https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 456 тысяч дзяцей будуць наведваць больш за тры тысячы ўстаноў дашкольнай адукацыі


У 2019/2020 навучальным годзе каля 456 тысяч дзяцей будуць наведваць больш за тры тысячы ўстаноў дашкольнай адукацыі. Плануецца пабудаваць 79 устаноў на 14 тысяч месцаў, стварыць каля 450 груп кароткачасовага знаходжання дзяцей. Аб гэтым расказала кансультант упраўлення дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Любоў Гарэлава.

— У прыярытэце для нас — якасць дашкольнай адукацыі і яе даступнасць для розных катэгорый дзяцей. Колькасць малых ва ўзросце ад трох да шасці гадоў, якія наведваюць дзіцячыя садкі, штогод расце: у 2015 годзе паказчык складаў 94,7 працэнта, у 2019-м — больш за 96 працэнтаў. Пры гэтым дашкольная адукацыя ў нас не з'яўляецца абавязковай. Не даюцца месцы каля 6,5 тысячы дзяцей па ўсёй краіне. Складана ў асноўным у мікрараёнах, дзе ідзе актыўнае будаўніцтва і ўвод новага жылля, у буйных абласных цэнтрах, раёнах і мікрараёнах Мінска, дзе таксама ўзводзіцца сацыяльнае жыллё. Калі мы гаворым пра дашкольную адукацыю, то дзеці могуць атрымаць яе ва ўстановах рознага тыпу: у дзяржаўных дзіцячых садках, санаторных установах агульнай сярэдняй адукацыі, у прыватнасці, вучэбна-педагагічных комплексах, і іншых. Альтэрнатывай дзяржаўным з'яўляюцца ўстановы прыватнай формы ўласнасці: у 2018/2019 навучальным годзе ў краіне такіх функцыянавала 12, адукацыю ў іх атрымлівалі 357 дзяцей.

Супрацоўніца Міністэрства адукацыі адзначыла, што ў перыяд з 2015 да 2018 года створана каля 34 тысяч дадатковых месцаў для дзяцей дашкольнага ўзросту, з якіх каля 10 тысяч — за кошт уводу ў эксплуатацыю 53 устаноў дашкольнай адукацыі. Каб бацькі змаглі своечасова выйсці на работу пасля дэкрэтнага водпуску, а іх дзеці атрымаць якасную дашкольную адукацыю, ёсць магчымасць выбраць час знаходжання малых у садку: 10,5 гадзіны, 12 або кругласутачнае знаходжанне. Карыстаецца попытам і кароткачасовае знаходжанне дзяцей у садках (ад дзвюх да сямі гадзін).

Галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алена Макарэвіч адзначыла, што ў гэтым навучальным годзе плануецца павелічэнне колькасці месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

— Мы даём іх усім, хто мае патрэбу, але часта яны знаходзяцца не ў крокавай даступнасці ад дому або работы бацькоў, таму некаторыя адмаўляюцца ад месцаў. Да 2023 года ў сталіцы будзе пабудавана дадаткова 20 садкоў, што вырашыць праблему недахопу месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі. На сёння назіраецца тэндэнцыя арганізацыі груп дзяцей да аднаго года або двух гадоў. Развіваецца сетка груп лячэбнага знаходжання, а таксама адаптацыйных, дзе адукацыя вядзецца з дзіцем па розных кірунках. Ёсць цікавасць да арганізацыі беларускамоўных груп дзяцей, якія збіраюцца па жаданні бацькоў: у 2018/2019 навучальным годзе іх было 144, у 2019/2020 годзе чакаецца 148. Існуюць і школы для матуль, дзе яны і іх дзеці могуць атрымаць дапамогу ад патрэбных спецыялістаў. Акрамя таго, у сталіцы арганізавана работа спецыяльных дзіцячых аўтобусаў «Малыш» ці «Малышок», з дапамогай якіх малыя могуць даехаць да свайго садка, — паведаміла спецыяліст.

Асноўная тэндэнцыя ў дашкольнай адукацыі на сёння — інклюзіўнае навучанне. У краіне функцыянуе 47 устаноў спецыяльнай дашкольнай адукацыі: У Мінску — 13, у Брэсцкай вобласці — шэсць, у Віцебскай — чатыры, у Гродзенскай — восем, у Гомельскай — 13, у Магілёўскай — дзве, Мінскай вобласці — адна. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст профільнага ўпраўлення адукацыі Міністэрства адукацыі Алена Муліца:

— Яны ахопліваюць катэгорыі дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, псіхічнага развіцця, слыху, зроку і іншых. Функцыянуе шырокая сетка груп інтэграванага навучання і выхавання — больш за 1200, сацыяльных груп на базе спецыяльнага школьнага навучання — каля 600. Такая форма адукацыі вельмі запатрабаваная сярод бацькоў. З кожным годам павялічваецца колькасць устаноў спецыяльнай дашкольнай адукацыі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, працэнт развіцця адаптыўнага безбар'ернага асяроддзя на сёння складае прыкладна 40 працэнтаў.

Намеснік начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійнай тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Антаніна Абалевіч адзначыла, што атрыманне дашкольнай адукацыі ў 2019/2020 годзе па Мінскай вобласці будуць забяспечваць 662 установы адукацыі, у якіх залічана больш за 63 тысячы дзяцей.

— Па краіне выконваюцца сацыяльныя дзяржаўныя стандарты — 89,5 працэнта дзяцей атрымліваюць дашкольную адукацыю, аднак па-ранейшаму застаецца адкрытым пытанне забеспячэння месцамі ў Мінскім раёне — толькі 64 працэнтаў хлопчыкаў і дзяўчынак залічаны тут у дзіцячыя ўстановы. З мэтай павелічэння колькасці месцаў у 2018 годзе ў краіне было створана 1200 дадатковых, з іх 530 за кошт дзяржаўнага бюджэту.

Аўтар: Дар'я Шлапакова
Звязда, 30 жніўня 2019


 

Кoличество переходов на страницу: 409