Як чакаецца, ужо ў пачатку 2025 года ў Мінску будзе апрабаваны ў рабоце першы аптэчны робат родам з Гомеля. Гэта амаль цалкам айчынны высокатэхналагічны прадукт. Ёсць у яго і свая сацыяльна значная місія — зрабіць больш даступнымі лекавыя сродкі не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў аддаленых сельскіх населеных пунктах.
На адной з ідэй праекта — даступнасці лекаў для вясковых жыхароў — зрабілі акцэнт рапрацоўшчыкі аптэка-робата падчас яго прэзентацыі ў Гомелі. З тым, што ўяўляе сабой праект і як будзе маштабаваны «Аптэчны робат» асабіста азнаёміўся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Рабатызаваную аптэку прэзентавалі ў тэхнапарку «Карал». Кампанія, якая распрацавала апарат — «ІдэйРаботіксТрэйд» — рэзідэнт СЭЗ «Гомель-Ратон» і знаходзіцца на тэрыторыі тэхнапарку. Як адзначыў кіраўнік праекта Дзмітрый Юдзін, работа над рабатызаванай аптэкай працягваецца ўжо на працягу трох гадоў.
У праекце задзейнічана значная колькасць спецыялістаў. Асаблівы гонар гомельскіх-рапрацоўшчыкаў — тое, што аптэка-робат больш чым на 90% — айчынны прадукт.
У праекце задзейнічана значная колькасць спецыялістаў. Асаблівы гонар гомельскіх-рапрацоўшчыкаў — тое, што аптэка-робат больш чым на 90% — айчынны прадукт.
— У ім праграмнае забеспячэнне выключна наша. Распрацавалі ўсё — ад 3D-мадэлі да чарцяжоў і ўласна вырабу. Дэталі створаны на беларускіх прадпрыемствах. Сканер пашпартоў закупілі ў кампаніі з Санкт-Пецярбурга. Маніпулятар — робат-рука закуплены ў Кітаі.
Але нават і ў ім праграмнае забеспячэнне беларускае, той бок — імпартнае толькі «жалеза», а ўжо «мазгі» — выключна нашы, — падкрэсліў Дзмітрый Юдзін.
Але нават і ў ім праграмнае забеспячэнне беларускае, той бок — імпартнае толькі «жалеза», а ўжо «мазгі» — выключна нашы, — падкрэсліў Дзмітрый Юдзін.
Апарат ужо на працягу года прайшоў апрабацыю ў лабараторных умовах. Былі ўлічаны ўне нюансы работы, унесены неабходныя дапрацоўкі. Ужо на пачатку наступнага года гомельскага аптэка-робата чакае першы «выхад у народ». Запланавана ўсталяваць яго на чыгначным вакзале ў Мінску, каб апрабаваць на максімальным патоку пакупнікоў. Адзін з важных плюсаў «машыны» — кругласутачны рэжым работы.
— У аптэчным робаце няма залежнасці ад чалавека, які павінен прыйсці, адкрыць або закрыць аптэку, правесці нейкія аперацыі. Тут усё робіцца аўтаматычна. Людзі ўдзельнічаюць толькі ў загрузцы апарата, — распавёў Дзмітрый Юдзін. — Пакуль на дадзеным этапе апарат будзе рэалізоўваць лекі, якія выдаюцца без рэцэптаў.
Каб выключыць магчымасць продажу лекавых сродкаў дзецям, пры пакупцы неабходны пашпарт ці ID-карта. Апарат сканіруе дакумент і супастаўляе інфармацыю з асобай, якая звярнулася — запраграмавана жывое супастаўленне чалавека, які стаіць у апарата.
Каб скарыстацца паслугай трэба выбраць неабходны прэпарат, дадаць яго ў «кошык», прыкласці пашпарт, пацвердзіць асобу, зрабіўшы фота, і аплаціць тавар. Чэк можна атрымаць пры сканаванні QR-кода або на электронную пошту.
Каб скарыстацца паслугай трэба выбраць неабходны прэпарат, дадаць яго ў «кошык», прыкласці пашпарт, пацвердзіць асобу, зрабіўшы фота, і аплаціць тавар. Чэк можна атрымаць пры сканаванні QR-кода або на электронную пошту.
На першым этапе аптэка-робат будзе рэалізоўваць каля 280 найменняў лекаў, 5-10 адзінак кожнага у залежнасці ад аб’ёму ўпакоўкі.
— Аднак у будучыні можна вар’іраваць памеры апарата, прапарцыйна павялічваючы і наменклатуру рэалізуемых прэпаратаў. Максімальная длінна апарта — 17 метраў, што дазволіть размясціць амль у 4 разы больш наіменняў лекаў, — удакладніў Дзмітрый Юдзін. — Але самы вялікі прарыў — гэта інтэграцыя з сістэмай фармацэўтычнага ўліку ў аптэчнай сетцы. Запраграмаваны поўны абмен данымі. Таму ў перспектыве ёсць магчымасць запраграмаваць і продаж лекаў па рэцэптах.
Як звярнуў увагу падчас прэзентацыі рапрацоўкі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, Гомель таксама чакае апрабацыі аптэка-работа ў наступным годзе. Для абласнога цэнтра ў планах наладзіць ў тым ліку выдачу «льготных» лекаў, якія не патрабуюць ад пакупніка аплаты.
— Неабходна задзейнічаць і канкрэтную бальніцу, і паліклініку. І з улікам лічбавізацыі далучыць увесь горад, каб усе грамадзяне мелі магчымасць скарыстаць у тым ліку і электронны рэцэпт, — зазначыў Іван Крупко.
Як распавяла журналістам член Савета Рэспублікі, гендырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага РУП «Фармацыя» Людміла Сапега, пробны робат-аптэка ў Гомелі будзе ўстаноўлены або ў лячэбнай установе, або ў аптэчнай арганізацыі, дзе вялікая рэалізацыя прэпаратаў на льготных умовах і бясплатна.
— І на этапе апрабацыі мы зможам убачыць кропкі прыкладання, дзе патрэбны дапрацоўкі. Гэта значыць усе заўвагі, якія ўзнікнуць у працэсе тэставання, абавязкова будуць дапрацаваны. Пакуль на этапе тэсціравання ў мяне як спецыяліста ўзніклі некаторыя пытанні, якія мы абмеркавалі з распрацоўшчыкам. Гэта, напрыклад, магчымасць для чалавека падчас набыцця безрэцэптурных лекаў атрымаць рэкаментацыі па кратнасці прыему. То, што сёння робяць спецыялісты у аптэчных арганізацыях. Але паўтаруся, у працэсе апрабацыі ўсе нюансы будут абавязков дапрацаваны, — падкрэсліла Людміла Сапега.
Як было адзначана, у перспектыве пасля апрабацыі і маштабавання праекта такія апараты можна будзе ўстанашліваць у аддаленых населеных пунктах. Вялікую зацікаўленасць у закупцы аптэка-робата беларускай вытворчасці ўжо выказваюць рэгіёны Расійскай Федэрацыі.
Аўтар: Наталля Капрыленка
Звязда, 24 снежня 2024
Звязда, 24 снежня 2024
Кoличество переходов на страницу: 8
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |