Беларусь праз мову, гісторыю, культуру...
Усё менш часу застаецца да 2019 года, у якім Беларусь будзе трымаць сур'ёзны экзамен перад сусветнай спартыўнай грамадскасцю. Работа па падрыхтоўцы краіны да гэтай падзеі ўжо пачалася. Мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў Дырэкцыі Гульняў, гісторыкаў, дзеячаў культуры і прадстаўнікоў гарадскіх улад аб тым, як ідуць справы і чаго чакаць айчынным і замежным аматарам спорту ад Мінска ў 2019 годзе.
Мультымоўе, або Нас зразумеюць усе
Еўрагульні — гэта міжнароднае мерапрыемства, але не толькі спартыўнае, як можа здавацца на першы погляд, яно мае яшчэ і вялікую культурную частку. Таму тут Беларусь павінна прадэманстраваць не толькі добрых спартсменаў, але і ўсё багацце сваёй нацыянальнай культуры.
Дырэкцыя Гульняў надае вельмі важнае значэнне менавіта гэтаму аспекту. Разважаючы ў такім кірунку, вядома, немагчыма абысці пытанне аб тым, якія ж мовы будуць суправаджаць маштабны турнір?
Дырэкцыя Гульняў надае вельмі важнае значэнне менавіта гэтаму аспекту. Разважаючы ў такім кірунку, вядома, немагчыма абысці пытанне аб тым, якія ж мовы будуць суправаджаць маштабны турнір?
Намеснік дырэктара Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў Анатоль Котаў адзначае, што пэўнай дамінантай будзе англійская мова, яна прадстаўлена як афіцыйная і з'яўляецца галоўным сродкам камунікацыі з еўрапейскімі партнёрамі, а ў сваіх піяр-кампаніях, вядома, Дырэкцыя выкарыстоўвае дзяржаўныя — беларускую і рускую мовы.
«Мы жывём у нашай краіне, павінны прасоўваць нашу культуру, і таму беларуская мова будзе адным з сур'ёзных напрамкаў нашай работы. Падчас Еўрагульняў менавіта мова, культура, нашы традыцыі будуць у прыярытэце. Гэта зразумела, нават калі паглядзець на стылістыку, якая разгарнулася вакол папараць-кветкі. Гэтую старажытную беларускую легенду мы хочам данесці да ўсяго свету. Праз нашу адметнасць мы павінны паказаць, што Беларусь — гэта адна з 50 галоўных краін Еўропы са сваёй цікавай і няпростай гісторыяй, месцамі трагічнай», — адзначае Анатоль Анатолевіч.

Намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі лічыць, што моўнае асяроддзе Еўрагульняў павінна быць гарманічна ўвязана не толькі з мэтамі і задачамі прасоўвання нашай культуры, але і стварэннем камфортнага асяроддзя для гасцей Беларусі. Каб прыезджыя маглі з максімальным эфектам увабраць беларускую культурную спадчыну, прасякнуцца духам краіны і палюбіць нашую зямлю.
«Для гэтага нам неабходна стварыць друкаваную прадукцыю: разнастайную, цікавую і, што вельмі важна, мультымоўную. Сёння мы гаворым аб англійскай, беларускай, рускай мовах, але далей гэты спіс трэба працягваць, таму што гасцей у 2019 годзе ў нас будзе шмат, — разважае Павел Мікалаевіч. — Гэтая прадукцыя павінна быць арыентавана ў першую чаргу на візуальны шэраг. Нам ёсць што паказаць, калі мы здолеем зачапіць госця прыроднай прыгажосцю, архітэктурай, то далей у ход пойдуць іншыя вербальныя формы».

Не забудуць арганізатары і пра французскую, нямецкую, польскую, іспанскую, італьянскую мовы, на якіх плануецца падрыхтаваць буклеты і даведнікі, што раскажуць пра Беларусь, гісторыю краіны і спартыўныя дасягненні.
Павел Лёгкі таксама адзначыў, што ў піяры Еўрапейскіх гульняў упор будзе рабіцца на сацыяльныя сеткі і блогасферу. Акрамя таго, Міністэрства інфармацыі плануе праводзіць прэс-туры для замежных журналістаў, чакаецца, што ў Беларусь прыедуць калегі з Расіі і Кітая.
Музеі, замкі, выстаўкі будуць зручнымі для гасцей
З культурнай спадчыны, якую мае краіна, важна вызначыць тое, што беларусы здолеюць паказаць гасцям Еўрагульняў за адносна кароткі час, на які будуць прыбываць госці.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім лічыць, што Дырэкцыі трэба прадумаць шэраг канцэртаў сучасных беларускіх музыкаў розных жанраў, плыняў, а таксама арганізаваць выступленні адметных фальклорных гуртоў і дзяржаўных ансамбляў у дні правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
«Такая маштабная падзея пакідае пэўны адбітак, але і дае добрыя перспектывы. Ад таго, як мы справімся з правядзеннем Гульняў, залежыць наш міжнародны імідж і ў рэшце рэшт развіццё краіны таксама. Мы маем інфармацыйнае табло для турыстаў у цэнтры сталіцы, у метро назвы станцый гучаць на беларускай мове — гэта вельмі ўдалы прыклад развіцця Беларусі для турыстаў, але я хацела б звярнуць увагу на тое, каб і ў абласных цэнтрах, раённых гарадах праца ішла ў гэтым кірунку», — адзначыла Алена Мікалаеўна.

Гісторык, ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў выказаў думку, што для турыстаў, якія прыедуць у Мінск падчас Еўрапейскіх гульняў, трэба распрацаваць некалькі турыстычных маршрутаў.
«Адзін з іх я назваў бы «Беларусь — краіна замкаў». Два замкі ў нас цалкам гатовыя — Нясвіж і Мір. На мой погляд, трэба тэрмінова скончыць рэстаўрацыю Лідскага замка і прывесці ў парадак Навагрудскі. Калі мы гэта зробім, госцю дастаткова чатыры дні, каб паглядзець іх. Яшчэ я раіў бы турысту завітаць ў Заслаўе і Смілавічы. А галоўнае, каб мясцовыя жыхары маглі расказаць пра сваю гісторыю замежнікам», — дзеліцца меркаваннем Алег Анатолевіч.

Таксама гісторык выказвае думку пра тое, што Мінск павінен вярнуць сабе пешаходныя вуліцы, як некалі было на Карла Маркса.
І дэпутат, і гісторык адзначаюць важную ролю тэлебачання ў час правядзення Еўрапейскіх гульняў. Важна, каб там гучала беларуская мова, каб турыст, уключаючы тэлевізар у кожнай гасцініцы, разумеў, у якой краіне ён знаходзіцца. Цікавыя перадачы пра гістарычных асоб і мясціны нашай краіны з субцітрамі на розных мовах стануць запамінальнымі і карыснымі не толькі для турыстаў, але і для мясцовых жыхароў.
Намеснік начальніка ўпраўлення культуры і ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў адзначыў, што на дадзены момант прапрацоўваюцца пытанні аб рэжыме работы выставак і музеяў у Мінску. Неабходна зрабіць так, каб жыхарам і гасцям сталіцы было зручна наведваць гэтыя культурныя ўстановы ў вольны ад спаборніцтваў час. Таксама Аляксандр Віктаравіч расказаў, што каля ўсіх асноўных спартыўных пляцовак у Мінску будуць размешчаны зоны гасціннасці, а сам горад у гэтыя дні будзе мець тэматычнае афармленне.
Яшчэ ёсць таямніца
На Еўрапейскія гульні да нас прыедуць прадстаўнікі, як мінімум 50 краін, на Мінск будзе глядзець увесь свет. Плануецца, што трансляцыі Гульняў пакажуць у 160 краінах, і тут складаная задача стаіць перад рэжысёрам, які будзе ствараць цырымонію адкрыцця і закрыцця буйнога турніру. У гэтай ролі выступіць вядомы ў Беларусі рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Вавілаў.
«Кожны дзень, калі я прачынаюся і кожны дзень, калі кладуся спаць, адчуваю на сваіх плячах вялізны груз адказнасці. Мне б хацелася, каб цырымонія адкрыцця і закрыцця расказала пра тое, што мы ўсе разам хочам расказаць пра нашу краіну, што ў нас няма разладаў, дробязных спрэчак, а ёсць гонар за тое, што мы захавалі сябе, сваю зямлю, тую культуру, якая сёння ў нас ёсць», — дзеліцца Аляксандр Дзмітрыевіч.

Інфармацыя аб тым, якімі будуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў пакуль трымаецца ў таямніцы. Вядома толькі, што над стварэннем шоу працуе вялікая каманда, у якую ўваходзяць не толькі беларусы, але і замежныя спецыялісты з Расіі, Польшчы, Балгарыі і іншых краін. Арганізатары павінны стварыць шоу, якое ўспрыме Еўропа. Рэжысёр адзначае, што гэты працэс увесь час узгадняецца з Дырэкцыяй Гульняў, Нацыянальным алімпійскім камітэтам і Еўрапейскім алімпійскім камітэтам.
Аўтар: Дар'я Лабажэвіч
Звязда, 17 лютага 2018
Звязда, 17 лютага 2018
Кoличество переходов на страницу: 778
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |