Пра гэта заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Гайдукевіч падчас відэаканферэнцыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ на тэму «Роля АБСЕ ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і яго наступстваў».
«Беларусь не пакіне свае спробы наладзіць дыялог паміж Расіяй і Украінай. Мы будзем рабіць для гэтага ўсё, але не дазволім умешвацца ў нашы ўнутраныя справы», — падкрэсліў дэпутат журналістам перад выступленнем.

Мэта канферэнцыі ПА АБСЕ — абмеркаваць, што могуць зрабіць парламенты краін арганізацыі для вырашэння ўкраінскага крызісу.
«Сёння я хачу задаць еўрапейскім калегам пытанне: чаму яны замоўчваюць злачынствы ўкраінскай улады ў адносінах да ўласных грамадзян? Чаму яны маўчаць, што рускамоўных людзей (беларусаў, рускіх) пачынаюць выкідваць з працы, збіваць, пазбаўляць правоў у Еўропе? Гэта тая дэмакратыя, пра якую яны казалі? Чаму яны маўчаць аб біялабараторыях, якія знайшлі на тэрыторыі Украіны? Чаму яны маўчаць аб тым, што Беларусь просіць адкрыць гуманітарныя калідоры для таго, каб украінскія грамадзяне ішлі сюды?» — пералічыў тэмы для абмеркавання з калегамі дэпутат.
Паводле яго слоў, рашэнне адхіліць Беларусь ад кантактаў з ПАСЕ адмаўляе імкненне да дыялогу ў вырашэнні праблемы.
«Лёс Украіны вырашаецца не ў вашых кабінетах, а на тэрыторыі Беларусі ў тым ліку, а вы зачыняеце дзверы. Мы іх не зачынім, а будзем рабіць магчымае для міру. Бо мы яго хочам насамрэч, у адрозненне ад тых, хто пра яго толькі крычыць», — звярнуўся Алег Гайдукевіч да калег з Еўропы.
Ён таксама пракаментаваў рашэнне МЗС Беларусі аб скарачэнні ўкраінскага дыппрадстаўніцтва ў краіне. «Я вітаю рашэнне МЗС. Лічу, што гэта адэкватна, слушна. Думаю, што гэта не апошняя мера, якую мы прынялі для абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў», — адзначыў Алег Гайдукевіч.
Як канстатаваў парламентарый, выступаючы на відэаканферэнцыі, Беларусь і яе ўлады ўнеслі ўклад у спыненне вайны ва Украіне яшчэ ў 2014 годзе і далі пляцоўку для перагавораў.
«Восем гадоў мы казалі, што патрэбныя перагаворы. Вы нас не слухалі, а замест гэтага ў дачыненні да Беларусі ўводзілі санкцыі, а Украіну завалілі зброяй і падтрымлівалі антырасійскія настроі. Усё, што адбылося, стала вынікам безразважнай палітыкі Захаду на Украіне і ў цэлым у Еўропе. Што зараз робіцца для спынення гібелі ўкраінскага народа? Нічога», — выказаў сваё меркаванне дэпутат.
Па яго словах, працяг узбраення Украіны, адпраўка туды наймітаў з усяго свету пагаршае крызіс у Еўропе і ўся еўрапейская бяспека знаходзіцца пад пагрозай.
«Нам патрэбна моцная, незалежная Еўропа. У той дзень, калі краіны Еўрапейскага саюза стануць самастойнымі і не будуць праводзіць сваю палітыку, каб дагадзіць Вашынгтону, у Еўропе наступіць мір», — упэўнены Алег Гайдукевіч.

Звязда, 23 сакавіка 2022
Кoличество переходов на страницу: 235
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |