https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


А.Лукашэнка прапануе стварыць у Беларусі больш спрыяльныя ўмовы для захавання капіталаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе стварыць у Беларусі больш спрыяльныя ўмовы для захавання капіталаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 19 красавіка, адказваючы на пытанні парламентарыяў пасля звароту з Пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.
______________________________

"Мы гатовы на поўным сур'ёзе, калі такія будуць укладанні, нават забяспечваць асобны банк, каб там захоўваліся гэтыя грошы, ішлі на пэўныя праекты. І мы павінны, наш бізнес павінен паказаць прыклад, што ён захоўвае грошы ў сваіх банках", - сказаў Прэзідэнт у адказ на прапанову парламентарыяў запрасіць у Беларусь тых, хто апасаецца за захаванасць сваіх грошай пасля сітуацыі на Кіпры. "Абсалютна з вамі згодны, калі вы закранулі гэта пытанне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Я ўсё думаю, каб зрабіць гэтыя банкі нейкімі асаблівымі, каб туды і кантралёры менш хадзілі, і гэтак далей, па ўсіх сусветных стандартах зрабіць гэтыя банкі. Можа быць, іх аб'яднаць, яны дзяржаўныя банкі, для таго каб не толькі з-за мяжы, але і нашы людзі (можа быць, нехта не хоча ў нашым грамадстве паказваць свае вялікія грошы заробленыя) маглі захоўваць грошы ў гэтым банку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён упэўнены ў стабільнасці гэтых зберажэнняў.

"Прынамсі, мы б ніколі ў жыцці не залезлі б у чужую кішэнь і не забралі чужыя грошы, як гэта зрабілі дэмакраты ў Еўрапейскім саюзе, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вы проста не ведаеце, як гэта адбылося, хто націснуў на Кіпр, хто загадаў забраць частку сродкаў. Сёння кажуць, што вастрыё гэта было накіравана супраць расійкай дзяржавы, у нейкай ступені я з гэтым згодны. Зразумела, хто там захоўваў грошы, па закону заробленыя былі людзьмі грошы, але вялікія". Прэзідэнт Беларусі лічыць, што для Расіі страчаныя на Кіпры грошы невялікія. "Расію гэтым не пахіснеш, што ёй гэтыя 20-30 мільярдаў, якія дэмакратычная Еўропа адабрала ў Кіпра, гэта слёзы, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Але мы ўбачылі дэмакратыю ў разгорнутым яе выглядзе. Добра, што так адбылося, я гэтаму рады, цяпер ніводны еўрапейскі палітык не мае права папракнуць расіяніна або ўкраінца, беларуса ці яшчэ некага на постсавецкай прасторы ў недэмакратычнасці, таму што самыя недэмакратычныя ўчынкі - гэта калі ты адбіраеш уласнасць".

"Некалі нас крытыкавалі за тое, што ў нас раскулачвалі, зямлю адбіралі, уласнасць", - нагадаў Прэзідэнт. "Дык гэта ж яшчэ горш, ужо ў чужую кішэнь залезлі, адабралі грошы. Якая ж гэта дэмакратыя, каму ж такая дэмакратыя патрэбна?" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.

Пры гэтым ён запэўніў, што не абараняе гэтых багатых людзей. "З іншага боку, я проста рады, што той, хто вельмі багаты і вельмі хутка стаў багатым, напэўна, гэта не зусім справядліва, крыху, падзяліўся", - прызнаў Прэзідэнт. Але было б лепш, каб багатыя паклалі свае зберажэнні ў беларускія банкі. У Беларусі будзе забяспечана бяспека грошай, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што многія бізнесмены цяпер удзячны яму за тое, што ў свой час забралі грошы з-за мяжы, пасля таго як ім пагражалі, што не пусцяць у Еўропу, адбяруць грошы, замарозяць рахункі. "Цяпер яны моляцца на мяне: дзякуй Прэзідэнту, што з-за яго нас не пусцілі ў Еўропу. Яны забралі грошы ў свой час і нічога не страцілі. Так што страт беларускіх бізнесменаў, нават жулікаў, прайдзісветаў там няма".

БЕЛТА, 19 красавіка 2013


 

Кoличество переходов на страницу: 1018


Комментарии