https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2012 годзе Нацбанк плануе абмежавацца мінімальным умяшаннем у фарміраванне курсу беларускага рубля


У наступным годзе Нацыянальны банк плануе абмежавацца мінімальным умяшаннем у фарміраванне курсу беларускага рубля. Гэта прадугледжана праектам Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2012 год, тэкст якога мае БелаПАН.

"Абменны курс беларускага рубля будзе фарміравацца пры мінімальным непасрэдным удзеле Нацыянальнага банка зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты пад уздзеяннем фундаментальных макраэканамічных фактараў. Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца Нацбанкам у абмежаваным аб'ёме ў мэтах стрымлівання рэзкіх ваганняў рублёвага кошту кошыка замежных валют", — гаворыцца ў праекце дакумента.

Палітыка галоўнага банка краіны ў сферы абменнага курсу будзе скіраваная на "павышэнне яго гібкасці для дасягнення і захавання ўнутранай і знешняй збалансаванасці эканомікі".

Нацбанк захавае ў якасці аперацыйнага арыенціру рублёвы кошт кошыка замежных валют (долар ЗША, еўра і расійскі рубель) і пяройдзе да выкарыстання рэжыму абменнага курсу "кіруемае плаванне".

Зніжэнне інфляцыі названае ў праекце Асноўных кірункаў першачарговай эканамічнай задачай у 2012 годзе, на вырашэнне якой будуць арыентаваныя інструменты грашова-крэдытнай палітыкі. Прадугледжана зніжэнне інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн (снежань да снежня), да 19%.

Прыярытэтам працэнтнай палітыкі будзе дасягненне станоўчага ўзроўню (у рэальным выражэнні) працэнтных ставак у эканоміцы як важнай умовы для забеспячэння цэнавай стабільнасці і захаванасці зберажэнняў.

Як зазначаецца ў праекце дакумента, дынаміка стаўкі рэфінансавання на працягу 2012 года будзе ў многім залежаць ад макраэканамічных працэсаў, у тым ліку развіцця сітуацыі ў знешнеэканамічнай сферы і на грашова-крэдытным рынку. Стаўка рэфінансавання будзе падтрымлівацца на ўзроўні, які б садзейнічаў запавольванню інфляцыі да 19%.

У ліку важных умоў дасягнення цэнавай стабільнасці названыя: заканадаўчае замацаванне забароны на ажыццяўленне Нацбанкам няпрофільнай дзейнасці і эмісійнага крэдытавання дзяржаўных праектаў; забеспячэнне бездэфіцытнага бюджэту разам з абмежаваннем крэдытавання дзяржпраграм урадам за кошт расходавання сваіх дэпазітаў у Нацбанку ў 2012 годзе аб'ёмам не больш як 7 трлн. рублёў; фінансаванне дзяржпраграм галоўным чынам праз створаны Банк развіцця, прыцягненне банкаў да крэдытавання такіх праграм выключна на конкурснай аснове пры наяўнасці ў іх рэальных, адэкватных па тэрмінах рэсурсных крыніц; забеспячэнне збалансаванасці плацежнага балансу, у тым ліку за кошт дасягнення ў 2012 годзе станоўчага сальда знешняга гандлю ўзроўню не менш як 3,5% ВУП і прыцягнення ў эканоміку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў памеры не менш як 3,7 млрд. долараў ЗША.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 кастрычніка 2011


 

Кoличество переходов на страницу: 1074


Комментарии