладчыка.
«Але самая галоўнае — збылася мая мара: я працую ў Цэнтры крэатыўных рашэнняў „Нябачны свет“, — кажа ён. — У 2011 годзе, яшчэ перад ад’ездам з Расіі, я марыў трапіць у аналагічную арганізацыю: тады адкрываўся „Дыялог у цемры“ па еўрапейскай франшызе. На шчасце, я туды не трапіў. Чаму на шчасце? А таму, што тое, што адбываецца ў Цэнтры „Нябачны свет“, без перабольшання — унікальная з’ява. Гэта нашмат мацней і ярчэй чым тое, што робіцца ў Еўропе. Гэта мая работа мары, таму што тут невідушчыя людзі, у тым ліку і я, цалкам рэалізуюцца. У нас ёсць выбітныя музыканты, выдатныя псіхолагі, якія праводзяць паглыбленыя трэнінгі. Ёсць артысты размоўнага жанру, кшталту мяне, якія вядуць забаўляльныя праграмы».
«Але самая галоўнае — збылася мая мара: я працую ў Цэнтры крэатыўных рашэнняў „Нябачны свет“, — кажа ён. — У 2011 годзе, яшчэ перад ад’ездам з Расіі, я марыў трапіць у аналагічную арганізацыю: тады адкрываўся „Дыялог у цемры“ па еўрапейскай франшызе. На шчасце, я туды не трапіў. Чаму на шчасце? А таму, што тое, што адбываецца ў Цэнтры „Нябачны свет“, без перабольшання — унікальная з’ява. Гэта нашмат мацней і ярчэй чым тое, што робіцца ў Еўропе. Гэта мая работа мары, таму што тут невідушчыя людзі, у тым ліку і я, цалкам рэалізуюцца. У нас ёсць выбітныя музыканты, выдатныя псіхолагі, якія праводзяць паглыбленыя трэнінгі. Ёсць артысты размоўнага жанру, кшталту мяне, якія вядуць забаўляльныя праграмы».
Фішка цэнтра, на погляд Аляксандра, у тым, што ў ім рэалізуецца адначасова тры задачы. З аднаго боку, гасцям, людзям без праблем са зрокам удзельнікі дораць новыя фантастычныя эмоцыі, якія можна атрымаць, толькі апынуўшыся ў поўнай цемры. Людзі вельмі шмат даведваюцца і пра сябе, і пра навакольны свет, і пра іншых людзей, якія знаходзяцца побач (калі гэта нейкая групавая праграма). Па-другое, для невідушчых людзей гэта магчымасць рэалізаваць сябе і фінансавая падтрымка. І трэцяе — гэта мяккае выхаванне эмпатыі і разумення, што нават страціўшы зрок, чалавек не губляе смак жыцця, як гэта было геніяльна паказана ў аскараносным фільме «Запах жанчыны».
У Цэнтры «Нябачны свет» ствараюцца праграмы на любы густ. Ужо ёсць больш як 20 праграм: і для дарослых, і для дзяцей, і сямейныя.
Таму, карыстаючыся выпадкам, Аляксандр запрасіў усіх і паабяцаў, што кожны атрымае новыя цікавыя ўражанні ў незвычайных абставінах…
У Цэнтры «Нябачны свет» ствараюцца праграмы на любы густ. Ужо ёсць больш як 20 праграм: і для дарослых, і для дзяцей, і сямейныя.
Таму, карыстаючыся выпадкам, Аляксандр запрасіў усіх і паабяцаў, што кожны атрымае новыя цікавыя ўражанні ў незвычайных абставінах…
Надзея Нікалаева
Звязда, 4 снежня 2023
Звязда, 4 снежня 2023
Кoличество переходов на страницу: 136
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |