Беларускае — значыць якаснае і натуральнае. Гэта чарговы раз пацвярджае найбуйнейшая ў нашай краіне харчовая выстава-кірмаш «ПрадЭкспа», якая пройдзе ў Мінску з 9 па 12 лістапада.
За 27 гадоў працы гэтая міжнародная выстава стала адной з галоўных падзей вытворцаў прадуктаў харчавання, пастаўшчыкоў і рытэйлераў з розных краін свету, адзначыў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў. Ён адзначыў, што аграрыі падышлі да гэтага мерапрыемства з добрымі паказчыкамі па экспарце.
За 27 гадоў працы гэтая міжнародная выстава стала адной з галоўных падзей вытворцаў прадуктаў харчавання, пастаўшчыкоў і рытэйлераў з розных краін свету, адзначыў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў. Ён адзначыў, што аграрыі падышлі да гэтага мерапрыемства з добрымі паказчыкамі па экспарце.
За 9 месяцаў бягучага года быў павялічаны экспарт прадуктаў харчавання на 12,6 %. Паводле аператыўных даных Белстата, за студзень—верасень бягучага года экспарт беларускага харчавання значна вырас і склаў суму больш за 4,7 млрд долараў. За 8 месяцаў гэтага года быў рост на 10,8 %, такім чынам, дынаміка палепшылася на 1,8 %. Паступленне валютнай выручкі за 9 месяцаў павялічылася на 529 млн долараў. «Такім чынам, Беларусь працягвае ўпэўнена нарошчваць пастаўкі ў іншыя краіны свету», — сказаў Аляксей Багданаў.
Намеснік міністра адзначыў, што сёлета растуць пастаўкі ва ўсе краіны і рэгіёны, уключаючы як СНД, так і далёкае замежжа. А асноўнымі аддаленымі рынкамі, якія працягваюць актыўна расці, з’яўляюцца Азіяцкі рэгіён і краіны Еўрапейскага саюза.
Асобна намеснік міністра закрануў і тэму малочнай прадукцыі. Так, летась Беларусь адправіла на экспарт 4,8 млн тон малочнай прадукцыі, заняўшы ў дадзеным сегменце чацвёртую пазіцыю ў свеце пасля ЕАЭС, Новай Зеландыі і ЗША. Малочная перапрацоўчая прамысловасць нашай краіны прадстаўлена 35 прадпрыемствамі, якія перапрацавалі ў 2021 годзе 7,8 млн тон малака. Малочная прадукцыя пастаўляецца ў 58 краін свету.
Прэзентацыі, конкурсы і гастратуры
Найбуйнейшая ў краіне харчовая выстава будзе доўжыцца чатыры дні. Па словах начальніка ўпраўлення выстаў і кірмашоў Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» Вікторыі Агафонавай, першы дзень, 9 лістапада, выстава будзе працаваць выключна ў рэжыме бізнес-кантактаў, калі на тэрыторыю цэнтра будуць прапускаць толькі прадстаўнікоў дзелавых колаў і прадпрымальнікаў па спецыяльных запрашальных квітках і папярэдняй рэгістрацыі. Другі і трэці дзень — вольны ўваход для ўсіх жадаючых, хто пройдзе нескладаную рэгістрацыю або купіць квіток за сімвалічную суму.
Сёлета звыш 100 удзельнікаў прадставяць на выставе лепшыя ўзоры прадуктаў харчавання, напояў, найноўшыя дасягненні і тэхналогіі. Прэзентуюць свае магчымасці і замежныя кампаніі. У шырокім асартыменце будуць прадстаўлены прадпрыемствы адразу некалькі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Спецыяльныя экспазіцыі будуць у Пензенскай, Камчацкай, Бранскай, Маскоўскай і Омскай абласцей, Санкт-Пецярбурга, Прыморскага краю і іншых.
Маштабу экспазіцыі адпавядае і не менш насычаная дзелавая праграма выставы. Пройдуць галіновыя форумы, канферэнцыі, прэзентацыі, конкурсы, агляды і чэмпіянаты.
Па словах Аляксея Багданава, асноўны фокус выставы накіраваны на ўзаемадзеянне перапрацоўчых прадпрыемстваў краіны і гандлёвых арганізацый, адным з найбольш важных мерапрыемстваў стане дзелавы форум «Унутраны спажывецкі рынак і харчовая бяспека». Прафесіяналы галіны, у тым ліку прадстаўнікі Мінсельгасхарча, канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і Белкаапсаюза абмяркуюць шырокі спектр розных пытанняў.
