https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раней, чым мы думаем: эканаміст зрабіў прагноз аб падзенні долара


Санкцыі, якія ЗША ўводзяць супраць Расіі і Беларусі, спрыяюць адмове ад долара ў гандлёва-эканамічных аперацыях, што адаб'ецца на падзенні курсу, адзначае кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры дзяржаўнай палітыкі МДУ ім.Ламаносава Юрый Юдзянкоў.

Пасля другой сусветнай вайны ЗША мелі вельмі выгаднае эканамічнае становішча, што зрабіла долар галоўнай міжнароднай валютай, аднак цяпер сітуацыя выглядае зусім інакш, адзначыў эксперт.

"У сусветным гандлі было вельмі зручна ўсім разлічвацца ў доларах, і колькасць тавараў, якія цыркулявалі у сусветнай эканоміцы, адпавядала аб'ёму долара. Было ўсім зручна, паколькі ва ўсіх адно і тое ж. Да пэўнага перыяду", - адзначыў Юдзянкоў.

Многія моманты, якія раней падтрымлівалі амерыканскую валюту, зараз сталі гуляць супраць яе, сказаў эканаміст.

"Менавіта гэтыя амерыканскія інстытуты навязвання сваёй нейкай палітыкі прывялі да таго, што колькасць надрукаваных на сёння долараў нашмат перавышае гэтую масу тавару. І яшчэ палітычныя моманты, звязаныя з санкцыямі супраць Расіі, супраць Кітая, супраць Беларусі наогул не спрыяюць аптымізму гандляваць у доларах", - распавёў Юдзянкоў.

Расія зараз праводзіць актыўную палітыку дэдаларызацыі. І ўжо ў канцы мінулага года аб'ём экспарту, якi аплачваецца ў доларах, у Расіі складаў менш за палову. "Гэта адбылося і за кошт таго, што мы сышлі больш у еўра", адзначыў Юдзянкоў.

Долар ужо не той

"Ёсць нейкая крытычная маса, большая частка краін еўрапейска-азіяцкага рэгіёну паволі пачынаюць выходзіць з долара з-за санкцый. Вельмі атрымліваецца вялікі палітычны ўплыў на гандаль. І таму ўсе паціху пачынаюць зніжаць абароты ў доларах. А далей надыходзіць такі момант, калі ў вас змяняецца стаўленне да долара, і нягледзячы нават на вялікія аб'ёмы разлікаў, дзе гарантыя, што не адбудзецца абвал, і пра гэта ўжо пішуць эканамісты, акрамя таго, што самі ЗША напампавалі сваю эканоміку верталётам з грашыма і разагналі інфляцыю", - распавёў Юдзянкоў.

Доля Расіі ў сусветным гандлі не вельмі высокая - каля 2%, пры гэтым Расія займае адну з лідыруючых пазіцый у гандлі энэргетычнымі рэсурсамі, што не дадае аптымізму долару. Да таго ж Кітай, які пачынае выходзіць з долара і гандляваць у еўра, а таксама Індыя, якая імкліва развіваецца і таксама шукае альтэрнатыву доляру, - усё гэта ўжо істотна, лічыць эканаміст.

"Я не хачу сказаць, што долар упадзе заўтра. Але тое, што маячыць наперадзе змена лідэра, альбо гэта будзе кошык сусветных валют, але не манапольнае становішча долара - ужо відавочна, што гэта адбудзецца раней, чым мы ўсе думаем", - перакананы Юдзянкоў .

Sputnik, 24 чэрвеня 2021


 

Кoличество переходов на страницу: 283