Таксама пройдзе канферэнцыя «Сучасныя тэхналогіі ў рэтэйл», індывідуальныя перамовы пастаўшчыкоў і закупшчыкаў харчовай прадукцыі, у тым ліку ў online-рэжыме з прадстаўнікамі сеткавай розніцы і аптовых пакупнікоў іншых краін. Абяцае шмат цікавага Міжнародны сімпозіум хлебапёкаў, удзел у якім плануюць прыняць міжнародныя эксперты. Не застанецца незаўважанай і канферэнцыя вытворцаў беларускага аграбізнесу BelarusFresh.
Выстава будзе цікавая як для прафесіяналаў галіны, так і шараговым наведвальнікам. Прэм’ера гэтага года — ГастраТур#ЧэмпіёнГусту, у якім прымуць удзел аптовыя пакупнікі, актыўныя спажыўцы, а таксама прадстаўнікі СМІ і блогеры. Прадугледжаны ўсе неабходныя супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы. Арганізатары зрабяць усё магчымае, каб мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках выставы, былі не толькі карыснымі, але і бяспечнымі для ўдзельнікаў і наведвальнікаў.
363 дзівосныя каровы
У гэтым сезоне на выставе будзе прадстаўлена свая «разыначка». Стварылі яе ў Брэсцкай вобласці. Такім чынам, на выставе Лунінецкі малочны завод прэзентуе навінку гэтага года — малако «А2», якое з’яўляецца перспектыўным інавацыйным прадуктам, заявіў Аляксей Багданаў.
Намеснік міністра распавёў, што малако А2 — гэта сумесная распрацоўка навукоўцаў і тэхнолагаў. Па смаку яно не адрозніваецца ад звычайнага, галоўнае перавага — у зручным складзе. Прадукт добра засвойваецца, не выклікае запаленчых працэсаў, умацоўвае імунітэт, падыходзіць як дзецям, так і пажылым людзям.
Усім нам з дзяцінства казалі, што малако самы карысны для арганізма чалавека прадукт. Але мала хто ведае, што ў больш чым 25 % насельніцтва Зямлі непераноснасць бялку бэта-казеіну — А1. Менавіта для такіх людзей на Лунінецкім малочным заводзе запусцілі новую лінію па вытворчасці малочнай прадукцыі А2. У ёй з двух варыянтаў бялку вытворца выкарыстоўвае толькі бяспечны. Малако А2, у сілу сваёй спецыфічнасці, некаторага геннага складу, памяншае сваю алергеннасць і пераварымасць для чалавека. У гэтай сувязі новы кірунак у Беларусі і асвойваецца.
Пакуль на гэтым заводзе існуе лінейка з чатырох відаў: малако, кефір, смятана і біяёгурты без цукру на аснове малака А2.
Важны кампанент — бэта—казеін «другога» тыпу — атрымліваюць ад кароў з адборнымі генамі. Больш за год навукоўцы правяралі жывёл па ДНК-тэхналогіі для вызначэння генатыпу. Пасля чаго ў Лунінецкім раёне стварылі ўласнае пагалоўе, дзе ўсе каровы маюць спецыяльны сертыфікат прыдатнасці да вытворчасці малака А2. У нашай краіне адборны статак складаецца з 363 кароў.
Аляксей Багданаў падкрэсліў, што кірунак гэта досыць перспектыўны. Паводле яго слоў, сусветны абарот малочнай прадукцыі А2 на сённяшні дзень складае не больш за 1 мільярд долараў. Паводле ацэнак экспертаў, да 2027 годзе ён дасягне 4 мільярдаў.
Пакуль што, толькі тэарэтыкі ўпэўненыя, што выпуск малака А2 на практыцы дакажа, што і гэты прадукт можа прыносіць чалавеку карысць з пункту гледжання прафілактыкі захворвання і арганізацыі для сябе здаровага ладу жыцця.
Дарэчы, тым часам пакупнікі ўжо могуць ацаніць малочную прадукцыю А2 на смак. У крамах яна прадстаўлена пад гандлёвай маркай «Асабістае». У Мінску малако такой маркі з’явілася ў гандлёвай сетцы Брэстчыны (Санта).
Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 3 лістапада 2021
Звязда, 3 лістапада 2021
Кoличество переходов на страницу: 173
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |